СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Правапіс слоў з літарамі е, ё — я.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Правапіс слоў з літарамі е, ё — я.»

Урок 44

Тэма: Правапіс слоў з літарамі е, ё — я.

Мэты: працягваць назіранні за вымаўленнем галосных гукаў [о], [э] ў націскных складах, гука [а] замест [о], [э] ў ненаціскных складах; вучыць знаходзіць першы склад перад націскам; пазнаёміць з правапісам літары я замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам; узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў; выхоўваць уважлівыя адносіны да сваякоў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўрока

— Дзень добры, паважаныя сябры!

Зімовы дзень, настрой бадзёры,

Запрашаю на ўрок беларускай мовы.

— Паслухайце цудоўны верш Анатоля Грачанікава “Зіма”.

Святлее неба парасон,

Сняжынак ціхі перазвон.

I дрэвы ў казачным убранні

Страсаюць іней з голля ўранні.

Бадзёрыць нас прыход зімы.

Святлее свет — святлеем мы.

  • Хто з вас любіць зіму? Чаму вы любіце зіму?

— Зіма запрашае нас ў цікавае і незвычайнае падарожжа. Мы станем крышку чараўнікамі. Паспрабуем стварыць цудоўны настрой сабе. Але Зіма вырашыла з самога пачатку выпрабаваць нас. У зімовае царства трапіць той, хто адгадас зімовыя загадкі.

2. Моўная размінка

Белым пухам замяло і палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа, а што гэта, хто адкажа? (Зіма.)

Прыгажуня колкая

Штогод прыходзіць к нам.

Лісты ў іголкі,

Завецца яна... (ёлка).

Ён без фарбаў, без алоўка

Па акне малюе лоўка

Лапкі елак, пальмаў вецце...

Як жа той мастак завецца? (Мароз.)

Ляцяць птушкі без крыл,

Па дрэвы садзяцца без ног. (Сняжынкі.)

Без голасу, а вые,

Без рук, а абрусы сцеле. (Мяцеліца.)

На вадзе родзіцца, а вады баіцца. (Лёд.)

— Малайцы. Працягнем нашу працу далей.

3. Чыстапісанне

— Зараз пакажам Зіме, як мы прыгожа, чыста, акуратна пішам у сшытках.

— Каб падрыхтаваць вашу руку да працы на ўроку, мы пачнём з хвілінкі чыстапісання.

е ё я

снег сняжок лёд лядок

— Пастаўце націск. Падкрэсліце ў словах літары е, я, ё.

— Сёння гэтыя галосныя будуць галоўнымі гераінямі нашага ўроку.

4. Знаёмства з тэмай урока

— Чараўніца Зіма прыгатавала для вас наступнае заданне.

— Сёння мы будзем працаваць над новым правілам. Яно таксама, як і папярэдняе правіла, існуе толькі ў беларускай мове.

Фізкультхвілінка.

Завіруха, завіруха!

(Імітацыйныя рухі.)

Зятуляе Пеця вуха.

Шы-шы-шы, шы-шы-шы.

(Пераступанне з адной нагі на нагу.)

На вуліцы ні душы.

Толькі шпарка чорны кот

Пераскочыў цераз плот.

(Скокі наперад.)

5. Першаснае ўспрыманне новай тэмы

Работа па падручніку.

Практыкаванне 250

— Прачытайце словы парамі. Пастаўце націск у словах першага слупка. Што заўважылі? Якія літары напісаны ў націскных складах?

— Пастаўце націск у словах другога слупка. Выдзеліце склад, які стаіць адразу перад націскам. Што заўважылі? (У гэтым першым складзе перад націскам замест галосных е, ё з'явілася галосная я.)

Работа з правілам.

Настаўнік чытае правіла.

— Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам?

— Якая літара пішацца ў астатніх складах? (Дзеці перачытваюць правіла самастойна.)

Калектыўнае складанне схемы-апоры.

6. Засваенне новых ведаў

Калектыўная работа.

Практыкаванне 252

— А зараз давайце паспрабуем прымяніць наша новае правіла на практыцы. Давайце прачытаем, што неабходна выканаць у практыкаванні.

— А як вы будзеце выбіраць, якую літару трэба ўставіць?

— Складаем план вашых дзеянняў. (Адначасова ён з'яўляецца на дошцы).

3 кожным словам патрэбна працаваць па плане:

1. Дзялю слова на склады.

2. Стаўлю націск.

3. Вызначаю першы склад перад націскам.

4. Вызначаю літару, якую патрэбна пісаць.

— Першы радок слоў — 1 рад, другі радок — 2 рад, трэці радок — 3 рад. Перш чым запісаць вашы словы, давайце іх разам са мной прачытаем. А цяпер запішыце іх.

— Давайце праверым.

— Растлумачце выбар вашых літар.

— Малайцы! Працягваем нашу працу далей.

— Прыгажуня Зіма паслала да нас сваіх памочніц, якія будуць сачыць за вашай працай на ўроку.

Мы вясёлыя пушынкі,

I сябруем мы з зімой.

Мы сняжынкі-балерынкі,

Мы танцуем танец свой.

Практыкаванне 253

— Прачытайце. Калі адбываюцца з'явы, апісаныя ў сказах? (Зімой.) Якія словы дапамаглі вам?

Выбарачнае спісванне. (Адзін вучань каля дошкі, астатнія у сшытках.)

— Выпішыце выдзеленыя словы парамі, пастаўце ў іх націск. Падкрэсліце першы склад перад націскам.

Самастойная работа.

Практыкаванне 254

— Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць? (Дзсці тлумачаць змест з апорай на жыццёвы вопыт.)

— Спішыце. Падкрэсліце літары, якія ўставілі.

Праводзіцца ўзаемаправерка.

7. Замацаванне

— Якое самае любімае зімовае свята амаль у кожнага дзіцяці і дарослага? (Новы год.)

— А што з'яўляецца галоўным атрыбутам гэтага свята? (Елка.)

— На вуліцы зімой так холадна, што да нас сёння завітала яшчэ адна елачка.

Практыкаванне 255

— Прачытайце верш. Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

Развіццё маўлення.

— Раскажыце, як ваша сям'я святкуе Новы год. Выкарыстайце для гэтага словы і спалучэнні слоў, прапанаваныя ў падручніку.

упрыгожваем ёлку

рыхтуем падарункі

ходзім ў госці

загадваем жаданні

весялімся

спяваем песні

падарункі Дзеда Мароза

(Дзеці складаюць невялікае апавяданне пра святкаванне ў іх сям'і Новага года.)

8. Этап інфармавання аб дамашнім заданні

Практыкаванне 257

Адгадайце загадку. Спішыце першы сказ. Устаўце літары е, ё або я, растлумачце іх правапіс. Запішыце слова-адгадку.

9. Падвядзенне вынікаў

— Раскажыце, з якім новым правілам пазнаёміліся? Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах?

10. Рэфлексія. Ацэньванне

— На працягу ўсяго ўроку мы з вамі падарожнічалі з чараўніцай Зімой. У вас на партах ляжаць рознакаляровыя алоўкі і сняжыначкі-пушыначкі. Калі вы пра сябе сёння можаце сказаць: “Я ўсё добра зразумеў і магу ісці далей” — размалюйце сняжынку ў блакітны колер. Калі: “Я ўсё добра зразумсў, але мне трэба быць больш уважлівым” — у жоўты. I калі: “Мне трэба яшчэ раз усё паўтарыць” — у чырвоны.

— А зараз прычапіце свае сняжынкі на дошку і паглядзіце, якая цудоўная зімняя казка ў нас атрымалася.

Снег-сняжок, сняжынкі

На сцежках і сцяжынках.

Сцежкі і сцяжынкі

Ўсыпалі сняжынкі.