СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

З. Бяспалы " Дзятлава хвароба"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок літаратурнага чытання ў 4 класе З. Бяспалы " Дзятлава хвароба"

Просмотр содержимого документа
«З. Бяспалы " Дзятлава хвароба"»

Тэма: Змітро Бяспалы “Дзятлава хвароба”

Мэта: фарміраванне ўмення працаваць з творам

Задачы:

пазнаёміць з творам З.Бяспалага“Дзятлава хвароба”;

фарміраваць уменні працы з творам ( вызначэнне сэнсавай сувяя паміж падзеямі ў творы, аналіз ўаемаадносін паміж героямі, складанне плана);

узбагаціць слоўнікавы запас дзяцей;

садзейнічаць развіццю іх мовы і ўменню працаваць самастойна, у групе; ствараць умовы для выхавання працавітаці, павагі да бацькоў.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.

Добры дзень! Я рада вітаць вас гэтым вясновым днём. Здаецца, што кожную вясну жыццё нараджаецца па-новаму. Цёплае, лагоднае сонейка. Пяшчотныя, зялёныя лісточкі. Спевы птушак. Вясною з падвоеннай сілай хочацца знаёміцца з новым, цікавым, ісці наперад і дзейнічаць!

  1. Праверка дамашняга задання.

Прачытаць выразна верш, паказаць намаляваны малюнак, прачытаць, якімі словамі ён падпісаны з верша. (Ліст самаацэнкі)

3.Уступная частка.

Адгадванне загадкі:

Дзіўны лекар так старанна

Дзюбай лечыць веліканаў. (Дзяцел)


-Правільна, гэта дзяцел.

Самы распаўсюджаны ў Беларусі вялікі стракаты дзяцел. Есць яшчэ сярэдні стракаты дзяцел (ён сустракаецца радзей ) і малы стракаты дзяцел (вага яго усяго 20 грамаў, ён меншы за вераб’я). А самы вялікі беларускі дзяцел — жаўна, аба чорны дзяцел, — ён можа важыць трыста грамаў. Яшчэ ў Беларусі всустракацца такія віды дзятлаў, як беласпінны, трохпалы, сівагаловы і зялёны. Яны розныя! Але апярэнне ва ўсіх стракатае, а ў самцоў на галаве ёсць чырвоная шапачка.

-Паглядзіце, калі ласка, на малюнкі розных дзятлаў і паспрабуйце даць вуснае апісанне знешняга выгляду стракатага дзятла (слайды дзятлаў).


План апісання птушкі


  1. Велічыня

  2. Чым пакрыта цела

  3. Афарбоўка галавы, грудкі, крылаў

  4. Даўжыня, форма, афарбоўка дзюбы

  5. Памер, афарбоўка хваста

-Якая самая яркая прыкмета дзятла?

4. Падрыхтоўка да ўспрымання твора.

-Чым харчуюцца дзятлы? Якую карысць яны прыносяць лесу?

-Сёння мы пазнаёмімся з новым творам. Прачытайце яго загаловак.

-Спрагназуйце, аб чым пойдзе гаворка ў апавяданні.

- Давайце паставім задачы на ўрок

( пазнаёміцца з творам, адказаць на пытанні, навучыцца эмацыянальна, выразна чытаць па ролям)

5.Работа над творам.

Пра яку хваробу расказвае аўтар?

Чытанне з прыпынкамі

Першы прыпынак - 1 частка (Чытаюць ланцужком)

-Падкрэсліце незразумелыя словы, калі ёсць. (Дол, караед, шашаль, уладкаваў). Работа з тлумачальным слоўнікам.

Дол- ніз, паверхня зямлі, падлога.

Караед – дробны жук, шкоднік бурага або чорнага колеру, які грызе драўніну і кару дрэў.

Шашаль – насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва.

Дзеці задаюць тонкія пытанні

-Калі адбываюцца падзеі?

-Хто галоўныя героі?

-Якім інструментам карысталіся дзятлы для будаўніцтва жылля?

-Што за падзея адбылася ў дзятлавай сям’і?

-Якія новыя клопаты з’явіліся ў бацькоў?

-Чаму малыя дзятляняты, нягледзячы на крык, былі ў небяспецы.

-Хто растлумачыць сэнс выраза: Хто б дзятла ведаў, каб не яго нос? (яго праславіў нос, якім ён лечыць дрэвы).

-Як вы думаеце, што было далей? ( прагназаванне)


Другі прыпынак - 2 частка.( Чытанне “Буксірам”)

Дзеці задаюць тоўстыя пытанні

- Чаму малады дзяцел не пакінуў дупло?

- Чаму стары дзяцел разгубіўся?

- Чаму малады дзяцел зачапіўся за кару і вісеў?

- Як, на ваш погляд, будуць развівацца падзеі далей.

Фізкультхвілінка


Трэці прыпынак - 3 частка.(Чатаюць самастойна )

-Дачытайце твор да канца, знайдзіце ў ім пацверджанне сваім меркаванням.

- Знайдзіце адказ на галоўнае пытанне? – Пра яку хваробу расказвае аўтар?

-У чым заключалася яго хвароба? У каго яна сустракаецца?


- Якія адносіны складваліся паміж бацькамі і адным з птушанят? Ці здараліся ў вас у жыцці падобныя сітуацыі?

6. Чытанне па ролям

Зачытаем гутарку паміж старым і маладым дзятламі па ролям. 

(Ліст самаацэнкі)

7.Работа ў групах

1 група

-Вылучыць з твора словы і выразы, з дапамогай якіх аўтар паказаў асаблівасці маладога дзятла, больш характэрныя для чалавека (не магу я стукаць па дрэве, калі стукаю, у мяне галава баліць; а мая галава і ад такога стуку баліць, ажно расколваецца; а потым са злосці як стукне)

-Як характырызуюць яны маладога дзятла? ( Ён хлуснік, гультай. нерашучы,

нягодны, злы…)


2 група

Знайдзіце ў тэксце і зачытайце ўрыўкі, фразы, выразы, якія адлюстроўваюць:

а) разгубленнасць бацькоў;

б) цярплівасць старога дзятла;

в) настойлівасць бацькі;

г) яго хітрасць.

-Як вы разумееце сэнс сказа: Малады дзяцел і не заўважыў, як прайшла яго хвароба.

-У якой частцы твора раскрываецца сэнс назвы апавядання?

- Прачытайце апошні абзац твора. Аб чым аўтар у ім нагадвае? (Дзяцел – карысная птушка)


10. Якая галоўная думка твора?

Калі не ляніцца ўсяму можна навучыцца.


Работа з пасловіцамі. Работа ў парах. ( Збяры пасловіцу)


На ўсякую хваробу лекі знойдуцца.

Усяму можна навучыцца, калі захацець і не ляніцца.

Хто рабіць бярэцца, той і вучыцца.


10. Самастойная праца.

- Падабраць да кожнай часткі загаловак. Скласці план, да ўсіх пунктаў плана вылучыць з тэксту апорныя словы і выразы. (Ліст самаацэнкі)

Прыкладны план

  1. Клопаты пра птушанят

  2. Дзятлава хвароба

  3. Хвароба прайшла

11. Вынік урока

Прыём “ Шэсць шляпаў мыслення”

12. Самаацэнка

Лісткі самааднакі

 13. Рэфлексія. Складанне сінквейна

Дзяцел

Працавіты, клапатлівы

Лечыць, клапоціцца, дабывае

Дзяцел- вельмі карысная птушка.

Лекар.

14. Дамашняе заданне: падрыхтаваць пераказ тэксту згодна са складзеным планам.







































Самы распаўсюджаны ў Беларусі вялікі стракаты дзяцел. Есць яшчэ сярэдні стракаты дзяцел (ён сустракаецца радзей ) і малы стракаты дзяцел (вага яго усяго 20 грамаў, ён меншы за вераб’я). А самы вялікі беларускі дзяцел — жаўна, аба чорны дзяцел, — ён можа важыць трыста грамаў. Яшчэ ў Беларусі всустракацца такія віды дзятлаў, як беласпінны, трохпалы, сівагаловы і зялёны. Яны розныя! Але апярэнне ва ўсіх стракатае, а ў самцоў на галаве ёсць чырвоная шапачка.





1 група


-Вылучыць з твора словы і выразы, з дапамогай якіх аўтар паказаў асаблівасці маладога дзятла, больш характэрныя для чалавека.




2 група


Знайдзіце ў тэксце і зачытайце ўрыўкі, фразы, выразы, якія адлюстроўваюць:

а) разгубленнасць бацькоў;

б) цярплівасць старога дзятла;

в) настойлівасць бацькі;

г) яго хітрасць.





На ўсякую хваробу лекі знойдуцца.

Усяму можна навучыцца, калі захацець і не ляніцца.


Хто рабіць бярэцца, той і вучыцца.




Лісток самаацэнкі


Дамашняе

заданне

Чыт.па ролям

Работа ў парах, групах

Складанне плану

Адказы на пытанні

Актыўнасць













Лісток самаацэнкі


Дамашняе

заданне

Чыт.па ролям

Работа ў парах, групах

Складанне плану

Адказы на пытанні

Актыўнасць








Лісток самаацэнкі


Дамашняе

заданне

Чыт.па ролям

Работа ў парах, групах

Складанне плану

Адказы на пытанні

Актыўнасць











Лісток самаацэнкі


Дамашняе

заданне

Чыт.па ролям

Работа ў парах, групах

Складанне плану

Адказы на пытанні

Актыўнасць











Лісток самаацэнкі


Дамашняе

заданне

Чыт.па ролям

Работа ў парах, групах

Складанне плану

Адказы на пытанні

Актыўнасць















Лісток самаацэнкі


Дамашняе

заданне

Чыт.па ролям

Работа ў парах, групах

Складанне плану

Адказы на пытанні

Актыўнасць










Лісток самаацэнкі


Дамашняе

заданне

Чыт.па ролям

Работа ў парах, групах

Складанне плану

Адказы на пытанні

Актыўнасць










стары дзяцел


малады дзяцел