СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок па тэме "Азначэнні"

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок па тэме "Азначэнні" ўключае ў сябе дадатковыя заданні і презентацыю

Просмотр содержимого документа
«Урок па тэме "Азначэнні"»





ДУА “Ноўкінская сярэдняя школа Віцебскага раёна”











Урок у 8-ым класе

аЗНАЧЭННЕ. ДАПАСАВАНЫЯ І НЕДАПАСАВАНЫЯ АЗНАЧЭННІ





Падрыхтавала і правяла

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Ільінова Т.Ю.











Ноўка 2017



Тэма: Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні.



Мэта: адрозніваць дапасаваныя і недапасавааныя азначэнні, вызначаць спосабы іх выражэння;

выкарыстоўваць у маўленні азначэнні для характарыстыкі прадмета, з’явы як сродка выразнасці маўлення;

выхоўваць любоў да роднай мовы.

Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу (па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення)

Абсталяванне: ноўтбук, праектар, індывідуальныя заданні, лісты паперы, маркеры



Эпіграф: Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

У.Дубоўка



Ход урока



І. Арганізацыйны момант.

Добры дзень вучні, добры дзень паважаныя настаўнікі! Вельмі прыемна вас бачыць.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

(Трэба было разабраць сказ па членах сказа, утварыць і запісаць усе магчымыя словазлучэнні, вызначыць від сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях).

На шэрых коціках вербаў клапатліва завіхаюцца працавітыя пчолы.

На шэрых коціках (д), на коціках вербы (к), завіхаюцца клапатліва (п), працавітыя пчолы (д).

Табліца “Ведаю. Хачу даведацца. Даведаўся” ( 1 калонка)

«Ведаю»

Хачу даведацца

Даведаўся
















  • А цяпер звярніце ўвагу на словы, якія запісаны на дошцы:

Родны, мова;

Зямля, продкі;

Магчымасць, зберагчы.

  • Стварыце з іх словазлучэнні і вызначце від сінтаксічнай сувязі.

  1. Родная мова – дапасаванне

  2. Зямля продкаў – кіраванне

  3. Магчымасць зберагчы – прымыканне.

  • Скажыце, а ці адной часцінай мовы з’яўляюцца залежныя словы?

Не.

  • А можа хто з вас зможа скласці сказ?

Кожны чалавек павінен мець магчымасць зберагчы родную мову і зямлю сваіх продкаў.

  • А што дапамагае нам звязаць гэтыя словы ў словазлучэнні?

(Канчатак і пытанне)

  • Зараз давайце паспрабуем пазмяняць дадзеныя словазлучэнні.

Р.с. роднай мовы, зямлі продкаў, магчымасці зберагчы

В.с. родную мову, зямлю продкаў, магчымасць зберагчы

- Паглядзіце, што здараецца з залежнымі словамі?

1 змяняюцца і гал. і зал. словы

  1. і 3 залежныя словы не змяняюцца

  • Вывад: калі залежнае слова дапасуецца да галоўнага у родзе, ліку і склоне, гэта дапасаванае азначэнне, калі не – недапасаванае азначэнне.



ІІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

  • Назавіце, якая тэма нашага ўрока? “Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні”.



!!!Табліца “Ведаю. Хачу даведацца. Даведаўся” ( 2 калонка)



Праца з эпіграфам.

  • Знайдзіце азначэнні.

  • Вызначце, якія гэта азначэнні?

  • Якая думка аб’ядноўвае наш эпіграф і словы, з якімі мы працавалі?

(Любоў да роднай мовы, да роднай зямлі)



Зыходзячы з напісанага, можна вызначыць задачы ўрока:

Даведаемся – пра азначэнне, якой часцінай мовы выражаецца.

Навучымся – знаходзіць азначэнні ў тэксце.

Будзем умець – адрозніваць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні.

IV. Тлумачэнне новага матэрыялу (стадыя выкліку).

Арфаграфічная хвілінка.

Запісаць словы па-беларуску, утварыць словазлучэнні тыпу прыметнік + назоўнік.

Высокая таполя, смачная салата, маленькае ваўчаня, афрыканская жырафа, чорная кава, восеньская апенька, духмяная півоня, вясенні бэз, старажытны рукапіс, бацькаў подпіс.

  • А цяпер прыдумайце і запішыце сказ з адным са словазлучэнняў.

  • Якім членам сказа з’яўляецца прыметнік?

  • А цяпер звернемся да нашых заданняў. Паглядзіце, ці ўсё правільна?

    Метад “Лаві памылку”

    Азначэнне – гэта галоўны член сказа, які абазначае прымету прадмета, яго якасць, уласцівасць і адказвае на пытанні як?які?чый?

    Азначэнні бываюць выражаны прыметнікам ці дзеепрыметнікам (усімі часцінамі мовы).

    Азначэнні бываюць дапасаваныя і недапасаваныя.

    Дапасаваныя азначэнні звычайна стаяць пасля (перад) паяснёнага слова і звязваюцца з ім спосабам дапасавання.

    Недапасаваныя азначэнні стаяць перад (пасля) паяснёным словам і звязваюцца з ім спосабам кіравання (або прымыкання).

  • Выпраўце памылкі. Можаце карыстацца падручнікам.



  • Цяпер яшчэ адно заданне. Злучыце паняцці і іх тлумачэнні стрэлачкамі.



Метад “Лагічны ланцужок”

Азначэнне

выражаецца прыметнікам, займеннікам, дзеепрыметнікам, лічебнікам і дапасуецца да паяснёнага слова

Дапасаванае азначэнне


даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета

Недапасаванае азначэнне


выражаецца назоўнікам, інфінітывам, прыслоўем, дзеепрыслоўем, прыналежным займеннікам, нескланяльным прыметнікам, спалучэннем слоў

V. Фізкультхвілінка.

VI. Замацаванне (стадыя асэнсавання).

  • Утварыце ў два слупкі спачатку дапасаваныя азначэнні, а потым недапасаваныя.

дом + афіцэр

аловак + Пеця

пошчак + салавей

музей + Віцебск

лісце + бяроза

хата + бабуля



Праца з тэкстам.

  • Усе мы ведаем твор Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”, як раз нядаўна яго вывучалі.

  • Устаўце, калі ласка, прапушчаныя прыметнікі.

Ад (родных) ніў, ад (роднай) хаты

У (панскі) двор дзеля красы

Яны, (бяздольныя) , узяты

Ткаць (залатыя) паясы.

І цягам (доўгія) часіны,

(Дзявочыя) забыўшы сны,

Свае (шырокія) тканіны

На лад (пярсідскі) ткуць яны.

А за сцяной смяецца поле,

Зіяе неба з-за акна, –

І думкі мкнуцца мімаволі

Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў (яснай) далі,

Сінеюць міла васількі,

(Халодным) срэбрам ззяюць хвалі

Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край (зубчаты) бора

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж (пярсідскага) узора,

Цвяток радзімы васілька.

(Для таго, каб праверыць, ці правільна вучні ўставілі прыметнікі, можна ўключыць песню “Слуцкія ткачыхі” у выкананні Песняроў).

  • Знайдзіце ў гэтым тэксце дапасаваныя азначэнні.

  • Знайдзіце ў гэтым тэксце недапасаваныя азначэнні.



Метад “Карусель”

Групавая праца. Фармулюецца праблемнае пытанне: вызначце ролю азначэнняў у тэксце?

Неабходна падрыхтаваць каляровыя маркеры, лісты А4 па колькасці груп з напісаным на іх пытаннем. Па сігнале настаўніка лісты передаюцца ад вучня да вучня, якія даюць свой адказ на праблемнае пытанне не паўтараючыся.



  • Прачытайце тэкст. Ці ўсяго хапае ў гэтым тэксце? Запішыце свой

варыянт тэксту, дапоўніўшы яго азначэннямі.



VII. Падагульненне

!!! Табліца “Ведаю. Хачу даведацца. Даведаўся” ( 3 калонка)



VIIІ. Рэфлексія

Напрыканцы ўрока вучням прапануецца на папяровых сцікерах напісаць SMS-паведамленне адзін аднаму ці настаўніку аб тым, як прайшоў урок, ацаніць як плённа ён працаваў.



VIII. Дамашняе заданне, выстаўленне і каменціраванне адзнак.

§ 22, практыкаванне 135 (8-9 балаў), практыкаванне 134 (5-6 балаў)




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!