СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

З. Бяспалы. "Дзятлава хвароба"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Дадзеная распрацоўка ўрока прызначана для настаўнікаў пачатковых класаў

Просмотр содержимого документа
«З. Бяспалы. "Дзятлава хвароба"»

Тэма: З. Бяспалы “Дзятлава хвароба”.

Мэта: знаёмства з творам З.Бяспалава “Дзятлава хвароба”.

Задачы:

навучальная: стварыць умовы для развіцця ўмення аналізаваць твор, удасканальваць навык правільнага, свядомага, выразнага чытання;

развіваючая: садзейнічаць развіццю славесна-лагічнага мыслення, уменню правільна, дакладна выказваць свае думкі; узбагачэнню слоўнікавага запасу, стварыць умовы для развіцця пазнавальнага інтарэсу, назірання, увагі, памяці вучняў, пашырыць уяўленні пра птушак Беларусі;

выхаваўчая: стварыць умовы для эмацыянальнага ўспрымання твора, выхаванню любові, беражлівых адносін да птушак.

Метапрадметныя вынікі:

Асобасныя: фарміраванне пазнавальнай цікавасці да новага навучальнага матэрыялу, творчай фантазіі, уменні перапрацоўваць атрыманую інфармацыю, знаходзіць адказы на пытанні, выкарыстоўваючы свой жыццёвы вопыт і інфармацыю, здольнасці да самаацэнкі, пашырэнню далягляду.

Рэгулятыўныя УВД: фармуляванне вучэбнай задачы ўрока, планаванне разам з настаўнікам дзейнасці па вывучэнню тэмы ўрока; самастойнае адэкватнае ацэньванне правільнасці выканання дзеяння.

Пазнавальныя УВД: аналіз празаічнага тэксту З.Бяспалава “Дзятлава хвароба”; вылучэнне ў ім галоўнай думкі, уменне арыентавацца ў тэксце.

Камунікатыўныя УВД: уменне афармляць сваю думку ў вуснай прамове, выказваць свой пункт гледжання, пісьменна фармуляваць выказванне; супрацоўнічаць з іншымі, дамаўляцца і прыходзіць да агульнага рашэння ў сумеснай дзейнасці (у час работы ў групах).

Асобасныя:

- фарміраванне сістэмы маральных каштоўнасцяў, праявы цікавасці да чытання і вывучэння творчасці З. Бяспалава.

Прадметныя:

- успрымаць на слых тэкст З.Бяспалава “Дзятлава хвароба” ў выкананні настаўніка, навучэнцаў;

- свядома, правільна, выразна чытаць вывучаемы празаічны тэкст.

Тып урока: камбінаваны.

Выкарыстоўваемыя тэхналогіі: здароўезберагальная, тэхналогія фарміравання тыпу правільнай чытацкай дзейнасці, тэхналогія супрацоўніцтва.

Клас: 4

Абсталяванне: Вольскі, А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне: падручнік для 4 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. У 2 ч. Ч 2./ А.В. Вольскі, А.В. Гімпель. – Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2013, карткі для работы ў групах.

Ход урока

1. Арганізацыйна-матывацыйны этап (Мабілізуючы этап)

Задача: забяспечыць псіхалагічную гатоўнасць класа да ўрока, арганізаваць увагу навучэнцаў, падрыхтаваць да работы.

Прагназуемы вынік: мабілізацыйны пачатак урока будзе спрыяць канцэнтрацыі ўвагі навучэнцаў і нацэліць іх на з’яднанасць і ўзаемападтрымку.

Прыёмы і метады: славесныя, гульнявы.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць

навучэнцаў

Зноў для нас звініць званок-

Запрашае на ўрок.

Вы за парты ціха селі,

На мяне ўсе паглядзелі.

Які настрой у вас? (Вясёлы)

А да ўрока ўсе гатовы?

-Зараз праверым!

- Вы гатовыя, вочкі? (Пагладжваць павекі вачэй)

-Так! (Глядзяць у «бінокль»)

- Вы гатовыя, вушкі?

- Так! (Прыкладвалі далоні да вушэй, пагладжваючы іх)

-Вы гатовыя, ручкі?

-Так! (Пляскаюць у далоні)

-Вы гатовыя, ножкі?

  • -Так! (Пагладжваць ногі, прытупвалі)

  • -А вы гатовыя?

-Так! (Разводзяць рукі ў бакі і абдымаюць сябе)

Настройвае навучэнцаў на ўрок.

Наш урок будзе сёння карысным, цікавым, пазнавальным. Як заўсёды вас чакаюць заданні, з якімі, я ўпэўнена, вы паспяхова справіцеся.









Алказваюць на пытанні і выконваюць адпаведныя рухі.



2. Маўленчая размінка

Задача: спрыяць развіццю маўленчага апарата навучэнцаў.

Прагназуемы вынік: гатоўнасць вучняў да маўленчай дзейнасці на ўроку.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: часткова пошукавы, слоўны.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць

навучэнцаў

(Чытае настаўнік)

Лес патроху ажывае,

Ды гамоніць, ды спявае.

А дзятлы, як дактары,

Бор выслухваюць стары.
Я.Колас “Міхасёвы прыгоды”

- Ці ёсць незразумелыя для вас словы?

- Пра што расказваецца ў чатырохрадкоўі?

- Пра каго расказваецца?

- Што значыць выраз “бор выслухваюць стары”?

- Прачытайце чатырохрадкоўе з твора Я.Коласа “Міхасёвы прыгоды”«самі сабе».

  - ... Шэптам.

  - ... Хорам - гучна.

- … З павышэннем, паніжэннем голасу.

-… З выдзяленнем асобных слоў.


Выразнае чытанне скорагаворкі

  • З інтанацыяй радасці, пытання?

  • З інтанацыяй, з якой бы гэты сказ вымавілі малыя дзятляняты, дарослыя дзятлы.







Адказваюць на пытанні





Чытаюць

чатырохрадкоўе






Чытаюць выразна чатырохрадкоўе з рознай інтанацыяй


3. Этап праверкі дамашняга задання.

Задача: арганізаваць праверку выразнага чытання празаічнага твора, уменні адказваць на пытанні па прачытанаму.

Прагназуемы вынік: актуалізацыя апорных ведаў і ўменняў, праверка дамашняга задання, фарміраванне самакантролю, самаацэнкі, узаемакантролю і ўзаемаацэнкі.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.

Прыёмы і метады: славесныя, франтальны і індывідуальны апрос, работа з тэкстам.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях, ацэньваць сваю працу і працу аднакласнікаў.



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Актуалізуе веды па творы Паўлюка Пранузы “Раніца ў лесе”.

  - З якім творам пазнаёміліся на мінулым уроку? Хто яго аўтар?

  - Якое заданне было вам на дом?

  • Што значыць прачытаць твор выразна?

  Прапануе навучэнцам прачытаць апавяданне, дае ўстаноўку на яго слуханне.

Франтальная работа.

Адказваюць на пытанні.

Выразна чытаюць.

Ацэньваюць сваю работу і работу аднакласнікаў.

4. Этап прагназавання тэмы і мэты ўрока

Задача: падвесці вучняў да фармуліроўкі тэмы і асноўных задач урока.

Прагназуемы вынік: гатоўнасць вучняў да актыўнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на аснове апорных ведаў, мэтанакіраванасць ў працы.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: слоўны, наглядны, часткова пошукавы.

Фарміруемыя рэгулятыўныя УВД: вызначэнне і фармуляванне мэты дзейнасці на ўроку, прагназаванне дзейнасці па вывучэнні тэмы ўрока.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падвядзенне вучняў да тэмы ўрока.

- У кожнага паэта, пісьменніка свой погляд на свет, тыя ці іншыя падзеі. Для нас усе свае пачуцці, уражанні, перажыванні, разважанні яны перадаюць праз свае творы.

Сёння мы пазнаёмімся з творам вядомага беларускага пісьменніка Змітра Бяспалага.


Настаўнік дэманструе партрэт Змітра Бяспалага.(Дадатак 1)

Паведамленне кароткіх звестак пра аўтара.

Нарадзіўся Змітро Бяспалы 28 жніўня 1934 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пісаў творы на беларускай і рускай мовах. Выдаваў зборнікі гумарыстычных апавяданняў, а таксама творы для дзяцей аб прыродзе Беларусі.

Сёння мы пазнаёмімся з творам Змітра Бяспалага “Дзятлава хвароба”.

Тэма ўрока: Змітро Бяспалы “Дзятлава хвароба”

  • Скажыце, што мы павінны ведаць і умець


  • Дэвізам нашага ўрока будзе прыказка: “На Бога і бацькоў спадзявайся, але і сам старайся”.

  • Растлумачце, як вы яе разумееце.


Слухаюць.







Разглядаюць партрэт.













Прагназуюць сваю дзейнасць на ўрок.

5. Этап першаснага цэласнага ўспрыманне тэксту

Задачы: выкарыстоўваючы выразнае чытанне, спрыяць эмацыйнаму успрыманню твора.

Прагназуемы вынік: цэласнае ўспрыманне твора.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: слоўны.

Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне карыстацца слоўнікамі, вылучаць галоўную думку.

Фарміруемыя камунікатыўныя УВД: уменне будаваць лагічны ланцуг разважанняў, маўленчае выказванне ў вуснай форме па пытаннях.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падрыхтоўка да ўспрымання твора

- Сёння мы зноў адпраўляемся ў падарожжа. Цікава куды? Паслухайце уважліва гукі прыроды і адкажыце на пытанне.

(Слайд 1. Гучыць фанаграма “Гукі лесу”)

Адказы навучэнцаў

- Прачытайце загаловак. Скажыце, калі ласка, пра каго пойдзе размова ў творы? Што вы пра яго ведаеце? Да якога жанру можна аднесці дадзены твор? Пра якую “хваробу” маладога дзятла гаворыцца ў творы? Спрагназуйце, чаму ён мае такую назву?


Прапануе слоўнікавую работу.

У сваім творы аўтар выкарыстаў наступныя словы:

Шашаль – насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва. (Слайд 2)

Дол - ніз, паверхня зямлі, падлога.


Выразнае чытанне твора настаўнікам

  «Дзятлава хвароба»

  • Чаму твор мае назву “Дзятлава хвароба”?

  • Ці падцвердзіўся наш прагноз?

Праверка эмацыйнага ўспрымання твора.

- Які настрой выклікае ў вас твор? (Задуменнае)


-У чым заключалася яго “хвароба”? У каго яна сустракаецца?

- Прачытайце апошні абзац твора. Аб чым аўтар у ім нагадвае? (Дзяцел – карысная птушка) Чаму?

-Якая галоўная думка твора? (на ўсякую хваробу лекі знойдуцца; усяму можна навучыцца, калі захацець і не ляніцца).

(Слайд 3)

Жыццё дзятлаў цесна звязана з лесам. Па дрэве ён перасоўваецца знізу ўверх, чапляецца за кару вострымі кіпцюрамі і актыўна дапамагае сабе хвастом. Хвост выконвае настолькі вельмі важную ролю, што за год сціраецца на адну дзясятую частку. Дзюба ў дзятла моцная, доўгая.

Для чаго яна яму патрэбна? (выдзёўбвае дупло для гнязда, лушчыць шышкі сасны і елкі, з’яўляецца “музычным інструментам”). Гук, які выдае дзяцел сваёю дзюбаю гаворыць аб тым, што дадзеная тэрыторыя занятая.

Дзяўбуць гняздо і выседжваюць птушанят абодва бацькі.

Бацькі клапатліва кормяць птушанят, прылятаюць з кормам да 300 разоў на дзень.


Выказваюць здагадкі.










Тлумачаць лексічнае значэнне. Вучацца правільна вымаўляць словы.



Слухаюць.




Вызначаюць настрой.




Адказваюць на пытанні





Слухаюць

6. Этап паўторнага чытання новага тэксту навучэнцамі

Задачы: стварыць умовы для ўсведамлення і асэнсавання зместу твора.

Прагназуемы вынік: адпрацоўка навыку чытання, фарміраванне самакантролю і самаацэнкі.

Формы арганізацыі дзейнасці: калектыўная.

Прыёмы і метады: практыкаванні для развіцця тэхнікі чытання (чытанне з прыпынкамі, па ролях, "ланцужком", пра сябе, услых); практыкаванні для фарміравання навыкаў выразнага чытання; практыкаванні для разумення сэнсу тэксту.

  Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне арыентавацца ў тэксце, параўноўваць атрыманыя вынікі з пастаўленай задачай.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Прапануе дзецям самастойна прачытаць твор.

- Што за карціны ўзніклі ў вас пры чытанні гэтага твора?

- Якія словы незразумелы?

-Што мы прачыталі: апавяданне ці казку? Чаму?



Арганізуе работу па памятцы

Работа над апавяданнем

1. Як называецца апавяданне? Хто яго аўтар?

2. Прачытай апавяданне. Якія падзеі адбываюцца ў ім і калі?

3. Назаві дзеючых асоб. Што ты пра іх даведаўся? Што здарылася з героямі? Якія ўчынкі яны здзейснілі і як сябе паводзілі? Растлумач ўчынкі і паводзіны герояў. Хто з дзеючых герояў спадабаўся і чым менавіта?

4. Пра што ты думаў, чытаючы апавяданне?

Фізкультхвілінка

Каплі ласка, устаньце, дзецi.

Будзем крочыць па планеце.

Раз, два, тры, чатыры,

Крок за крокам па краiне.

Сонца грэе, прыпякае,

Лёгкi ветрык павявае,

Жыта спелае качае.

Вось дайшлi мы да крынiцы,

Выпейце з яе вадзiцы.

У небе - птушак карагод,

İ мы адправiмся ў палёт.

Улева, управа павярнiся

İ сябрам сваiм усмiхнiся.

Работа над творам

Арганізуе работу па ўдасканальванню навыка чытання:

  • чытанне “Буксірчыкам”;

  • чытанне ланцужком;

  • чытанне пра сябе.

Выбарачнае чытанне

  • Знайдзіце і прачытайце сказ па яго пачатку:

Калі яны свой дом будавалі…

Чым большыя становяцца, …

А ты вылазь, смялей, …

Паляцім са мною, …

Не магу я дзяўбаць кару, …

Раззлаваўся малады дзяцел, …

Работа ў парах

  • Знайдзіце пачатак сказа і прачытайце яго:

  • .... , дзе дзятлы пасяліліся.

  • … , носяць сваім дзецям.

  • … , не навучышся.

  • … , што ж той будзе рабіць.

  • …, знішчае лясных шкоднікаў.

Работа ў групах

Раскажыце, як мы будзем працаваць у групах.

Заданні

1. Падабраць да кожнай часткі загаловак з прапанаваных прыказак. Скласці план.

  • Бачыць вока, але ляжыць высока.

Не так лёгка зрабіць, як пракрычаць.

Нічога само не зробіцца.

Бяда розуму вучыць.

Каб смачна пад’есці і хораша хадзіць, трэба многа рабіць.

Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці.

2. Вылучыць з твора словы і выразы, з дапамогай якіх аўтар паказаў асаблівасці маладога дзятла, больш характэрныя для чалавека (не магу я стукаць па дрэве, калі стукаю, у мяне галава баліць; а мая галава і ад такога стуку баліць, ажно расколваецца; а потым са злосці як стукне)

- Выберыце з прапанаваных прыказак адну, якая, на ваш погляд, найбольш характырызуе маладога дзятла.

Праца чалавека корміць, а лянота порціць.

На яду мастак, а на працу сяк-так.
У гультая рукі не баляць.



Чытаюць самастойна





Адказваюць на пастаўленыя пытанні



















Выконваюць рухі згодна тэксту











.





Чытаюць “Буксірчыкам”, ланцужком, пра сябе.




Знаходзяць і зачытваюць сказы па пачатку.









Знаходзяць пачатак сказаў і зачытваюць іх.







Нагадваюць правілы работы ў групах.



Выконваюць заданні ў групах

8. Этап інфармавання аб дамашнім заданні

  Задачы: забяспечыць разуменне мэты, зместу і спосабаў выканання дамашняга задання.

Прагназуемы вынік: рэалізацыя неабходных і дастатковых умоў для паспяховага выканання дамашняга задання ўсімі навучэнцамі.

Прыёмы і метады: славесныя.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Прапануе навучыцца сцісла пераказваць твор Змітра Бяспалава “Дзятлава хвароба”твор Васіля Гурскага “Развітальная песня”

Запісваюць дамашняе заданне ў дзённікі

9. Этап падвядзення вынікаў урока

Задача: устанавіць усвядомленасць засваення новага матэрыялу.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная.

Прыёмы і метады: тлумачальна-ілюстрацыйны метад, прыём ўдзелу, славесны.

Прагназуемы вынік: адэкватнасць самаацэнкі навучэнца ацэнцы настаўніка, жаданне выказваць думкі.

Фарміруемыя пазнавальныя УВД: уменне рабіць высновы аб выніках сумеснай работы класа і настаўніка, вызначаць поспехі і цяжкасці.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Падводзіць вынік урока, прапануе навучэнцам пытанні.

 

Што новага даведаліся на ўроку?

З якім творам пазнаёміліся? Хто яго аўтар?

Настаўнік паўтарае мэту ўрока, ставіць пытанні.

Ці дасягнута мэта ўрока?

Чаму дэвізам ўрока была прыказка

На Бога і бацькоў спадзявайся, але і сам старайся”.

-Што вы пажадаеце герою твора?

Падводзіць вынік урока.

Выстаўляе адзнакі, каменціруе.

Адказваюць на пытанні




Навучэнцы прагаворваюць мэту ўрока, дасягнуты ці не вынік, пра цяжкасці, з якімі сустрэліся на ўроку.

10. Этап рэфлексіі

Задачы для настаўніка: садзейнічаць фарміраванню рэфлексіі.

Прагназуемы вынік: адкрытасць вучняў у асэнсаванні сваіх дзеянняў, абагульненне вынікаў дзейнасці на ўроку.

Прыёмы і метады: " Ацані сябе".

Фарміруемыя пазнаваўчыя УВД: уменне аналізаваць сваю дзейнасць на ўроку.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць навучэнцаў

Стымулюе навучэнцаў ацаніць сваю дзейнасць на ўроку, падводзіць іх да разважання, выкарыстоўваючы прыём "Ацані сябе".

Вы бачыце, што у розных месцах класа прымацаваны прыказкі.

Калі вы лічыце, што сёння на ўроку працавалі вельмі добра, то падыйдзіце да прыказкі З кнігай павядзешся-розуму набярэшся”.

Калі вы лічыце, што на ўроку працавалі добра, але можаце гэта рабіць лепш, до падыдзіце да прыказкі

Хто працуе, таму і шанцуе”.

А калі вы лічыце, што сёння ленаваліся на ўроку і не паказалі ўсе свае здольнасці, то падыдзіце да прыказкі “Стук, грук, абы з рук”.

На гэтым наш урок закончаны.

Дзякуй за работу!

Аналізуюць сваю дзейнасць на ўроку.































Дадатак 1









































Змітро Бяспалы




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!