Алімпіяда
Беларуская мова
5 клас
Сярэдняя школа №____ г. ______ Клас_______________
Прозвішча____________________________ Імя______________________
| Заданні | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| Колькасць балаў | | | | | | | | | | |
| Усяго балаў | |
Заданне 1. З дадзеных слоў скласці і запісаць сказы (словы можна змяняць, як патрабуе сэнс). (2 балы)
а) шпакі, у, леташні, сад, рамантаваць, гняздо
________________________________________________________________________
б) Свяціць, сонца, але, ярка, не, цеплыні, даваць
Заданне 2. Адгадайце шараду і запішыце слова-адгадку. (2 балы)
Паверхневую частку дрэва
Ты напішы, мой дружа,
Злева. А справа –
Месца дапішы,
Дзе любяць плаваць малышы.
Цяпер чытай усё з паперкі –
І ўбачыш цвёрдыя цукеркі. ___________________________________
Заданне 3. Знайдзіце і падкрэсліце сярод прапанаваных слоў “лішняе”. (2 балы)
а) пах, водар, пахнуць, пахучы
б) халодны, холад, халадзільнік, сцюдзёны
в) вадзяны, вадзіца, падводны, вадзіць, вадзічка
г) хадзьба, хадзіць, выхад, ісці, прыходзіць
Заданне 4. Уставіць прапушчаныя канчаткі. (3 балы)
Добр… матуля, клянов… сок, залат… медаль, чыст… возера, бел… гусь, вялік…сабака.
Заданне 5. Адгадайце загадкі і запішыце адгадкі. (3 балы)
а) Што размаўляе на усіх мовах? ________________________
б) Што ляціць без крылаў? _____________________________
в) Што хутчэй за усё на свеце? __________________________
Заданне 6. Разгадайце крыжаванку “Гарады Беларусі” і запішыце адгадкі. (3 балы)
1. Горад Беларусі, які носіць жаночае імя.
2. Горад, назва якого адрозніваецц ад назвы сталіцы Беларусі адной літарай.
3. Старажытны горад у якім нарадзіўся Ф. Скарына.
4. Горад, у якім схавалася слова “слон”.
5. Горад, які мае пушыстае імя.
Заданне 7. Падабраць і запісаць да слоў як мага болей сінонімаў. (4 балы)
а) Радзіма – _____________________________________________________________.
б) Мяцеліца – ___________________________________________________________.
в) Дарога – _____________________________________________________________.
Заданне 8. Па спалучэнню слоў аднавіце прыказкі і запішыце іх. (4 балы)
а) Не зведаўшы____________________, _________________________ у воду.
б) Ваўка__________________________, а чалавека______________________.
в) Рыхтуй___________________________, ________________________зімой.
Заданне 9. З дадзеных слоў складзіце і запішыце некалькі сказаў на тэму “Урок”.
(5 балаў)
Дошка, настаўніца, выклікаць, пытанні, адказаць, вучні, клас, званок, сшытак, пісаць, празвінець.
__________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________
Заданне 10. Замяніце лічбы літарамі. Лічба абазначае парадкавы нумар літары ў алфавіце. Запішыце прыказку, якая ў вас атрымалася. (5 балаў)
17 18 29 19 16 15 6 11 12 21 25 7 17 13 1,
17 18 29 14 1 20 21 13 10 5 16 2 18 1.
__________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________
Алімпіяда
Беларуская мова
5 клас
Адказы
1. а) У садзе шпакі рамантуюць леташняе гняздо.
б) Сонца свяціла ярка, але цеплыні не давала.
2. Карамель
3. а) водар б) сцюдзёны в) вадзіць г) ісці
4. Добая матуля, кляновы сок, залаты медаль, чыстае возера, белая гусь, вялікі сабака.
5. а) рэха, водгук б) вецер, ураган, воблака в) думка
6. 1) Ліда
2) Пінск
3) Полацк
4) Слонім
5) Пухавічы
7. а) Радзіма – Айчына, Бацькаўшчына.
б) Мяцеліца – завіруха, завея, бура.
в) Дарога – шлях, гасцінец, шаша, сцежка.
8. а) Не зведаўшы броду, не лезь у воду.
б) Ваўка ногі кормяць, а чалавека – праца.
в) Рыхтуй сані летам, а калёсы – зімой.
10. Пры сонейку цёпла, пры матулі добра.