СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Правапіс слоў з літарамі е, ё, я.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Правапіс слоў з літарамі е, ё, я.»

Тэма: Правапіс слоў з літарамі е, ё, я. Урок 45

Мэты: замацоўваць асаблівасці ўжывання літар е, ё – я ў беларускай мове, вучыць вымаўляць і пісаць словы з імі: ставіць націск у слове, вызначаць націскны і ненаціскныя склады; замацоўваць уменне знаходзіць першы склад перад націскам; вучыць знаходзіць другі, трэці і іншыя склады перад націскам, паслянаціскныя склады; узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў лексіка-семантычнай групай “птушкі” , выхоўваць уважлівыя адносіны да сваякоў.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень! Я жадаю вам, каб урок прайшоў паспяхова і ў добрым настроі.

- Прачытайце, якія якасці спатрэбяцца нам на ўроку

Працавітасць

Творчасць

Уважлівасць

Шпаркасць

Кемлівасць

Арганізаванасць

- Складзіце з першых літар слова. (Птушка)

- Сёння да нас на ўрок прыляцела маленькая птушка. Гэта – чубаты жаваранак, па-іншаму – жаўрук-смяцюк. ( Малюнак).

- Гэта птушка занесенна ў Чырвонную кнігу.Чубаты жаваранак стаў птушкай 2017 года ў Беларусі.

- Гэтыя птушкі зімуюць з намі. У моцныя маразы начуюць у снезе. Так сама вядомыя выпадкі, калі кідаюцца і закопваюца ў снег, каб выраватацца ад драпежнікаў.

- Сёння на ўроку птушка нам будзе дапамагаць.

2. Праверка дамашняга задання.

Ітак, якія прапушчаныя літары вы ўставілі ? Чаму? Якая адкадка?

3. Арфаграфічная размінка.

- Прачытайце верш. Як дапамагае птушкам Міхаська? А як вы гэта робіце?

- Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

На дварэ суровы студзень.

Снег м..це.

Птушкі ранкам вас разбудзяць

У ц..мнаце

Дык ляціце да Міхаські

На балкон,

Канапел..к і з..рнятак

Дасць вам ён.

4. Хвілінка чыстапісання.

Е, я, ё.

Сёстры, сястра, звер, звяры.

5. Павкедамленне тэмы ўрока.

- Як вы лічыце, якая будзе тэма сённяшняга ўрока? ( Правапіс слоў з літарам е, ё, я)

- Так мы прадоўжым вывучаць тэму. У канцы ўрока нам трэба ведаць: правапіс слоў з літарамі е, ё, я.

Трэба ўмець ставіць націск ў слове, вызначаць націскны і ненаціскны склады, ажыццяўляць выбар літары ў залежнасці ад яе становішча ў слове.

6. Замацаванне.

- Паглядзіце каліласка на правіла на старонцы 134. ( Чытаю )

Выканаем з вамі практыкаванне 260. Што нам патрэбна ў ім зрабіць?

Далей выконваем практыкаванне 261, 262.

7. Падвядзенне вынікаў уроку.

- Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах?

8. Рефлексія.

9. Дамашнее заданне.

С. 136, пр.263.