Чалавек і свет
2 клас
Тэма: Грыбы
МЭТА : фарміраванне навыкаў адрознення найбольш распаўсюджаных грыбоў па іх характэрных прыкметах; садзейнічанне усведамленню неабходнасці захавання мер бяспекі і прыродаахоўных мер пры зборы і ўжыванні грыбоў.
ЗАДАЧЫ:
сфарміраваць у вучняў уяўленне пра тое, што грыбы асаблівая
група жывых істот;
самастойна, у парах;
Ход урока
Арганізацыйны момант
-Сябры! Усміхніцеся адзін аднаму, калі ласка. І з добрым настроем я прапаную пачаць наш урок . Я хачу вам пажадаць поспехаў у пазнанні новага ,цікавай працы на ўроку, паразумення з боку аднакласнікаў. Яшчэ я хачу пажадаць, каб пасля гэтага ўрока вы сталі мудрэйшымі , дабрэйшымі ў адносінах да прыроды , да другіх людзей.
Кантроль раней вывучанага матэрыялу.
Я хачу запрасіць вас, дзеці, ненадоўга зазірнуць у восеньскі лес, каб адшукаць там сапраўдны цуд прыроды. Але трапіць туды будзе
няпроста. Гаспадар лесу, лесавічок, старанна ахоўвае свае ўладанні. Ён адкрывае свае таямніцы толькі таму, хто ўмее паводзіць сябе ў прыродзе. Давайце дакажам лесавічку, што мы гатовы да новых адкрыццяў.
Гульня “Святлафор”
(Сцяжынкі чырвонага(небяспечна), жоўтага(асцярожна) і зялёнага(дазваляецца) колераў. Слядочкі з выказваннямі размясціць на пэўнай дарожцы)
Браць у рукі прыгожыя ягады мудранкі
Ужываць у ежу вялікую колькасць садавіны
Рваць крываўнік і прыкладваць яго да ранкі
Збіраць вялікія букеты кветак, занесеных у Чырвоную кнігу
Ужываць у ежу нямытую агародніну
Нарыхтоўваць лекавыя расліны
Зрываць на лузе рэдкія расліны
Паведамленне тэмы ўрока
Мы справіліся з гэтым заданнем і апынуліся на лясной палянцы, усыпанай разнакаляровымі восеньскімі лісточкамі. Пад адным з іх Лесавічок пакінуў нам падарунак. (Пад лісточкам дзеці знаходзяць выявы грыбоў)
Як вы думаеце, чаму менавіта грыбы пакінуў для нас добры лесавічок?
(Адказы дзяцей)
Якія грыбы бываюць?
З якіх частак складаецца грыб?
Ці адносяцца грыбы да раслін?
Як правільна збіраць грыбы?
Якія грыбы растуць у нашых лясах?
4.Знаёмства з новым матэрыялам
- Калі мы старанна папрацуем, то да канца ўрока запоўнім гэты класцер.
(Класцер намаляваны на дошцы рознакаляровымі мялкамі)
- Якая бывае прырода?
ПРЫРОДА
ЖЫВАЯ НЕЖЫВАЯ
дыхае, расце,
харчуецца,
дае патомства,
памірае
- А што адносіцца да жывой прыроды?
ЖЫВАЯ ПРЫРОДА
РАСЛІНЫ ЖЫВЁЛЫ ЧАЛАВЕК
- У якую групу аднясём грыбы? Давайце параўнаем расліну і грыб.
(Схема расліны і схема грыба)
- Грыбы – гэта асобая група жывых арганізмаў, якая адносіцца да жывой прыроды. У адрозненне ад раслін у іх няма каранёў, сцябла, лісточкаў. Грыбы не могуць харчавацца так, як расліны. А таму яны пасяляюцца на жывёлах, раслінах ці іх астанках і атрымліваюць ужо гатовае харчаванне. Самае асноўнае ў грыба – гэта бясколерныя ніці – грыбніца. Яе мы не бачым. А збіраем мы толькі частку грыба – пладовае цела, якае выступае на паверхню зямлі для размнажэння. У пладовым целе знаходзяцца споры, якія разносяцца ветрам на вялікую адлегласць і даюць пачатак новай грыбніцы.
Мы вельмі часта сустракаемся з грыбамі і не здагадваемся, што гэта грыб. Грыбы бываюць вельмі розныя і не падобныя на мухаморы, баравікі і падасінавікі.
Зялёны налёт на скарынцы хлеба – грыб. Дрожджы, якія выкарыстоўваюць для выпечкі хлеба – грыбы. Калі мы хварэем, то нас часта лечаць антыбіётыкамі, якія атрымалі з грыбоў. Грыбоў вельмі многа. У Беларусі вядома да 3000 відаў грыбоў. 29 грыбоў занесены ў Чырвоную кнігу.
Навука, якая займаецца вывучэннем грыбоў называецца МІКАЛОГІЯ.
Фізкультхвілінка
Грыша ішоў, ішоў
І грыбок знайшоў.
Раз – грыбок, паклаў у сявок,
Два – грыбок, паклаў у сявок,
Тры – грыбок, паклаў у сявок.
Работа са схемай (запаўняем кластэр)
ГРЫБЫ
ЯДОМЫЯ НЕЯДОМЫЯ ЯДАВІТЫЯ
Вучні разглядаюць малюнкі грыбоў, размешчаныя на дошцы, у падручніку на старонцы 59.
- Чым падобныя гэтыя грыбы? (Сваёй будовай: шапачка, ножка, грыбніца)
- Адгарніце старонку 60. Паглядзіце на схему. Якія часткі шапачкавага грыба відны? Якія схаваны пад зямлёй?
- Для чаго грыбам патрэбна грыбніца?
- Грыбніца размяшчаецца ў глебе на глыбіні 5 – 12 см. Яна можа жыць доўга, да некалькі дзясяткаў гадоў, калі беражліва адносіцца да яе месцазнаходжання. Грыбніца патрэбна для харчавання грыба, развіцця, яго росту і размнажэння.
-А вы добра ведаеце ядомыя грыбы нашых лясоў? Хто можа назваць сябе сапраўдным грыбніком?
-Зараз праверым. Увага на экран!
Прэзентацыя “Грыбы беларускіх лясоў” (Слайд 1)
(Перад паказам слайда гучыць загадка)
І палянку, і гушчар
любіць грыб, не грыб, а цар.
Самавіт ён і здароў –
прыгажун сярод грыбоў.
Ну, а зварыш ці засмажыш,
што ён вельмі смачны – скажаш.(Баравік.) Слайд 2
Хто ў кусце лазовым
Там, дзе звонкі бор, -
Чырвонагаловы,
Нібы памідор? (Падасінавік.) (Слайд 3)
Не спрачаюся – не белы,
Я, дзеці, прасцей.
Ля бяроз сяджу часцей.(Падбярозавік) (Слайд 4)
Спусціліся ў лясок
І селі ў верасок
Улетку зоркі-знічкі,
А іх завуць … . (Лісічкі) (Слайд 5)
Па каранях і пнях,
Як па ступеньках,
На дрэвы лезуць
Дзіўныя … . (Апенькі.) (Слайд 6)
Цёплым летам у бары
Каля самай сцежкі:
- Нас у кошык забяры, -
Просяць …. (Сыраежкі.) (Слайд 7)
Гімнастыка для вачэй (Слайды 8 – 13)
Работа з прыказкай “Усякі грыб у рукі бяруць, але не ўсякі ў кошык кладуць”
- Як зразумелі прыказку? Чаму не ўсякі грыб у кошык кладуць? (Слайд 14)
Пасярод дарожкі – шапачка ў гарошкі.
Белую панчошку нацягнуў на ножку.
Калі гэткі зух, памары нам мух. (Мухамор)
Сур’ёзны і надзьмуты – лепш абыдзі, не руш,
Абсыпаў перламутрам свой дзіўны капялюш. (Мухамор) (Слайд 15)
- Што ведаеце пра мухаморы? Па якіх прыкметах можна адрозніць гэтыя грыбы?
- Як завуць сяброўку мухамора? Чаму яна не патрапіць у кошык грыбніка?
Бледная паганка (Слайд 16) Расказвае падрыхтаваны вучань.
- На выгляд бледная паганка, сапраўды, здаецца хворай і слабой. На самай справе гэта вельмі небяспечны грыб. Бледную паганку называюць “лясной смерцю”. Яд, які ўтрымліваецца ў ёй, мацнейшы, чым у ядавітых змей – гадзюкі і кобры. Нават малюсенькага кавалачка бледнай паганкі ў страве дастаткова, каб чалавек загінуў. Выратаваць чалавека, які атравіўся бледнай паганкай вельмі складана.
Несапраўдныя апенькі (Слайд 17,18) Расказвае падрыхтаваны вучань.
- Несапраўдныя апенькі трэба ўмець адрозніваць ад сапраўдных. Шапачкі ў іх больш яркія, гладкія, на іх няма белаватых лустачак. У несапраўдных апенькаў няма махрыстага кольца, якое абавязкова ёсць у сапраўдных апенькаў. Цела несапраўдных апенькаў мае непрыемны пах.
- Ядавітыя грыбы наносяць вялікую шкоду арганізму чалавека, іншы раз выклікаюць смерць. Але лесу і лясным жыхарам яны вельмі патрэбныя. Ласі, дзікі і сарокі лечацца мухаморамі.
Прыкметы атраўлення грыбамі. Расказвае падрыхтаваны вучань.
Да таго моманту, як праявяцца першыя прыкметы атраўлення грыбамі, можа прайсці да 24 гадзін, а то і больш. У чалавека пачынаюцца рвота і панос, цячэ сліна, моцна баліць жывот. Паяўляюцца галавакружэнне, слабасць, пачынае балець галава. Пры атраўленні бледнай паганкай выступае халодны пот, а пры атраўленні мухаморам пачынаецца ўдушша. Помніце! Пры такіх сімптомах абавязкова трэба звярнуцца да ўрача.
Рашэнне сітуацыйнай задачы:
- Паслухайце верш і дапамажыце дзядзьку Вожыку.
Пад сасною два грыбы –
Цёмна-буры і рабы.
А які з іх дзядзька Вожык
Пакладзе ў лазовы кошык? (Цёмна-буры)
Рашэнне сітуацыйнай задачы:
Коля і Саша збіралі грыбы. Коля літаральна вырываў грыбы з зямлі, бо забыў нож. А Саша зразаў ножыкам кожны грыбок асцярожна, бліжэй да шапкі.
- Хто з дзяцей умее правільна збіраць грыбы?
- Якія памылкі дапусцілі хлопчыкі?
- Пра якія яшчэ правілы трэба памятаць
Работа ў парах
Заданне: Адшукаць назвы вядомых грыбоў
А | о | у | ы | б | а | р | а | в | і | к | т |
П | р | с | т | д | в | ш | з | ч | ф | м | Ь |
П | а | д | б | я | р | о | з | а | в | і | к |
Ч | с | м | п | ц | й | в | с | ч | м | т | р |
С | ы | р | а | е | ж | к | а | ч | м | п | р |
Ч | ф | в | м | у | х | а | м | о | р | ф | Ц |
У | а | п | е | н | ь | к | і | ы | а | о | У |
Ф | в | к | н | г | ш | л | д | б | т | м | С |
П | а | д | а | с | і | н | а | в | і | к | Ч |
Ц | й | к | н | г | ш | ў | ф | в | п | р | Л |
Д | в | а | ў | н | я | н | к | і | ч | т | Р |
Ц | г | л | і | с | і | ч | к | а | к | д | Л |
Правілы збору грыбоў (Самастойнае знаёмства)
- Прачытаем правілы збору грыбоў на старонцы 74.
Парады на ўсё жыццё
Збірай грыбы толькі з дарослымі.
Не збірай незнаёмыя грыбы.
Зберагай грыбніцу.
Беражы старыя грыбы
Не збірай старыя грыбы
Гульня “Веру – не веру”
“Цікавае ў свеце грыбоў”:
Грыбы атрымліваюць частку пажыўных рэчываў з глебы, а частку – з каранёў дрэў, пад якімі яны растуць. Адсюль і назвы некаторых грыбоў: падасінавік, падбярозавік.
Грыбы растуць нават у антарктычнай тундры. Праўда, там яны вельмі маленькія, крыху больш за сантыметр.
Грыбы слізевікі могуць перасоўвацца і нават узбіраюцца на пні. Знешне гэтыя грыбы напамінаюць ляпёшкі.
Калі на глебе няма грыбоў, то не растуць і дрэвы. Цэснае “сяброўства” грыбоў і дрэў вядома яшчэ з даўнейшых часоў.
У Аўстраліі расце святлівы грыб, які выпраменьвае такое яркае святло, што можна чытаць. Там растуць зялёныя, жоўтыя і блакітныя грыбы. Іх сокам мясцовыя жыхары размалёўваюць рытуальныя маскі.
5. Этап замацавання і прымянення новых ведаў. (Абвесці літары з правільнымі адказамі) (Слайд 19)
М) Грыбы бываюць ядомыя, неядомыя і ядавітыя.
У) Бледная паганка – ядомы грыб.
А) Грыб складаецца з грыбніцы, ножкі і шапачкі.
Л) Баравікі, лісічкі, апенькі – ядомыя грыбы.
А) Ядавітыя грыбы нельга чапаць рукамі і нельга таптаць.
О) Грыбніца - гэта корань.
Д) Ядавітыя грыбы патрэбны лесу.
З) Грыбы цесна сябруюць з дрэвамі.
Е) Нельга збіраць грыбы без дарослых
К) Грыбы можна вырываць з зямлі разам з грыбніцай
Ц) Грыбніца патрэбна для харчавання грыба
Праверка правільнасці выканання.( Атрымліваецца слова “Маладзец”) (Слайды 20, 21)
Вучні, якія правільна выканалі заданне атрымліваюць “Пасведчанне грыбніка”
7. Дамашняе заданне
- Прачытаць апавяданне, скласці і запісаць 5 сказаў пра грыбы
8. Рэфлексія
Лесвічка поспеху