Прадмет: біялогія
Тэма: Жыццядзейнасць бактэрый.
Клас: 7 клас
Аўтар: Вячорка Таццяна Анатольеўна – настаўнік біялогіі
Установа адукацыі: ДУА “Сярэдняя школа аг.Вулька-2”
Пед техналогія: тэхналогія аналіза пэўнай сітуацыі (Горвард).
Метады: гутарка, дэманстрацыя, самастойная работа з падручнікам.
Форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці на уроку: франтальная і індывідуальная.
Тып урока: камбінаваны або змешаны
Тэма:Жыццядзейнасць бактэрый.
Мэта урока. Пазнаёміцца засаблівасцямі жыццядзейнасці прадстаўнікоў царства Драбянкі.
Мэты и задачы:
адукацыі. Паглыбіць веды аб разнастайнасці арганізмаў, шляхах атрымання каштоўных рэчываў; пазнаёміцца з асаблівасцямі працэсаў жыццядзейнасці бактэрый: дыханне, размнажэнне, перанясенне неспрыяльных умоў. Навучыцца тлумачыць веды аб залежнасці паміж спосабам размнажэння і умовамі пражывання.Засвоіць паняцці тэмы : аэробнае і анаэробнае дыханне, утварэнне спор.
выхавання. Выхаванне патрабаванасці да сябе, сабранасці,дысцыплінаванасці; выхаванне гігіенічных норм у паводзінах чалавека.
развіцця. Прадоўжыць развіццё інтэлектуальна-пазнавальнай дзейнасці, уменне параўноўваць, аналізаваць, абагульняць.
Тып урока: камбінаванны або змешаны
Метад навучання: часткова-пошукавы.
Вучні павінны называць адметныя адзнакі бактэрый;
распазнаваць арганізмы бактэрый;
прыводзіць прыклады арганізмаў,якія належаць да розных груп жывой прыроды;
характарызаваць асаблівасці працэсаў жыццядзейнасці;
праводзіць параўнанне з працэсамі жыццядзейнасці раслін і жывёл.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, ПК.
Дадатковы матэрыял: прэзентацыя “Бактэрыі”; карткі белага, жоўтага, зялёнага, сіняга і чырвонага колеру ( па 5 шт кожнага колеру)
Ход урока:
| Структура урока | Дзейнасць настаўніка | Дзейнасць вучняў |
| 1.Арганізацыйны момант. | -Праверыць падрыхтоўку вучэбных дапаможнікаў, сшыткаў, дзённікаў. -Расказаць аб тэме, мэтах урока. | |
| Актуалізацыя ведаў | | |
| 2.Праверка дамашняга задання. Франтальнае апытанне. За правільны адказ картачка. 1-2балы-белая 3-4балы–жоўтая 5-6 балаў-зялёная 7-8 балаў –сіняя 9-10 балаў -чырвоная | Пытанні на 1-2 бала Пытанні на 3-4 бала Пытанні на 5-6 балаў Чым растлумачыць шырокае распаўсюджанне бактэрый? Якія асаблівасці ёсць у бактэрыяльнай клеткі? Чаму мы лічым бактэрыю жывым арганізмам? Параўнайце бактэрыю і грыб.Слайд 2 Бактэрыю і жывёлу.Слайд3 Бактэрыю і расліну.Слайд4 Пытанне на 7-8 балаў Пытанні на 9-10 балаў | Адказваюць на пытанні. |
| Актуалізацыя ведаў. На стале 2 яблыкі: добрае і падгніўшае. | Слайд 5. Пытанні: Якія каштоўныя рэчывы знаходзяцца ў яблыцы? Чым адрозніваюцца яблыкі? Чаму яблыка пачынае гніць? | Разглядаюць яблыкі. Прапануюць адказы на пытанні; падкрэсліваюць, што одно з яблык пачынае гніць; гніенне вызываюць бактэрыі; бактэрыі з’яўляюцца разбуральнікамі арганічнага рэчыва. |
| | Настаўнік ачышчае кажуру з добрага яблыка. -Я сцвярджаю, што поўнасцю пазбавілася ад бактэрый. Так гэта ці не? Што неабходна ведаць аб бактэрыях, каб падтвердіць або аправергнуць гэтае выказванне. | Выказваюць свае меркаванні, што неабходна ведаць працэсы жыццядзейнасці бактэрый. |
| Праблемнае пытанне: Як захаваць яблык свежым? | Што мы ўжо ведаем пра бактэрый? Аб чым неабходна даведацца? Дошку падзяліць на дзве паловы: на адной палове - што ведаем, на другой - аб чым неабходна даведацца. | Пералічваюць, што ведаюць будову бактэрый, дзе сустракаюцца, якую форму маюць, як рухаюцца. Не ведаюць: як размнажаюцца, дыхаюць, чым жывяцца, як пераносяць неспрыяльныя ўмовы. |
| Тэма урока | Слайд 6 Аб’яўленне тэмы ўрока | Запісваюць тэму ў сшытак. |
| Мэта урока | Слайд 7 Аб’яўленне мэты ўрока | |
| 3.Засваенне новага матэрыяла. | Якія тыпы жыўлення вы ведаеце? | Аўтатрофы і гэтэратрофы |
| | Расказ настаўніка. Знаёмства з бактэрыямі розных тыпаў жыўлення.Слайд 8. Аўтатрофы-жывуць у паветры; выкарыстаюць неарганічныя злучэнні для пабудовы арганічных рэчываў бактэрыі; 1.Фотатрофы - могуць выкарыстоўваць энергію сонечнага святла (цыянабактэрыі); маюць у цытаплазме адмысловыя пігменты, блізкія па хімічным складзе на хларафіл. 2.Хематрофы-у бескаляровых бактэрый аўтатрофнае жыўленне адбываецца за кошт энергіі акіслення неарганічных злучэнняў (хемасінтэза); выкарыстоўваюць вуглярод для пабудовы клеткавых рэчываў з вуглякіслага газу. Слайд 9 Бактэрыі гетэратрофы жывуць у безкіслародным асяроддзі; выкарыстоўваюць арганічныя злучэнні для пабудовы арганічных рэчываў. Бактэрыі дзеляцца на групы: 1.Сапрофіты харчуюцца мёртвым арганічным рэчывам, гэта значыць астаткамі цел жывёл і раслін або іх выдзяленнямі. 3.Паразіты пасяляюцца на жывых раслінах і жывёлах і жывяцца арганічнымі рэчывамі самога арганізма, званага гаспадаром. Слайд 10 2.Сімбіёнты (клубеньковыя бактэрыі) | Састаўленне клайстэра. Слайд 11 |
| | Спосабы дыхання Слайд 12 Аэробнае –арганізмам патрэбен кісларод для акіслення арганічных рэчываў . Анаэробнае –арганізмам кісларод не патрэбен, а для некаторых відаў гэтай группы - ён нават ядавіты. | Праца з падручнікам С. 24 -2абзац Састаўленне клайстэра |
| | Размнажэнне Слайд 13,14 | Праца з падручнікам С. 24-3абзац |
| | Састаўце схему размнажэння бактэрыі. Якія умовы неабходны для размнажэння? | Састаўляюць схему. t=35-400C , О2 , Н2О, каштоўныя рэчывы |
| Намалюйце гэтыя ўмовы ў выглядзе сімвалаў на адзенні. | Маляванне сімвалаў |
| | Распаўсюджванне бактэрый Слайд 15,16 Мікраарганізмы распаўсюджаны паўсюдна. Выключэнне складаюць толькі кратары дзейсных вулканаў і невялікія пляцоўкі ў эпіцэнтрах падарваных атамных бомбаў. Ні нізкія тэмпературы Антарктыкі, ні кіпячыя бруі гейзераў, ні насычаныя растворы соляў у саляных басейнах, ні моцная інсаляцыя горных вяршыняў, ні цвёрдае апрамяненне атамных рэактараў не замінаюць існаванню і развіццю мікрафлоры. Усе жывыя істоты ўвесь час узаемадзейнічаюць з мікраарганізмамі, з'яўляючыся часта не толькі іх сховішчамі, але і распаўсюджвальнікамі. Мікраарганізмы - першабытнікі нашай планеты, актыўна якія асвойваюць самыя неверагодныя прыродныя субстраты. | |
| | Перанос неспрыяльных умоў. Слайд 17. Якія умовы лічацца неспрыяльнымі для бактэрый? Пры неспрыяльных умовах (недахопе вады, ежы, пры нізкіх тэмпературах, прамым сонечным святле) шматлікія бактэрыі пераходзяць у стан спакою-споры. Споры вельмі стойкія. Яны вытрымоўваюць награванне, кіпячэнне, высушванне і нізкія тэмпературы( да -140С).Вялікая частка ўнутранага змесціва клеткі ўшчыльняецца, у абалонцы адкладаюцца васкопадобныя рэчывы. Абалонка спор настолькі трывалая, што яны вытрымоўваюць нават кіпячэнне. Пападаючы ў спрыяльныя ўмовы, спора хутка прарастае. Абалонка лопаецца, і з яе вырастае бактэрыяльная клетка. Споры некаторых бактэрый здольныя заставацца жыццяздольнымі шматлікія гады, напрыклад, споры сібірскай язвы ў глебе захоўваюць жыццяздольнасць дзясяткі гадоў. Сфармулюйце і запішыце азначэнне паняцця Спора-гэта….. Слайд18 | Праца з падручнікам С. 25 -4 абзац Фармулююць і запісваюць азначэнне. Спора-гэта не толькі спосаб выжывання ў неспрыяльных умовах, а і адзін са спосабаў рассялення. |
| 4.Замацаванне новых ведаў | Уявіце, што ў арганізм трапіла адна бактэрыя, праз 5 гадзін іх будзе 1024. Як гэта растлумачыць? | Адказ вучняў. Бактэрыі размнажаюцца ў спрыяльных умовах кожныя 30 хвілін |
| З адной бактэрыяльнай клеткі за 10 сутак пры нармальных умовах можа ўтварыцца колькасцьклетак, па аб'ёме роўнай аб'ёму нашай планеты. Чаму ж гэтага не адбываецца? | Адказ вучняў. Патраціўшы ўсе рэсурсы, бактэрыі спыняюць размнажэнне. Далей колькасць іх пачынае зніжацца із-за атручвання прадуктамі свайго ж абмену |
| | Што дазваляе бактэрыям жыць на жывёле і ўнутры жывёліны? | Адказ вучняў. Розныя спосабы дыхання: анаэробнае і аэробнае. |
| Як жывяцца бактэрыі, якія жывуць на яблыцы? | Адказ вучняў. Каштоўнымі рэчывамі з яблыка. |
| Як дыхаюць? | Аэробна, кіслародам. |
| Што адбываецца з імі, калі яблык згніў поўнасцю? | Споры, частка гіне. |
| Хутка ці не гніе яблык? | Хутка,калі яблык пашкоджаны. |
| Які яблык гніе хутчэй | Чарвівы бо пашкоджаны |
| чарвівы ці нечарвівы? Чаму? | кажура яблыка і доступ бактэрыям адкрыты |
| Вывад з тэмы ўрока | Адказ на пытанне”Што неабходна зрабіць, каб яблык не згніў?” | Дэзінфекцыя. Знімаць з дрэва. Вакуумная ўпаковка. Стэрылізацыя. |
| А калі неабходна захаваць многа яблык? | Захоўваць у спецыяльных сховішчах. Памяшканне праветрываць. Пастаянная тэмпература. У спецыяльных упаковках. |
| Выкананне тэста | Настаўнік раздае картачкі па варыянтах Дадатак 1. | Выконваюць тэст |
| Узаемаправерка | Памянялісь сшыткамі, узялі простыя алоўкі і правераем. Ключ тэста на слайдзе. Слайд 19 Варыянт1. 1-аўтатроф; 2-гетэратроф; 3-жгуціка або раснічак; 4-мурэін; 5-аўтатрофамі або фотатрофамі; 6 –анаэробамі. 1б 2б 3а 4в 5в 6а Варыянт 2. 1- простае, папалам; 2-споры; 3- сапрафіты ,гэтэратрофы; 4-спіралі; 5-каранёў; 6 –аэробы. 1а 2б 3б 4б 5а 6 в | Праверка і падлік балаў. |
| 5.Дамашняе заданне | Слайд 20 Дамашняе заданне Вывучыць &7 і паўтарыць &6. Дослед: У адну банку наліць свежага малака, у другую -кіпячонага. Банкі падпісаць і шчыльна закрыць. Назіраць 3-4 дні. | |
| 6.Рэфлексія Мне была цікава даведацца… Мне было не цікава… | Слайд 21 Выстаўленне адзнак па колькасці набраных балаў. Выстаўленне адзнак за ўрок. Колькасць балаў 21 і больш-10 балаў 19-20 -9 балаў 16-18 -8 балаў 13-15 -7 балаў 10-12 -6 балаў 8-9 - 5 балаў 6-7 -4 бала 3-5 -3 бала 1-2- 1-2бала | |
| 7.Падрыхтоўка да наступнай тэмы | Веды аб бактэрыях важныя, таму што…. Веды аб бактэрыях можна выкарыстоўваць….. | |
Тэст 1 “Бактэрыі” Варыянт1
Устаўце прапушчанае слова ў сказ. (1 бал)
1.Па тыпу жыўлення безкаляровыя серабактерыі з'яўляюцца ... .
2.Па тыпу жыўлення туберкулёзныя бактэрыі з'яўляюцца ... .
3.Бактэрыі перамяшчаюцца пры дапамозе ....
4.Аснову клеткавай сценкі бактэрыі складае ....
5.Цыянабактэрыі па спосабу жыўлення з'яўляюцца ..
6.Бактэрыі, якія жывуць у бескіслароднам асяроддзі называюць ….
Выбяры правільны адказ.(0.5 балаў)
1.Клетка бактэрыі не мае:
а)пластыд; б)ядра; в)хлорапластаў.
2. У бактэрыяльнай клеткі колькасць слаёў:
а)2 б) 3 в)4
3.Гэтэратрофы – гэта бактэрыі, якія:
а)жывяцца за кошт мёртвых цел.
б)жывяцца за кошт хімічнай энергіі
в) самі вырабляюць арганічныя рэчывы.
4.Аэробы- гэта бактэрыі, якія дыхаюць за кошт:
а) гніення б) бражэння в)кісларода
5. Аўтатрофы- гэта бактэрыі, якія
а)жывяцца за кошт мёртвых цел.
б) жывяцца за кошт арганічных рэчываў другіх жывых арганізмаў.
в) самі вырабляюць арганічныя рэчывы
6.Бактэрыі размнажаюцца:
а) дзяленнем папалам; б) пачкаваннем; в) вегетатыўным шляхам.
Тэст1 “Бактэрыі” Варыянт2
Устаўце прапушчанае слова ў сказ. (1 бал)
1.Cпocаб дзялення клетак бактэрый - гэта ... дзяленне …..
2.Пры неспрыяльных умовах бактэрыі ўтвораць ....
3.Жывяцца арганічнымі астаткамі мёртвых цел ……
4.Якія бактэрыі (па форме) называюць спірыламі ….
5.Клубеньковыя бактэрыі жывуць у клетках ... бабовыхраслін.
6.Бактэрыі, якія жывуць на паветры завуцца ….
Выбяры правільны адказ. (0.5 бала)
1.Бактэрыі адносяцца да арганізмаў:
а) шматклетачных б) аднаклетачных г)неклетачных
2.Бактэрыяльная клетка ўключае:
а) ядро б) цытаплазму в) вакуоль
3.Утварэнне спор у бактэрый неабходна для:
а)размнажэння;
б)перажывання неспрыяльных умоў;
в)абмену інфармацыяй.
4.Бактэрыі, якія маюць палачкавідную форму завуцца:
а) спірыламі; б) бацыламі; в)кокамі.
5.Бактэрыяльная клетка звонку пакрыта:
а)капсулай; б)абалонкай; в)цытаплазматычнай мембранай.
6.Бактэрыі дзеляцца :
а) кожны час; б) праз кожныя 10 хвілін; в) праз кожныя 20-30 хвілін.
Дапаўненне.
Каляровыя карткі можна выкарыстовываць і пры рабоце з новым матэрыялам.
Дзеці больш старана шукаюць адказы на пытанні па падручніку пры вывучэнні новага матэрыяла.
Літаратура:
1.Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання БІЯЛОГІЯ VI-XI класы /Мінск /Нацыянальны інстытут адукацыі 2012.
2.Вучэбны дапаможнік для 7 класа пад рэдакцыяй В.М.Ціхамірава “Біялогія ” /Мінск/Народная асвета 2010