Сцэнарый
“Мой родны кут…
Гучыцъ мелодыя necнi «Мой родны кут» (муз. I. Лучанка). Адкрываецца заслона. На сцэне — удзелънікі свята ў беларускіх нацыянальных касцюмах (злева i справа).
Мелодыя заціхае.
Першы вядучы. Яго нарадзіла зямля Беларусь, каб паэты пачулі яе стогн i плач, убачылі гора i галечу роднага народа, занядба-насць беларускага краю i каб панеслі крыўду беларусаў «на свет цэлы» за права «людзьмі звацца».
Д р у г i вядучы.
«Якуб Колас — наш гонар, надзея, буду-чыня. Творчасць яго — выток святла, дабрабыту, нязломнасці», — так выказаўся Максім Лужанін.
Першы вядучы. У нашым народзе існавалі легенды пра тое, што ля калыскі кожнага немаўляці збіраюцца чараўніцы i пра-рочаць яму лёс. Відаць, мудрыя чараўніцы стаялі i ля калыскі Якуба Коласа i прадказалі яму лёс слаўны, пакручасты i ве-лічны.
Дзіцячыя гады Якуба Коласа прайшлі ў вандроўках. Бацьку паэта, які слу-жыў лесніком у лясах князя Радзівіла, часта пераводзілі з месца на месца.
Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, ужо з малых гадоу спасцігаў таленавіты сялянскі хлопец — Кастусь — самую мудрую з навук — навуку народнага жыцця. Яна давала iм сілу, паэтычнае натхненне.
Другі вядучы. I псеўданім ўзяў сімвалічны.
Колас — гэта хлеб, гэта само жыццё; гэта значыць, што жыццём сваім i творчасцю паэт заўсёды будзе трывала спалучаны з народам, з роднай зямлёй, што з жыцця народа, як з найглыбейшай крыніцы, будзе чэрпаць думы i надзеі, тэмы i вобразы.
Ен стаў стваральнікам беларус-кай нацыянальнай літаратуры.
Першы вядучы.
Якуб Колас — творца разважлівы, удум-лівы, ён глыбока засвоіў народную муд-расць; гэта пераважна паэт-рэаліст. У яго паэзіі дамінуе канкрэтны вобраз, карціна, характар. Ён — аптыміст, верыць у чалаве-ка; яго кнiгi вучаць любіць жыццё, цаніць яго радасці.
Сення мы прадастаўляем вам унікальную магчымасць паслухаць голас самога класіка ва ўласным выкананні. Урывак з верша Якуба Коласа “Савецкія дні”, запісаны ў 1952 годзе.
(запіс Я. Колас)
Другі вядучы. Якубу Коласу давялося жыць i тварыць на памежжы дзвюх эпох. Яшчэ на пачатку мінулага стагод-дзя ен разам з Янкам Купалам заявілі пра сябе на ўвесь голас i сталі яркімі зоркамі на паэтычным небасхіле бела-рускай літаратуры.
Яны засеялі зерне праўды, любові, праніклі ў таямніцы народнай душы. Іх творчасць абуджае пачуццё нацыянальнай годнасці.
Першы вядучы. Якуб Колас разважаў: «Кажуць, паэтам трэба нарадзіцца, але ж гэтага мала, калі не здолееш выхаваць у сваім сэрцы любоў да свайго народа, прыроды, радзімы».
Непаўторныя i цудоўныя краявіды — лес-нічоўка Ласток, Неман, засценак Акінчыцы, сядзіба Альбуць, урочышча Смольня, веска Мікалаеўшчына, — жыццё на ўлонні прыроды зацеплілі ва ўражлівым сэрцы хлопчыка паэ-тычны агонь. Першыя вершы былі пра хара-ство роднай прыроды. Кастусь пicaў ix yno-тайкі, хаваў ад чужога вока. Аднойчы дзядзь-ка Антось, які вельмі цікавіўся вучобай свайго пляменніка, зазірнуў у яго кнігi i знайшоў там першую спробу — байку пра лісіцу i варону. А крыху пазней Кастусь ужо сам прачытаў бацьку свой верш «Вясна».
Першы вядучы. У вершы апавядаецца аб тым, як ідзе вясна, растае снег, як сонца прыпякае, трашчыць на рэчцы лёд, як першы бусел прыляцеў, потым шпак, а за iм — жураўлі.
I зіма, як дым, прапала! Зелянее луг, ралля. Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля.
Бацька ўважліва паслухаў i сказаў толькі адно слова: «Добра». А калі даведаўся, што верш склаў сын, абняў яго, пацалаваў i даў сярэбраны рубель.
Гэта быў першы ганарар за першы верш, калi будучаму паэту было ўсяго 12 гадоў.
Першы вядучы. Коласавы пecнi працы i нядолі, жальбы i пратэсту абуджалі ў беларусаў пачуццё ўласнай годнасці, клікалі не згаджацца з панаваннем зла, хлусні, несправядлівасці.
Паслухайце, калі ласка, ур-к з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” “Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…”
ў выкананні Арэхва Аліны, вучаніцы 2 класа.
Другі вядучы. Шматгранны талент пісьменніка: паэт, празаік, драматург, публі-цыст, вучоны, педагог-практык. Яго тво-ры — праўдзівае адлюстраванне жыцця. Паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка», тры-
логія «На ростанях» — залаты фонд нашай літаратуры.
Вялікая колькасць вершаў паэта прысвеча-на роднаму краю. У беларускай літаратуры ніхто да Якуба Коласа не здолеў так тонка i глыбока ўвасобіць прыгажосць прыроды, раскрыць духоўную еднасць з ей чалавека.
Першы вядучы. Гэта мы зможа убачыць у вершы “Наш родны край”, які прачытае вучаніца 8Б класа Жалезная Таіса.
Першы вядучы. Якуб Колас — пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры. Вялікае значэнне ў выхаванні дзяцей ён надаваў паэзіі. Ён — вялікі майстар стварэння пейзажных малюнкаў. Усе поры года прысутнічаюць у яго паэзіі. Якуб Колас выразна ўсведамляў, наколькі багатае i шматграннае жыццё таго чалавека, які бачыць, разумее, адчувае хара-ство навакольнага свету.
Першы вядучы . Паэт вучыць любщь родны край, бачыць яго прыгажосць, любіць сваю Радзіму.
Паслухайце песню “Мой родны кут”на словы Якуба Коласа ў выкананні ____________________________________ ____________________________________
.
Другі вядучы. Якуб Колас глыбока ведаў псіхалогію дзяцей, якія могуць па-водзіць сябе па-рознаму. Да чаго прыводзщь свавольства, можна даведацца з верша «Савось-распуснік».
Адзін з улюбёных твораў Якуба Коласа — паэма «Сымон-музыка». Паэт стварыў вобраз таленавітага самародка, надзвычай чуйнага да прыгажосці:
Першы вядучы
Ён жыў адзін, адзін душою,
Вясны i вольнасці пясняр,
I меў ён дар жалобных песень,
Сардэчных песень дзіўны дар.
Урывак з паэмы «Сымон – музыка» прачытае Занька Ларыса, вучаніца 9 “А” класа
Першы вядучы. Паэма «Новая зямля» — энцыклапедыя жыцця беларускага селяніна, аўтабіяграфічная эпапея. Са старонак твора паўстаюць шчымліва-родныя вобразы-ўспаміны незабыўных гадоў маленства.
Другі вядучы . Прапануем інсцэніроўку “Дарэктар” з твора ў выкананні вучняў 5-х і 8-х класаў.
(сцэнка)
Першы вядучы. Дзейнасць Якуба Коласа, яго роля і значэнне ў нацыянальным духоўным адраджэнні беларусаў высока ацэнены нашчадкамі. Створанае Коласам вывучае асобная галіна беларускага літаратуразнаўства - коласазнаўства. Многія творы Якуба Коласа ўключаны ў школьныя праграмы. У 1959-1965 гг. прысуджалася Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа, з 1965 г. - Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (за творы прозы і літаратуразнаўчыя працы). Імем Коласа названы Інстытут мовазнаўства і Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, плошчы і вуліцы, школы і бібліятэкі ў многіх населеных пунктах Беларусі, буйное вытворчае паліграфічнае прадпрыемства ў Мінску.
Другі вядучы. За межамі Беларусі з творчасцю Якуба Коласа знаёмы жыхары многіх краін свету. Яго творы (пераважна паэтычныя) перакладзены больш чым на 40 замежных моў, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя - англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. Творчасць пісьменніка і яго ролю ў літаратуры разглядалі у сваіх працах славісты Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Асобае месца сярод перакладаў твораў займаюць выданні на славянскіх мовах - рускай, польскай, украінскай. На рускай мове ў розны час выходзілі тры зборы твораў Якуба Коласа. У былых рэспубліках Савецкага Саюза добра вядома імя пісьменніка. Яго імем былі названы цеплаход Дунайскага параходства, вуліцы многіх населеных пунктаў. У Варшаве мяркуецца паставіць помнік Якубу Коласу і Янку Купалу.Першы вядучы.
Якуб Колас працаваў у Акадэміі навук Беларусі, быў вядомы як грамадскі дзеяч: выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР, членам Цэнтральнага Камітэта на XX-XXII з'ездах Камуністычнай партыі Беларусі і ўсесаюзнага Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру - і гэта была не фармальная праца. У Якуба Коласа заўсёды знаходзілі водгук праблемы асобных грамадзян, паслядоўна адстойваў ён інтарэсы і ўсёй беларускай нацыі.
Другі вядучы. У 1956 г. пісьменнік напісаў ліст у вышэйшыя партыйныя інстанцыі, у якім выказаў занепакоенасць становішчам беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапанаваў меры па яе абароне.
Паслухайце, калі ласка, выступленне Якуба Коласа на 3-ім з’ездзе пісьменнікаў у горадзе Маскве.
(запіс)
Першы вядучы Літаратурная праца ў другой палове 1940-х гг. атрымала афіцыйнае ўшанаванне. У 1946 г. за вершы ваенных гадоў Якубу Коласу была прысуджана Дзяржаўная (Сталінская) прэмія СССР 1-й ступені. У 1949 г. - Дзяржаўная (Сталінская) прэмія СССР 2-й ступені за паэму "Рыбакова хата" (завяршыў у 1947 г.)
У 1950-я гг. Якуб Колас у якасці навуковага рэдактара удзельнічаў у падрыхтоўцы першага выдання "Руска-беларускага слоўніка" (1953 г.).
Другі вядучы. Ў 1902-1904 гадах Якуб Колас працаваў у нашай весцы. Гэты перыяд свайго жыцця ён апісаў у аповесці “У палескай глушы” з трылогіі “На ростанях”. У 1982 годзе у Люсінскай школе быў адкрыты літаратурна – этнаграфічны музей Якуба Коласа, а з нагоды 120-цацігоддзя з дня нараджэння ў цэнтры вескі , на месцы школы, дзе працаваў Якуб Колас, пастаўлены памятны знак.
Першы вядучы. Якая гісторыя музея і чым жыве ён сення, - раскажа нам загадчык музея
В.А.Занька, калі ласка…
Другі вядучы. Вучні 11 класа праінсцэніруюць урывак з трылогіі “На ростанях”. Сустракайце…
(сцэнка)
Першы вядучы. Якуб Колас пайшоў з жыцця, пакінуўшы нам духоўны запавет — заклік шанаваць i любіць родную мову. 3 пісьма, датаванага жніўнем 1956 года: «Беларуская мова параўнальна маладая. Хоць даўно ўжо гаворыць на ей народ, але як мова навукі, палітыкі, літаратуры яна знаходзіцца ў перыядзе станаўлення. Таму задача нас, інтэлігенцыі рэспублікі, — берагчы мову, вывучаць яе, распрацоўваць i пашыраць. Гэта дасягаецца, па-першае, штодзённым яе ўжываннем у побыце, на рабоце, у дзяржаўных, грамадскіх i культурных установах». Ці заўважылі вы, наколькі актуальныя гэтыя словы сёння?
Другі вядучы. Наш вялікі песняр Якуб Колас бездакорна вало-даў беларускім словам. Роднае слова, якое чу-лася з твораў народнага паэта, акрыляла, натхняла, гартавала дух:
Першы вядучы...Мы з iмi выходзілі
заўжды ў дарогу,
А як акрыляла нас іхняе слова,
Што сказана простаю,
Матчынай мовай,
Мы з iмi адолелі буры i хвалі..
Купала i Колас, вы нас гадавалі
Вы звалі на волю
3 цямноты, з прымусу,
Каб горда нaciлi імя беларуса...
П. Броўка
Другі вядучы. У нашай школе таксама ёсць вучні, якія валодаюць паэтычным талентам, і вершамі якіх мы захапляемся. І мы смела называем іх маладымі паэтамі. Прадстаўляем вам _______________________________________. Сустракайце…
(выступленне)
Першы вядучы. Другі паэт нашай школы – _____________________, аўтар слоў гімна нашай школы.
(выступленне)
Пад мелодыю песень гучацъ заключныя словы.
Першы вядучы. Якуб Колас...
Спадчына, якую пакінуў народны пясняр, неўміручая. Творчы подзвіг слаўнага сына беларускай зямлі навечна застанецца ў народнай памяці.
Другі вядучы. Гэтаму духоўнаму бра-ту-волату, які аддаў змаганню за народ-нае шчасце свае сілы, жыццё i талент, будуць заўсёды ўдзячныя многія-многія пакаленні людзей. Ен — паэт-праметэй, яго мастацтва сёння дапамагае нам вытрымаць цяжкасці i пераадолець трывогі, знайсці кожнаму свой шлях у жыцці.
Вядучыя (разам). Ён — наш сучаснік. Ен разам з намі.
Гучыць мелодыя “Мой родны кут…”