СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Гульня па беларускай мове

Нажмите, чтобы узнать подробности

да дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа

Просмотр содержимого документа
«Гульня па беларускай мове»

Інтэлектуальная гульня-конкурс да 130-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа «Без іх імёнаў я Беларусь не ўяўляю»

Мэта: падагульніць веды вучняў пра жыццё і творчасць Я.Купалы і Я. Коласа; развіваць у вучняў інтэлектуальныя здольнасці, уменне прымяняць атрыманыя веды ў адпаведнай сітуацыі, працаваць у камандзе, выхоўваць павагу да класікаў беларускай літаратуры, пачуццё гонару за нашых суайчыннікаў, любоў да сваёй Бацькаўшчыны і роднага слова.

Ход мерапрыемства

Уступнае слова настаўніка.

Два волаты- паэзіі, красы

У год адзін падалі галасы.

Радзіму-маці ўславілі яны-

Купала, Колас- слынныя сыны.

Зямлю- матулю родную любілі

І слова беларускае цанілі.

І Беларусь заўжды іх помніць будзе.

Беларусь шырока адзначае 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Усенароднае святкаванне юбілеяў народных паэтаў Беларусі дае нам магчымасць не толькі ўспомніць іх творы, словы і думкі, але і садзейнічаць абуджэнню грамадскай цікавасці да нацыянальнай літаратуры і культуры. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве. Яны не толькі знакавая з’ява, якая сведчыць аб вяршынях нацыянальнай творчасці, але і яскравае выяўленне народнага духу, мастацкі ўзор, высокі прыклад, на які не можа не арыентавацца ўся наша нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

Прапаную правесці наша сённяшняе мерапрыемства ў форме гульні-конкурсу. Для правядзення конкурсу неабходна падзяліцца на каманды.

Умовы гульні

  • Гульня разлічана на адну гадзіну.

  • Удзельнічаюць 2-3 каманды.

  • Каманды па чарзе выбіраюць сектар і пытанне. Атрымліваюць колькасць балаў, якой ацэньваецца пытанне. Пры няправільным адказе другая каманда можа зарабіць гэтыя балы, даўшы правільны адказ.

  • Калі каманда выбрала пытанне ў прамавугольніку іншага колеру, то балы памнажаюцца на 2.

  • Перамагае каманда, якая набрала больш балаў.



Сектар “Цікавыя факты”

10 балаў На якіх мовах размаўлялі ў сям’і Луцэвічаў? (На польскай і беларускай.)

20 балаў На якой мове пачаў пісаць вершы Я.Колас? (На рускай.)

30 балаў Рэдактарам якой газеты працаваў Я.Купала? (“Наша ніва”.)

40 балаў У 2012 годзе спаўняецца … гадоў з часу напісання п’есы Я. Купалы “Паўлінка”?(100 гадоў.)

50 балаў Назавіце дакладную дату прысваення Я.Коласу звання народнага паэта Беларусі? (18 кастрычніка 1926 года.)

60 балаў Што падаравалі студэнты Пецярбурга аўтару “Паўлінкі”? (Гадзіннік з надпісам “Бацьку “Паўлінкі”.)

Сектар “Паэзія”

10 балаў З якога твора ўзяты радкі “Мой родны кут, як ты мне мілы…”? (“Новая зямля” Я.Коласа.)

20 балаў Гэты верш Я.Купалы лічыцца “гімнам беларускага народа”. Твор перакладзены на 87 моў свету. Як называецца твор? (“А хто там ідзе?”)

30 балаў Да якога віду лірыкі варта аднесці верш Я.Коласа “Хмаркі”? (Да грамадзянскай.)

40 балаў Які верш стаў творчым дэбютам Я.Купалы? (“Мужык”)

50 балаў Якую раку вельмі любіў Я.Колас і часта пісаў пра яе ў сваіх творах? (Нёман.)

60 балаў Хто сказаў:”Паэзія Я.Купалы- гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”? (Якуб Колас.)

Сектар “Ліра-эпічныя і празаічныя творы”

10 балаў У паэме Я.Купалы “Курган” ёсць радкі:

Пад звон-песню жывучых гусляравых струн

Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.

Сімвалам чаго ў творы з’яўляецца вобраз папараці-кветкі? (Шчасця.)

20 балаў У аснове якой камедыі Я.Купалы ляжыць сутыкненне дэмакратычнай моладзі з носьбітамі старога ладу жыцця? (“Паўлінка”.)

30 балаў Чаму два радкі ў паэме Я.Коласа ”Новая зямля”- “Купіць зямлю, прыдбаць свій кут, Каб з панскіх выпутацца пут”- надрукаваны курсівам? (У гэтых радках увасоблена галоўная думка твора.)

40 балаў Якія традыцыйныя святы і звычаі беларусаў апісаны ў паэме Я.Коласа ”Новая зямля”? (Каляды, Вялікдзень, сялянскі банкет, талака, кумаванне.)

50 балаў Які сэнс заключаецца ў назве аповесці “ У палескай глушы”? (Не толькі геаграфічная, але і духоўная глуш.)

60 балаў Назавіце імя пана з паэмы Я.Купалы “Бандароўна”. (Пан Патоцкі.)

Сектар “Героі твораў”



10 балаў Героі якога твора Я.Коласа маюць рэальных прататыпаў? (”Новая зямля”)

20 балаў Пра якую гераіню так гаворыць аўтар твора:

Як маліны, яе губкі,

А твар, як лілея,

Як дзве зоркі, яе вочы,

Гляне- свет яснее?(Янка Купала пра Бандароўну.)

30 балаў Пазнайце героя:

Бедны хлопчык быў загнаны,

У бацькоў нялюбы сын,

Бо відочныя заганы

І меў толькі ён адзін. (Сымон з паэмы “Сымон-музыка” Я.Коласа.)

40 балаў Якія вобразы ў п’есе “Раскіданае гняздо” Я.Купалы носяць сімвалічны змест? (Незнаёмага, Старца, Данілкі.)

50 балаў Назавіце галоўных герояў трылогіі “На ростанях” Я.Коласа. (Лабановіч і Ядвіся.)

60 балаў Хто з герояў Я.Коласа любіў насіць сякеру за поясам? ( Дзед Талаш.)





Сектар “Літаратурная спадчына ў мастацтве”

10 балаў Хто першы выканаў ролю Паўлінкі? (Паўліна Мядзёлка.)

20 балаў Хто з беларускіх кампазітараў напісаў песню “Мой родны кут” на словы Я.Коласа? (Ігар Лучанок.)

30 балаў Хто бліскуча, непаўторна выконваў песню на верш Я.Купалы “Малітва”? (Уладзімір Мулявін і ансамбль “Песняры”.)

40 балаў Як называецца мастацкі фільм, створаны па матывах трылогіі “На ростанях” Я.Коласа? (“Першыя выпрабаванні”.)

50 балаў Назавіце тэатры нашай краіны, якія носяць імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа? (Нацыянальны акадэмічны тэатр у Мінску, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску.)

60 балаў Назавіце мастакоў, якія ілюстравалі творы Янкі Купалы і Якуба Коласа? (Янка Раманоўскі, Яўген Ціхановіч, Юрый Зайцаў, Міхась Басалыга, Георгій Паплаўскі.)



Разгадванне крыжаванак “Я.Купала” і “Я.Колас”

Рэфлексія.

Што для вас значаць імёны Я.Купалы і Я.Коласа ?

Ці неабходна ушаноўваць памяць пра гэтых песняроў?

Заключнае слова настаўніка

Вось і заканчваецца наша гульня. Спадзяюся, што імёны Купалы і Коласа застануцца ў вашай памяці назаўсёды. Яны шмат зрабілі для развіцця нацыянальнай мовы, культуры, літаратуры. Іх яркія зоркі будуць ззяць вечна. Памятаем, шт о нашы песняры пакінулі духоўны запавет- любіць, шанаваць, берагчы ўсё роднае, рабіць усё магчымае для Беларусі і яе будучыні.

Зямля Беларусі! Вачамі азёраў

Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,

Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,

Знікаюць па водах, па чорных разорах,

Па травах, абсыпаных кроплямі рос…

Зямля Беларусі, зялёныя долы!

З крыніц тваіх чыстых над шумнай вярбой

Зачэрпнулі думы Купала і Колас,

На кожнай сцяжынцы іх песня і голас

З тваёю журбою і ўцехай тваёй.

П. Броўка

Дадатак

Назва сектара

Балы

Цікавыя факты

10

20

30

40

50

60

Паэзія

10

20

30

40

50

60

Ліра-эпічныя і празаічныя творы

10

20

30

40

50

60

Героі твораў

10

20

30

40

50

60

Літаратурная спадчына ў мастацтве

10

20

30

40

50

60






Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!