СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Дзень роднай мовы 2023

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Дзень роднай мовы 2023»

Гаворым па-беларуску

Мэта: выхоўваць у навучэнцаў патрыятычную самасвядомасць і грамадзянскую культуру праз асэнсаванне духоўных каштоўнасцей, абуджэнне павагі і пачуцця любові да роднай мовы, стварэнне умоў для творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага з навучэнцаў.

Задачы:

фарміраванне ўяўлення пра духоўныя каштоўнасці і іх ролю ў жыцці чалавека;

развіццё моўнай чуйнасці, цікавасці да вывучэння беларускай мовы;

выяўленне і падтрымка творчага патэнцыялу кожнага вучня.

Форма правядзення: урок-гульня

Эпіграфы:

1) Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

Пімен Панчанка.

2) Мілая, адзіная

Нам, нашчадкам, дадзена

Любаю радзімаю

Ад дзядоў і прадзедаў.

Уладзімір Мазго.

3) Магчыма, гэта і не нова,

Што слова — зерне на сяўбе,

А хто не любіць роднай мовы,

Той любіць толькі сам сябе...

Сяргей Грахоўскі.



Ход мерапрыемства



Першы вядучы.

Добры дзень, паважаныя сябры. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй

прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова,

якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

I вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.



Другі вядучы. Вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайго народа.

Сёння ў нас ёсць магчымасць паглыбіць уласныя веды, падвысіць моўны ўзровень.

Прапануем гэта зрабіць у час гульні «Гаворым па-беларуску».

Першы вядучы.1. Група дзеліцца на каманды.

Капітаны прэзентуюць свае каманды (Павінны прыдумаць патрыятычныя назвы).



2. Другі вядучы. Зараз прагучыць верш Ніла Гілевіча «Родная мова»

(Першы чытальнік)

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае "мама"

І цяпер для мяне сама міла гучыць.

Я па літарах родных вучыўся чытаць,

І буквар для мяне быў жыцця палавінай.

Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць

Першы раз:"Беларусь, мая сонца - краіна!"

І цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,

Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,

І з усіх песняроў мне мілей і бліжэй

Роднай мовы пясняр-неўміручы Купала.

А задумае вораг з далёкага краю

Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю-

Не дазволю.

Не дам.

Не прадам.

Не змяняю.

І да смерці за волю тваю пастаю!

Першы вядучы. Раунд I «Перакладчык». Камандам прапануецца перакласці словы на беларускую мову

Черника — чарніцы, одуванчик — дзьмухавец, неделя — тыдзень, карандаш — аловак,

расписание — расклад, оттепель — адліга, серёжки — завушніцы, цепь — ланцуг, пуговица — гузік,

одеяло — коўдра, забор — плот, ежевика — ажыны, клюква — журавіны.



Другі вядучы. Зараз прапануем паслухаць верш А. Дзеружынскага «Беларуская мова» ).

(Другі чытальнік)

Тут і шум

хваль блакітных азёраў,

тут і гоман

адвечнага бору,

спеў салоўкі,

куванне зязюлі,

голас сэрца

любімай матулі.



А ці будзеш так

сум сумаваць,

ці вясёлую песню

спяваць,

а ці рэха будзіць

у дуброве,

як на звыклай,

на матчынай мове?



Ты расы

самай чыстай чысцей,

ты крыніц

самых звонкіх званчэй,

наша простае,

шчырае слова —

беларуская родная мова.



Першы вядучы Раўнд 2. «Тлумачальнік».

3 трох варыянтаў выберыце адзін правільны (на экране дэманструецца запіс).



I каманда. Дойлід:

1) чалавек, які займаецца вывучэннем камянёў;

✓2) Спецыяліст у галіне дойлідства, архітэктар.

3) старадаўняя руская трохкапеечная манета.



Другі вядучы. II каманда. Магар:

✓1) Аднагадовая кармавая расліна сямейства злакаў; род проса;

2) надзейная апора, цвярдыня, абарона;

3) крайняя, з аднаго боку выпуклая дошка.



Першы вядучы. I каманда. Жырандоль:

1) муць, асадак у вадкасці;

2) трос, на якім адно судна цягне другое;

✓3) Вялікі фігурны падсвечнік для некалькіх свечак. 



Другі вядучы. II каманда. Шавіёт:

1) цвёрдая празрыстая смала жоўтага колеру;

✓2)   Лёгкая, мяккая, крыху варсістая шарсцяная ці паўшарсцяная тканіне, якая ідзе на

шыццё верхняй вопраткі.

3) пупышка кветкі.



Першы вядучы. I каманда. Грабар:

✓1) землякоп;

2) ніжняя частка доменнай печы;

3) музычны апарат з рупарам для перадачы гукаў.



Другі вядучы. II каманда. Гарбар:

1) кош для пасажыраў паветранага шара;

2) крук, зачэп у багры;

✓3) спецыяліст, які вырабляе шкуры.



Першы вядучы. Зараз прапануем вам паслухаць верш Навума Гальпяровіча «Сон»

(трэці чытальнік)



Мне сніўся сон: мяне не разумелі.

Я гаварыў, а словы, быццам град,

Па тварах і вачах людзей звінелі

I да мяне вярталіся назад.

Я гаварыў: адрына, вёска, дзіва.

Я гаварыў: каханне, слодыч, спеў.

А голасу, ахрыплага і дзікага,

Ніхто не чуў, ніхто не разумеў.

Муры маўчалі, грозна і сурова,

I ў роспачнасці гэтай нематы

Падумаў я: калі не трэба мовы,

Каму патрэбны гэты свет і ты?

I я да нейкай бездані памкнуўся

I ўбачыў цемру і свой блізкі скон.

Апошні крок… Ды раптам я прачнуўся

Такі вось сон. Такі трывожны сон…

Другі вядучы. Раўнд 3.«Грані слова».

Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падбярыце сінонімы і прыдумайце сказы з імі.



Першы вядучы. 1 каманда.

У адзін міг — ... (...вельмі хутка, адразу ж, імгненна).

Сінонімы — ... (...у міг вока, у адзін мах, у адзін момант, у імгненне вока).

У адзін міг усё змянілася (Змітрок Бядуля).



Другі вядучы. II каманда.

Пускаць пыл у вочы — ... (...хлусіць, падманваць).

Сінонімы — ... (...абуваць у лапці, пускаць туман у вочы, вадзіць за нос, пакінуць з носам,

абводзіць вакол пальца, напускаць туману, навешваць локшыны на вушы).

...Гэта для аматараў пускаць пыл у вочы (У. Караткевіч).

Першы вядучы. Прапануем паслухаць вам верш Анатоля Грачанікава «Мова»

(Чацвёрты чытальнік)



Мова...

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

I думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.



Другі вядучы. Раўнд 4. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў.



Кляваць носам — драмаць, губы надзьмуць — пакрыўдзіцца, зарубіць на носе — запомніць,

рабіць выгляд — прыкідвацца, разводзіць рукамі — здзіўляцца, душа ў душу — дружна,

ні свет ні зара — рана, пусціць у ход — прымяніць, за дзедам шведам — вельмі даўно,

гады ў рады — рэдка, як мокрае гарыць — марудна, кінуць слова — загаварыць.

Першы вядучы. Раўнд 5.«Паэтычны радок».



Прадоўжыце радкі, назавіце аўтара і верш.



I каманда



Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю

(.. .Жураўлі на Палессе ляцяць. Алесь Ставер. «Жураўлі на Палессе ляцяць».)



Другі вядучы.

II каманда



Трэба дома бываць часцей

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

(...Каб не страціць святое штосьці . Рыгор Барадулін " Трэба дома бываць часцей").

Першы вядучы.

I каманда



Я хаце абавязаны прапіскаю —

Калыскаю, падвешанай пад столь.

Я маці абавязан кожнай рыскаю,

Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю —

(...Усім, чым працы абавязан стол. Аркадзь Куляшоў " Я хаце абавязаны прапіскаю)



Другі вядучы.

II каманда



Па-над белым пухам вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі

(... Сінякрылы матылёк. Максім Багдановіч. «Маёвая песня».)



Першы вядучы.

Прад табой — старонкі кніг

3 мілым, любым, родным словам,

Так бруіцца наша мова —

Мова прадзедаў тваіх.

Кніга ж — мудрасці глыток,

Палюбі яе спачатку,

I засвоіш ты, дзіцятка,

Што яна — да ведаў крок.



Другі вядучы.

Хацелася б, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю

новыя пакаленні. Няхай льецца беларуская мова з радыё, тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг,

гучыць на вуліцах і ў розных установах.

Падвядзенне вынікаў гульні.

Установа адукацыі

“Салігорскі дзяржаўны каледж”











Гульня “Размаўляй па-беларуску”

(Мерапрыемства, прысвечанае да Міжнароднага дня роднай мовы)











Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры

Балаева І.У., Петрачэнка Д.М.























Салігорск, 2023