Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Сярэдняя школа № 16 г. Барысава"
Правапіс у-ў
( урок беларускай мовы ў 5-ым класе)
Настаўнік беларускай мовы
і літаратуры
Петручэня Н.І.
Тэма: Правапіс у, ў
Мэта: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага пахожжання; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў;
развіваць уменне правільнага пісьма,навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы;
выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя;
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу
Ход урока
1 Арганізацыйны момант
Слова настаўніка
Добры дзень.Сёння такі прыгожы дзень, і я хачу, каб вы ўсміхнуліся адзін аднаму, нашым паважаным гасцям, мне.А зараз з такім цудоўным настроем мы пачынаем наш урок.
2 Праверка дамашняга задання
1 Тэарытчная размінка. Гульня "Веру ці не веру" (вусна)
1. У беларускай мове гук [д] пры змякчэнні змяняецца на [дз']?
2 . У беларускай мове гук [т] пры змякчэнні змяняецца на [дз']?
3. Дзеканнем называецца змяненне гука [д] пры яго змякчэнні на гук [т'] ?
4 Цеканнем называецца змяненне гука [т] пры яго змякчэнні на гук [ц'] ?
5 Пасля [дз'] пішуцца літары а,о, э,у ?
6 Пасля [ц'] пішуцца літары е,ё, ю,я,і ?
2 Арфаграфічная хвілінка ( слайд 1)
Устаўце прапушчаныя літары д/дз, т / ц
..ішыня (т /ц), ..я..ел (д/дз; т/ц), ..юльпан (т /ц), ..вёрды (т /ц), ..ыялог (д/дз), ..эатр (т /ц), кар..іна (т /ц), ..юбка (д/дз), ..эпо (д/дз), ко..ік (т /ц), ва..яны (д/дз), ..япло (т /ц), ар..ыст (т /ц).
Вучні мяняюцца сшыткамі для ўзаемаправеркі. ( адказы на слайдзе, выстаўленне адзін аднаму адзнак)
(слайд 2) Цішыня, дзяцел, цюльпан, цвёрды, дыялог, тэатр, карціна, дзюбка, дэпо, коцік,вадзяны, цяпло, артыст
4 Падрыхтоўка да ўспрымання тэмы (моўнае назіранне) :
(слайд 3) Звярніце ўвагу на дошку, тут змешчаны назвы птушак. Паспрабуйце ўставіць прапушчаныя літары:
Ласта…ка Ж…равель
Маліна…ка Б…сел
Жа…рук К…лік
А…сянка Гл…шэц
(слайд 4) Ластаўка,малінаўка, жаўрук, аўсянка
Журавель,бусел,кулік,глушэц.
Як мы можам зімой дапамагчы птушкам?
3. Як вы лічыце, якая тэма нашага ўрока? (адказ вучняў)
( слайд 5) Правапіс у - ў
А якія задачы нашага ўрока? ( слайд 6)
- узнавіць, паглыбіць і замацаваць тэарытычны матэрыял па правапісе у - ў
- умець прымяняць атрыманыя веды пры выкананні практычных заданняў
- удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі і ўменні;
Запіс даты,тэмы
5 Паглыбленне ведаў па тэме
1 Аналіз моўных з’яў (слайд 7)
Параўнайце пары прыведзеных слоў і адкажыце на пытанні:
1 Чаму гук (у) называецца складовым, а гук (ў) – нескладовым?
2 Падзяліце словы на склады (вусна)
3 Які з выдзеленых у словах гукаў галосны, а які – зычны?
Умелы – няўмелы
урок - на ўроку
спявала– спяваў
слова - слоўнік
4 На месцы якіх гукаў з’яўляецца ў?
( слайд 8) Змяніць словы, або ўтварыць новыя, каб в,л перайшлі ў ў: лава, грыва, трава, канава, чыталі, сказалі, шукалі, падпісалі
(вучнёўскае паведамленне) ( слайд 9 - помнік ў)
Помнік ў (расказвае вучань)
7 верасня 2003года ў Полацку быў устаноўлены помнік літары ў нескладовае. Ён зроблены ў выглядзе стэлы, на яе гранях размешчаны рэльефныя выявы літары. Помнік можа служыць сонечным гадзіннікам.Пры яго адкрыцці, што адбывалася падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, гаварылася пра ўнікальнасць літары ў , сцвярджалася, што такой літары няма ў алфавітах свету, распавядалася пра непаўторную меладычнасць і мяккасць гуку, пазначанага ёй. Менавіта гэтай літары выпаў такі лёс, за што яна і была ўганаравана помнікам удзячнымі нашчадкамі.
Якія славутыя людзі нарадзіліся ўз Полацку?(Е.Полацкая.Ф Скарына)-фотаздымкі. (слайд 10 )
6 Актуалізацыя вывучанага
Давайце разам успомнім, калі пішацца ў? (вучні з пачатковай школы называюць правілы правапісу ў)
Самастойна пазнаёмцеся з правілам на стр. 27 і вусна растлумачце правапіс у - ў
На слайдзе тэкст (слайд 11)
Зіма
Прыгожы ст(у/ў)дзеньскі дзянёк. Цёплы, сонечны, сапра(у/ў)ды святочна - (у/ў)рачысты. (У/Ў) полі, (у/ў) лесе - (у/ў) сюды снег. До(у/ў)га мы бл(у/ў)каем (у/ў) ма(у/ў)клівым бялюткім царстве. Ад захаплення хочацца крычаць (у/ў) рачыстае "(у/ў)ра".
Настаўнік. Якія словы, на вашу думку, не будуць падпарадкоўвацца агульнаму правілу напісання ў, у? Прачытайце артыкул падручніка на ст.28, звяртаючы ўвагу на правапіс у,ў у запазычаных словах, звярніце ўвагу на апорную схему
(слайд 12)
1 пад націскам: да урны
у 2 у запазычаных словах на -ус, -ум:: сраус
3 на канцы запазычаных слоў: шоу
4 у пачатку ўласных імён: на Украіне
5 пасля знакаў прыпынку: У полі, у лесе - усюды снег
7 Прымяненне ведаў на практыцы
А зараз прыменім атрыманыя веды на практыцы:
( слайд 13) Тэст
Пасля якіх літар вы не будзеце пісаць ў?
а) з; б) о; в) р ; г) е.
2. Якія словы не дзеляцца на склады.
а) Убачу; б) стаў; в) лаўка; г) увага;
У якіх словазлучэннях словы напісаны правільна?
а) вуліца Ўсходняя;
б) гляджу ўверх;
в) пайшоў у лес.
Праверка правільнасці выканання тэста. Карэкцыя
(слайд 14) 1 -а), в) 2 -б), 3 - б), в)
8 Фізкультхвілінка
(слайд 15) А зараз запішыце словы і размяркуйце іх паводле правапісу у - ў: вадаварот...(у,ў), пра..да (у,ў),со..с (у,ў), на ..краіне (у,ў), во..к (у,ў), тры..мф (у,ў), любо.. (у,ў), сла..ны (у,ў), ), ст..дзень (у,ў).
( слайд 16)вадавароту, праўда, соус , на Украіне, воўк, трыумф, любоў, слаўны, студзень .
Лексічная работа (слайд 15)
Дапішыце сказы,выкарыстоўваючы антонімы. Што такое антонімы?:
Верабей лятае, а вуж поўзае
Васілёк сіні, а дзьмухавец жоўты
Жэрдка тонкая, а бервяно тоўстае
Растлумачце правапіс –ў
Лексічная работа (слайд 16 )
Знайсці і запісаць да рускіх слоў беларускія адпаведнікі,растлумачыць правапіс беларускіх слоў
![](https://fsd.multiurok.ru/html/2018/11/02/s_5bdbeca3b0faa/985306_1.png)
Открытка рыдлёўка;
лопата шпакоўня;
скворечник паштоўка
1.Чалавек, які вучыць дзяцей(настаўнік)
2.Драўляная хатка для шпака(шпакоўня)
3.Птушка, якая робіць гнёзды пад стрэхамі(ластаўка)
4.Чалавек, які займаецца паляваннем(паляўнічы)
5.Другі дзень тыдня(аўторак)
1 | н | а | с | т | а | ў | н | і | к |
2 | ш | п | а | к | о | ў | н | я |
3 | л | а | с | т | а | ў | к | а |
4 | п | а | л | я | ў | н | і | ч | ы |
5 | а | ў | т | о | р | а | к |
Хвілінка кемлівасці.( слайд 19)
Чараўніца – шкодніца памылкова разбурыла верш з шасці радкоў. Складзіце яго, калі ласка, успомніце назву верша і аўтара.
Адзін мароз адно ..ладае, 1
..сё гне халоднаю нагою; 3
І лес пад сіняю смугою 4
На ..сё ён р..кі накладае, 2
Засты.. , стаіць, як амярцвелы, 5
Башлык надзе..шы чысты, белы. 6 ("На рэчцы" Я. Колас)
Лічу, што ў словах “ўладае”, “ўсё”, “застыў”, “надзеўшы” трэба пісаць… ( ў нескладовае ), а ў словах "Усё", "смугою", "рукі" - у. Абгрунтуйце свае сцвярджэнне.
( слайд 20) Колькі слоў у сказе?Запісаць яго, растлумачыць правапіс: Празнейкічасчовенпакінуўвостраўіпаплыўунізпарацэ (10,11,12,13)
Праз нейкі час човен пакінуў востраў і паплыў уніз па рацэ. (слайд 21)
Творчая работа "Зімовыя пейзажы" (слайд 22)
- Вучням паказваюцца малюнкі з зімовым пейзажам і прапануецца скласці па малюнках 3 сказы, у якіх ужываюцца словы з у - ў. Вучні складаюць сказы і зачытваюць іх.
9 Абагульненне матэрыялу
Тлумачэнне месца ўрока ў тэме:
Сённяшні ўрок-пачатак тэмы “правапіс ў”.На наступных уроках мы звернем увагу на правапіс –ў- у іншамоўных словах і на выключэнні з правіла.
10 Выстаўленне адзнак
Вы ўсе сёння малайцы, актыўна працавалі.Здайце сшыткі, я праверу класнае і дамашняе заданні і адзнакі па вашым жаданні выстаўлю ў журнал.
11 Д/з §8,вывучыць правіла., практ.53 ( слайд 24 )
12 Рэфлексія: Настаўнік. Шаноўныя сябры, мы сёння з вамі добра папрацавалі, дасягнулі значнага поспеху. Але мне хочацца прыгадаць словы мудраца, які гаварыў, што не існуе ліфта да поспеху. Да яго трэба ўздымацца па прыступках і я прапаную на прыступках поспеху ацаніць сваю працу.