Просмотр содержимого документа
«Практычная работа 2»
6 клас
Практычная работа №2
Вызначэнне геаграфічных каардынат па картах і нанясенне геаграфічных аб’ектаў па зададзеных каардынатах на контурную карту
Мэта: навучыцца працаваць з градуснай сеткай на геаграфічнай карце, вызначаць геаграфічныя каардынаты аб’ектаў па каардынатах і нанасіць аб’екты на контурную карту па зададзеных геаграфічных каардынатах.
Абсталяванне: атлас.
Ход работы
1.Выпішыце патрэбнае слова або словазлучэнне.
а) Велічыню дугі мерыдыяна ад экватара да зададзенай кропкі , выражаную ў градусах, называюць (паралель,геаграфічны полюс, геаграфічная шырата, геаграфічная даўгата, экватар).
б) Экватар – гэта найбольшая (-ы, -ае) (паралель, мерыдыян, значэнне геаграфічных каардынат).
2. Выберыце правільны адказ.
а) Якая ўмоўная лінія больш доўгая: экватар або 20-я паралель Паўднёвага паўшар’я?
б) Якая паралель бліжэй да Паўночнага полюса:
200 пд.ш.; 200 пн.ш.; 100 пн.ш..
в) Які мерыдыян з’яўляецца “прадаўжэннем” 1700 у.д. (прадаўжаецца ў другім паўшар’і, замыкаючы акружнасць; вылічваецца па формуле):
даўгата шукаемага мерыдыяна = 1800 – даўгата вядомага мерыдыяна:
1700з.д.; 100у.д.; 100з.д.?
3. Выкарыстоўваючы фізічную карту паўшар’яў атласа, па градуснай сетцы вызначце:
а) які з названых аб’ектаў поўнасцю знаходзіца ў Паўднёвым паўшар’і: ПаўднёваяАмерыка; Аўстралія; Афрыка; востраў Грэнландыя;
б) які аб’ект знаходзіцца і ва Ўсходнім , і ў Заходнім паўшар’і: востраў Мадагаскар; Антарктыда; Паўночная Амерыка; Аўстралія;
в) які аб’ект размешчаны больш на захад: Паўночная Амерыка; Еўразія; востраў Грэнландыя.
4. Вызначце геаграфічныя каардынаты аб’ектаў:
1. Горад Парыж (Еўразія)
2. Горад Каір (Афрыка)
3. Мыс Ігольны (Афрыка)
4. Возера Чад (Афрыка)
5. Вадапад Анхель ( Пд. Амерыка)
6. Вулкан Этна (Еўразія)
5. Нанясіце на контурную карту паўшар’яў кропкі і пранумаруйце іх па наступных геаграфічных каардынатах:
шырата | даўгата |
100пн.ш. | 1500з.д. |
00ш. | 600у.д. |
300пд.ш. | 750у.д. |
250пн.ш. | 1300з.д. |
400пд.ш. | 1300з.д. |
00ш. | 900у.д. |
200пн.ш. | 750у.д. |
Злучыце кропкі паміж сабой, выкарыстоўваючы наступную паслядоўнасць:
а) 1-4-5;
б) 7-6-3-2-7.
Атрыманае адлюстраванне лічбаў запішыце ў графе “Мой адказ”.