Просмотр содержимого документа
«Творчыя заданні па беларускай мове 2»
Цікавае
1. У народзе гавораць: “Ганяцца за … зайцамі”. Якога слова не хапае?
А) двума; Б) дзвума; В) дзвюма; Г) двумя; Д) дзвюмя.
2. Падбярыце беларускі адпаведнік да ўстойлівага выразу з рускай мовы от альфы до омеги:
1) асноўнае, галоўнае;
2) ад пачатку да канца;
3) салаўя байкамі не накорміш;
4) бездань прамудрасці.
3. У даўнія часы ў сялян не было гадзіннікаў. Замест іх слухалі спеў пеўняў і вызначалі, якая пара: а) поўнач; б) пара ўставаць; в) світанне. Так і казалі: “Прачнуўся пасля другіх пеўняў… Дзеці леглі спаць пасля першых пеўняў”. Дапоўніце выразы:
1) першыя пеўні - …;
2) другія пееўні - …;
3) трэція пеўні - … .
4. Літара э з’явілася ў беларускіх тэкстах у канцы…
А) ХІ стагоддзя; Б) ХІІІ стагоддзя; В) ХІV стагоддзя; Г) ХV стагоддзя; Д) ХVІІ стагоддзя.
5. Які дзень лічыцца Днём літары ё?
А) 3 лютага; Б) 25 красавіка; В) 19 чэрвеня; Г) 1 верасня; Д) 29 лістапада.
6. Падзяліце на марфемы словы: усмешка, усмешлівы, усміхацца, усміхнуцца.
7. Падбярыце беларускія адпаведнікі на беларускай мове рускім выслоўям.
Как в воду опущенный –
Водой не разольешь –
Как с гуся вода –
Много воды утекло –
Как две капли воды –
Тише воды, ниже травы –
Концы в воду –
Носить решетом воду –
Выйти сухим из воды –
8. Якіх слоў не хапае ў народных выслоўяў?
А) Работа … салодзіць.
Б) Рэпу ды гарох … каля дарог.
В) Дзе валошка, там … крошка.
9. Дапоўніце народнае выслоўе, выкарыстаўшы словы для даведак:
Да пары збан ваду носіць: …
Для даведак: разальецца, паб’ецца, адарвецца, збан, вуха, вада, і.
10. Запоўніце табліцу.
№ | Услойлівае спалучэнне | Лексічнае значэнне |
1 | З году ў год | |
2 | Гульня слоў | |
3 | Згладжваць вострыя вуглы | |
4 | Ляцець на крылах | |
5 | Знайсці сябе | |
6 | Гульня ў хованкі | |
7 | За дрэвамі не бачыць лесу | |