Варыянт 1
1. Складзі ланцужок з трох-чатырох слоў такім чынам, каб кожнае наступнае слова пачыналася з апошняй літары папярэдняга. Апошняе слова ў ланцужку павінна закончыцца на першую літару першага слова.
Прыклады адказаў:
Работа, агурок, камар.
Кветка, адказ, знак, кошык.
2. Адгадай загадку-анаграму.
Яна да мора цягнецца заўжды,
Бяжыць, віляючы, управа, улева…
Ледзь перастаў склады — і вось тады
Адразу стане часткай дрэва. (Рака — кара)
У. Мацвеенка
3. Здагадайся, як казу ператварыць у насякомае.
Прыклад адказу: страха – ха + каза = страказа.
4. Адгадай загадкі.
Вабіць нас яно заўжды
Ягадамі, жытам,
Звонкай свежасцю вады,
Сонечным блакітам. (Лета)
А яна палоніць сном
Луг, і сад, і поле,
Пакрывае рэчку льдом,
Снегам — наваколле. (Зіма)
М. Пазнякоў
5. Здагадайся, якіх слоў не хапае, і дапішы верш.
Прынёс дзядуля капялюш,
А капялюш — паўнюткі… (груш).
Грушы — быццам на малюнку!
Дзеці рады… (пачастунку).
М. Чарняўскі
6. Пра якія словы ідзе гутарка ў загадках.
Яна — мана, ды ў ёй намёк,
Добрым малайцам урок.
А “З” на “С” мяняй і тут –
Ужо вайсковы атрыбут. (Казка — каска)
У. Мацвеенка
7. Скончы прыказкі.
Хто працуе, той… (не сумуе).
Няма смачнейшай вадзіцы, як з… (роднай крыніцы).
8. Падкрэслі галоўныя члены сказа.
Мыш злавіў кот.
9. Прачытай загадку.
У яловіку кашлатым
запішчалі птушаняты.
Ды зімой, ды ў маразы!
Што за птушка? — Адкажы! (адказ)
У. Паўлаў
Складзі адгадку — назву птушкі з прапанавах літар.
БЮКРЫДЗЖА — … (крыжадзюб)
10. З літар слова парасон складзі як мага болей новых слоў. Адныя і тыя ж літары можна выкарыстоўваць некалькі разоў.
Прыклады адказаў: нара, пара, рапс, сон, нос.
Варыянт 2
1. Складзі ланцужок з трох-чатырох слоў такім чынам, каб кожнае наступнае слова пачыналася з апошняй літары папярэдняга. Апошняе слова ў ланцужку павінна закончыцца на першую літару першага слова.
Прыклады адказаў:
Атрад, доктар, раніца.
Аловак, кішэня, яблык, коўдра.
2) Адгадай загадку-анаграму.
Яна верхам на канверце
Раз’язджае па ўсім свеце.
Але ў адзін момант ты
У назве перастаў склады.
І ўжо будзе злыдзень, мусіць –
Раптам падляціць і ўкусіць. (Марка — камар)
У. Мацвеенка
3. Здагадайся, як слімака ператварыць у кветку?
Прыклад адказу: слімак – слі = мак.
4. Адгадай загадкі.
Адна прыроду ажыўляе,
У квецень дрэвы апранае
І з поўдня цёплага дамоў
Вяртае ластавак, буслоў… (Вясна)
Другая — ураджай збірае
І хутка дрэвы распранае.
Крылатых рупных жыхароў
На поўдзень адсылае зноў. (Восень)
М. Пазнякоў
5. Здагадайся, якіх слоў не хапае, і дапішы верш.
З гушчару, бліжэй да сцежкі,
Выбягаюць… (сыраежкі)
І абапал пазіраюць,
Быццам грыбніка… (чакаюць).
А. Зэкаў
6. Пра якія словы ідзе гутарка ў загадках.
Яна ў расе ў сенакос
Штодня купае востры нос.
Ледзь “С” на “З” змяні,
Як хтосьці раптам скажа — б-е-е
І малачко нясе табе. (Каса — каза)
Паводле У. Мацвеенкі
7. Скончы прыказкі.
Дзе шчырая праца, там густа, дзе лянота — … (там пуста).
Чалавек без Радзімы, што салавей… (без песні).
8. Падкрэслі галоўныя члены сказа.
Сыр любіць мыш.
9. Прачытай загадку.
У пагодлівы дзянёк
Недзе з паднябесся
Пералівісты званок
Славіць працу песняй.
У. Паўлаў
Складзі адгадку — назву птушкі з прапанаваных літар.
КАЖАЎРНА — … (жаўранак)
10. З літар слова каласок складзі як мага болей новых слоў. Адныя і тыя ж літары можна выкарыстоўваць некалькі разоў.
Прыклады адказаў: сок, сала, ласка, сокал.