СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок матэматыкі ў 1 класе

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

-пазнаёміць з лікам  і лічбай 8

-фарміраваць уменне ведаць назву і паслядоўнасць лікаў пры лічэнні; уменне пазнаваць лічбу 8,

-практыкаваць у складанні і адыманні лікаў на практычнай аснове;

 -фарміраваць уменне рашаць простыя задачы на (на сэнс аперацый складання і адымання); 

Просмотр содержимого документа
«Урок матэматыкі ў 1 класе»

Урок матэматыкі ў 1 класе


Тэма: лік і лічба 8..

Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць пазнаваць лічбу 8 і навучацца яе пісаць.

Задачы:

-пазнаёміць з лікам і лічбай 8

-фарміраваць уменне ведаць назву і паслядоўнасць лікаў пры лічэнні; уменне пазнаваць лічбу 8,

-практыкаваць у складанні і адыманні лікаў на практычнай аснове;

-фарміраваць уменне рашаць простыя задачы на (на сэнс аперацый складання і адымання);

  • стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення, увагі, памяці;

  • садзейнічаць выхаванню навыку кантролю і самакантролю, станоўчых адносін да вучэбнай дзейнасці.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Матэматыка. 1 кл.” 1ч. (Г.Л.Мураўёва,М.А.Урбан ); рабочы сшытак да дапаможніка “Матэматыка” 1 ч., каса з лічбамі , лічыльныя палачкі, наглядны і раздатачны матэрыял.


Ход урока


І. Арганізацыйны момант. (Слайд № 1)

Празвінеў і змоў званок,

пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць.

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць!

Сонейка дорыць вам усмешку.Падарыце і вы адзін аднаму . Добры настрой прыдасць вам поспеху.А цяпер пачынаем працаваць!


ІІ.Актуалізацы ведаў вучняў. Вуснае лічэнне.

Якая пара года на дварэ? Чым дзеці любяць займацца зімой?

Каго лепяць са снегу?(снегавіка).Сёння да нас на урок прыйшоў снегавік.Госці ў дом дык і радасць у ім.Ён жадае вам добрага настрою і запрашае вас у казачны лес ,дзе пазнаёміць са сваім сябрамі.Паглядзіце нас сустракаюць яго сябры снегавікі.Давайце пастроім іх у парадку узрастання.(строім снеговікоў).

-Назавіце суседей снегавіка 5,8.2,6,9.

  • Які лік стаіць пры лічэнні перад лікам 3?

  • Які лік стаіць злева ад 4?

  • Які лік знаходзіцца паміж лікамі 4 і 6 ?

(РАБОТА Ў ПАРЫ)

Зараз снегавікам у лесе патрэбна знайсці елку пад №, 6(для гэтага патрэбна рашыць прыклады)

1+5 6-1 4-2

3+1 7-2 3+2

А зараз дапамажыце развесіць на елцы па дзве шышкі так , каб яны адпавядалі нумару елкі.

Фізхвілінка для вачэй.

Этап самаацэнкі. (ацаніце сябе на лінеечцы поспеху)

ІІІ. Работа над тэмай урока.

(заданні выконваюцца адначасова на парце і на дошцы з лічбамі і геаметрычным матэрыялам)

Пакладзіце сем сініх кругоў.Палічыце іх..Якім па парадку будзе другі круг справа,калі лічыць злева направа.

Пакажыце шосты круг пры лічэнні злева направа ,справа налева.

-Дадаём 1 жоўты круг .(суправаджаю запісам на дошцы) .7+1 Колькі стала кругоў?(8).(суправаджаю запісам і вывешваецца лічба 8)



  • Мы пісалі лічбу 8 ? Як вы лічыце, чаму будзем вучыцца на ўроку? Якая мэта нашага ўрока? (Адказы дзяцей.)

  • Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з лікам 8 і навучымся пісаць лічбу 8.

Што вы ведаеце пра гэту лічбу?

Лічба 8.

--А хто з вас умее пісаць лічбу 8?

  • На што яна падобна ? (Снежная баба, акуляры). (Слайд № 2)


Лічба 8 чараўніца,

Паглядзіце на яе.

Ледзь павернеш - і нажніцы

Тут успомняцца табе.


Лічбу 8, лічбу 8

На носе мы заўсёды носім.

Напісанне лічбы 8.Лічба 8 складаецца з верхняга і ніжняга авалаў,прычым верхні авал меншы ніжняга.

Пішам у паветры,а потым у рабочым сшытку.


Узаемаацэнка.. Памяняйцеся сшыткамі. Падкрэсліце самыя прыгожыя лічбы .Хто можа пахваліць свайго суседа? Як ацэніш работу сябра?

Фізкультхвілінка

3) Работа па вучэбнаму дапаможніку. (с.79-79)

Заданне 1. Колькі прадметаў на кожным малюнку?

-Як атрымалася восем ягад на кусціку?

-Як атрымалася піраміда з 8 кольцаў?

Заданне 2.Колькі парашутыстаў прыгнула з самалёта?

Колькі было з жоўтымі парашутамі,а колькі з зялёнымі ?Колькі разам?

Як утварыўся лік 8.?

Заданне 6.Рашэнне задачы на сэнс аперацыі складання.

Работа ў сшытку.( стар.40)

Заданне 1. Колькі прадметаў садавіны на малюнку?7Што патрэбна зрабіць каб атрымалася 8?Дамалёўваем 1,робім адпаведны запіс.7+1=8

Колькі прадметаў агародніны на малюнку?8 Што патрэбна зрабіць кабатрымалася 7?(закрэсліць 1) Робім адпаведны запіс.8-1=7

Заданне 2.Рашэнне задачы на складанне.

Рашаем задачу.№2

Пазнаёмцеся з задачай.Косця прачытай задачу.Вазьміце сіні аловак –падкрэслім умову задачы.,чырвоным –пытанне.

Складаем схему задачы.

Вось прадметная схема.Давайце складзём ёй адпаведную схематычную.

Як запішам рашэнне? Чаму ровен адказ.?


Замацаванне вывучанага матэрыялу.

Заданне з прагназуючай ацэнкай.(ЗАДАННІ НА СНЕГАВІКУ)

IV. Аабгульняючая гутарка.


Успомніце, якую мэту мы ставілі ў пачатку урока. Ці дасягнулі мы яе?

  • Што было самым цяжкім? Што падалося самым цікавым?



V. Рэфлексія. (Слайд №3)

Вы добра папрацавалі. Дзякуючы вашым ведам, дружнай працы ў кожнага з вас з’явілася сваё сонейка поспеху. Пакажыце Якое сонейка адпавядала вашаму настрою на уроку?Ад гэтага ў класе стала яшчэ святлей.

  • Я рада, што настрой у вас добры.Спадзяюся, што гэтаму паспрыяў і наш урок. Дзякуй усім за працу!