Просмотр содержимого документа
«План по самоподготовке»
ПЛАН - КАНСПЕКТ
« Самападрыхтоўка ў групе падоўжанага дня »
Мэта :
Задачы:
1. Пашыраць , замацоўваць і сістэматызаваць веды дзяцей.
2. Стварыць умовы для развіцця памяці , увагі , мыслення выхаванцаў, для развіцця творчых здольнасцей.
3. Фарміраваць станоўчыя адносіны да вучобы.
1. Выхоўваць навыкі самакантролю, працавітасці , самастойнасці і дысцыплінаванасці .
Абсталяванне: падручнікі, сшыткі, памяткі па выкананню дамашняга задання, смайлікі для падвядзення вынікаў, сігнальныя карткі.
ХОД:
Арганізацыйны момант.
– Добры дзень! Спачатку праверым ці гатовы вы да сённяшняй самападрыхтоўкі. У кожнага на парце ляжыць ўсё тое, што вам неабходна для працы?
Добра. А зараз сядзем правільна і ўсміхнёмся адзін аднаму, каб ваша праца прынесла толькі задавальненне.
Усе вы ведаеце, што у нас з вамі ёсць правілы, якія мы выконваем у час самападрыхтоўкі. І зараз мы з вамі іх успомнім, а дапаможа нам у гэтым наша картка-напаміналка. ( На дошцы правілы).
Так, добра. Я вас папрашу гэтыя правілы ў час самападрыхтоўкі выконваць.
А цяпер сядзьце ўсе правільна.Вы дзеткі ўсе разумныя і ў вас усё атрымаецца. Калі ласка, будзьце ўважлівыя і ўзаемаветлівыя. Поспехаў вам!
Самастойная работа вучняў.
Давайце спачатку выканаем матэматыку, а пасля беларускую мову. У вас на партах ляжаць сігнальныя карткі. Калі хтосьці не ведае як выконваць дамашняе заданне падыме гэту картку, а я падыду і дапамагу. Згодны?
Добра. Звярніце ўвагу на тое, што у вас на парце ляжаць памяткі для выканання дамашняга задання.
Ўсё мы з вамі паўтарылі, успомнілі, можна пачынаць працаваць
Сяду прама, не сагнуся,
За работу я вазьмуся.
Сшытак добра пакладу,
На дзесятку напішу!
Самастойная работа вучняў.
-Пачынаем працаваць. Выконваем спачатку матэматыку. Калі ёсць пытанні, то для гэтага ў вас на парце сігнальная картка.
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
Мы асеннія лісточкі на галінка сядзелі,
Падуў ветрык – паляцелі,
Паляцелі і на землю ціха селі.
Падуў ветрык зноў – узняў шмат лістоў.
А лісточкі паляцелі, паляцелі
І на зямлю ціха селі.
Самакантроль і ўзаемаправерка.
Заключны педагагічны кантроль.
Праверка выхавацелем выкананых заданняў.
Рэфлексія.
У кожнага з вас на парце ляжаць смайлікі: вясёлыя і сумныя. Зараз вы падымеце той смайлік, які адпавядае вашаму сённяшняму настрою. Дзякуй.
А хочаце даведацца як мне з вамі працавалася ў час нашай сённяшняй самападрыхтоўкі? Вось у мяне ёсць чароўная каробачка з запісачкамі. Зараз вы ўдастаняце па адной запісцы, а затым прачытаяце яе. Дамовіліся? (Запіскі: 1. Ты маладзец! 2. Я ведала, што ў цябе ўсё атрымаецца. 3. Я ў цябе верыла. 4. Ты малайчынка! 5. Мне сёння с табой лёгка і добра працавалася. і інш.).
Падвядзенне вынікаў работы.
– Малайцы! Зараз прыбіраем сваё рабочае месца і ідзё на перапынак