Індывідуальны занятак па аўтаматызацыі гука ў словах і чыстагаворках
Тэма: « Аўтаматызацыя гука[ с ] у словах і чыстагаворках»
Мэты:
адукацыйныя :
аўтаматызощваць вымаўленне гука С у словах , чыстагаворках.
карэкцыйныя :
аўтаматызоўваць вымаўленне гука [ с ] у складах , словах ,чыстагаворках .
развіваць дробную маторыку;
развіваць навыкі фанематычнага ўспрымання і слыху ;
ўзбагачаць слоўнік;
развіваць ўвагу, памяць.
выхаваўчыя :
кантроль за ўласнай мовай ;
Абсталяванне : мяч , фішкі ў выглядзе слана , прадметныя малюнкі .
Ход занятку
1. Арганізацыйны момант.
2. Паведамленне тэмы:
Сёння на занятак да нас прыйшла сям'я сланоў. Тата- гэта слон Савелій
Мама- Соня і маленькі сын , якога завуць Самсон , але мама называе яго заўсёды ласкава - Самсоша .
У сланіхі нарадзіўся слонік ,
Доўгі хобат яго яшчэ тонкі .
Маці сланіха сынка беражэ ,
І ад драпежных звяроў сцеражэ .
Тата Савелій вырашыў прывесці сына ў школу да дзяцей, каб Самсоша вучыўся правільна гаварыць , вось сёння ён разам з табой будзе вучыцца правільна вымаўляць гук « с». Самсону столькі ж гадоў , колькі табе .
І ён вельмі стараецца .
Каб правільна гаварыць неабходна , зрабіць зарадку.
3. Артыкуляцыйная гімнастыка :
Вось ўсмешка да вушэй ,
Усміхайся весялей. ( « Усмешка» )
Вось кветачка за акном ,
Носам - удых , а выдых - ротам. ( Нюхаць кветку )
Наш насос пампуе с-с-с-с, шарык надзімае с-с-с-с,
Паветра дзірачку знайшло і пайшло , пайшло , пайшло. С-с –с- ссс .
Пераймаю я слану , вусны хабатком цягну .
Мы сёння будзем шмат гуляць , пакажам сланам што ты ўмееш і выканаем заданні , якія яны падрыхтавалі для цябе.
Ты гатова? ( ТАК)
4. Развіццё ўвагі ( фішкі )
Сланы разумныя, сланы дужыя .
Сланы спакойныя і моцныя.
А тое , што гэта так ты можаш пераканацца . Я раскажу адну гісторыю пра тату слана.
Аднойчы слон тата прыйшоў у госці ў лес да сваіх сяброў , але Баба Яга даведалася аб прыходзе госця. Яна пакрыўдзілася , што ён не зайшоў да яе першай . Прыйшла ў лес і сказала : «Цяпер пачнецца патоп , але ты зможаш выратаваць толькі тых жывёл , у чыіх назвах ёсць гук С».
Паглядзі на малюнкі і скажы , якіх жывёл змог выратаваць Савелій ? За правільныя адказы атрымаеш фішкі.
*крыСа- Сава- СтрауС- Слон- Сабака- ліСа- насарог – аса
5. Фізхвілінка
Па саване слон гуляў , топ - топ , топ - топ
( далонькамі крочым раўнамерна па стале або па каленях )
Дзе сланіха , слон не ведаў , топ - топ , топ - топ .
А сланіха ля ракі ( рукі складзеныя далонь і далоні - паказваем рэчку ,
буль - буль , буль - буль (сціснутыя кулачкі хутка раскрываем ,быццам пырскалі вадзіцай )
Мыла хобат і іклы ( малявалі хобат , іклы )
буль - буль , буль - буль ( распырсквацца вадзіцу ) .
6. Аўтаматызацыя ў чыстагаворках :
Падчас вызвалення сваіх сяброў - слон пакусаны быў асой .
Цяпер не сябруе ён з асой .
А мы павінны іх памірыць :
Склады ўсе мы паўторым.
Сварку гэтую пераможам.
СА- СА- СА , СА- СА- СА - ўкусіла ў нос аса .
СО - СО - СО , СО - СО - СО - стаў мой нос , як калясо .
СУ - СУ - СУ , СУ - СУ - СУ - я ажын ў руцэ нясу .
Сы -сы -сы , сы- сы- сы - не баюся злой асы .
7. Развіццё маўленчага дыхання
Гульня : «Матылёк»
Слон Савелій да нас прыйшоў
Матылька з сабой прывёў .
З матыльком ты пагуляй
І дыханне развівай .
Уцябе ёсць кветка і матылёк на кветцы . Здуй матылька з кветкі . Дуем плаўна , шчокі ня надзімаць .
8. Дынамічная паўза
Давай пагуляем у мяч.
З гукам « С» ты пагуляй ,
Словы з гукам «С» лаві
інструкцыя:
Я кідаю мяч і называю розныя словы , калі ў слове ёсць гук «с» ты павінен злавіць мяч , калі няма , мяч не ловіць , за правільны адказ атрымаеш фішку ў выглядзе слана.
Сабака, каска , мішка , міска , стол , крэсла , канапа ,каструля , шафа, сумка.
9. Вынік. Рэфлексія
Што ўмеем , паказалі ,
І трошачкі стаміліся
-У якія гульні табе было лёгка гуляць?
-У якія было гуляць цяжэй?
Наш занятак падышоў да канца , давай злічым, колькі фішак – сланоў ты зарабіў адзін слон , два слана , тры слана і т . д.).
Малайчына.