СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Матэрыял па беларускай літаратуры 5 клас

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Можна выкарыстаць для складання заданняў да алімпіяды па беларускай літаратуры для 5 класа.

Просмотр содержимого документа
«Матэрыял па беларускай літаратуры 5 клас»

Матэрыял па беларускай літаратуры (5 клас)


Раздзелы: “Мой чароўны беларускі край …”, “За смугою стагоддзяў”, “Казка — у жыцці падказка”, “Прыроды вечная краса”, “Сцежкамі дзяцінства”, “Прыгоды і падарожжы”


№ п/п

Аўтар (псеўданім; сапраўднае імя), гады жыцця

Назва твора

Жанр твора

Тэма твора

Героі твора

Радкі з твора

Тлумачэнне значэння слоў з твора

Назва рэпрадукцыі карціны да твора (ці іншага твора мастацтва) і імя творцы

Мой чароўны беларускі край…”

1

Пятрусь Броўка

(25.06.1905 — 24.03.1980)

“Калі ласка”

Верш

Радзіма


Калі ласка! — нашай роднай мовы

Шчырыя і ветлівыя словы.

На/скай — нашай


2

Яўгенія Янішчыц

(20.11.1948 —25.11.1988)

“Мова”

Верш

Родная мова


Нашу я любоў да цябе вялікую

У сэрцы сваім маленькім.

Мурожны —пакрыты сакавітай густой травой.

Енк — працяглы жаласны стогн, выкліканы болем або вялікім горам.


3

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

(26.11. 1930 —

25.07. 1984)

Бацькаўшчына

Верш

Беларусь


Дагарэў за брамай небакрай,

Месяц паміж воблачкаў плыве.

Выйду зноў, як у мінулы май,

Басанож прайдуся па траве.



Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!

Брама — вароты ў двор дома.

Хмызы—зараснік, кустоўе.

Павець (паветка)—пляцоўка пад страхой на слупах, дзе трымаюць сельскагаспадарчыя прылады.

Поплаў — луг у пойме ракі.

Юнь — юнацтва, маладосць.

Раска — водарасці ў выглядзе маленькіх круглых пласцінак.


Вітольд Бялыніцкі-Біруля “Зацвіла калужніца”

(калужніца= лотаць—шматгадовая травяністая расліна з жоўтымі кветкамі, што расце на балотах, сажалках).

Эдуард Рымаровіч “Свежая раніца”

4

Анатоль Грачанікаў


(08.09.1938 —07.03.1991)

“Дрымотна ціснуцца кусты…”

Верш

Айчына


О край родны! Я прашу:

Ратуючы ад пустазелля,


Якая ноч! Які спакой

На вечаровым аксаміце!

Аксаміт — тут: мяккі, цёмны колер неба.

Пустазелле — тут: духоўнае збядненне.

Згубіць аблічча —тут: страціць сябе, сваё “я”; здрадзіць сваім прынцыпам.



5

Яўген Крупенька

(20.08.1936 —04.02.1990)

“Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства куток…”

Верш

Родны край


Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства куток,

Як у птушак, дзе вывелі дзетак, гняздоўе.


Уладзімір Хадаровіч “Сакавік”

(фрагмент рэпрадукцыі)

Вусная народная творчасць

Народныя казкі

6

Народ

“Разумная дачка”

Казка

Розум дачкі

Бедны чалавек, жонка, дачка, сусед

Дачка пытаецца: “Што сказаў табе пан?”

Лядашчы — кволы, слабы, хілы.

Кволенькі — слабы, хваравіты.




Акрыяць—набрацца сіл, прыйсці ў ранейшы нармальны стан пасля хваробы, якога-небудзь бедства; ачуняць.

Зажурыцца —засумаваць, замаркоціцца.

Сыцей — тлусцей, таўсцей.

Гнеды (гняды)—чырвона-рыжы з чорным хвастом і грывай (пра масць каня).

Рэшата—лёгкая пасудзіна ў выглядзе высокага драўлянага абруча з донцам-сеткай (для прасейвання мукі).

Варштат — стан, каркас пад ручны ткацкі станок — кросны.

Нацкаваць—падахвоціць да нападу, натравіць.

Маёнтак — зямельнае ўладанне памешчыка (пана).

Паншчына—абавязковая прымусовая праца на пана.

Драпануць — хутка ўцячы.

Дасціпны — тут: той, хто вызначаецца вострым розумам, незвычайным уменнем ярка (смешна або з’едліва) выказаць думку.

7

Народ

“Залаты птах”

Казка


Тры сыны (Сцяпан, Піліп, Іван) і бацька

Былі ў аднаго чалавека тры сыны: два разумныя, а трэці —дурны.

Лучынка — тонкая і доўгая сухая шчэпачка, якімі даўней асвятлялі сялянскія хаты.



Драбіны — прыстаўная лесвіца.

Маркотны — сумны, тужлівы, журботны.

Выцінаць — тут: выводзіць мелодыю, старанна іграць (на музычным інструменце).

Гайсаць (гойсаць) — хутка і мітусліва рухацца, бегаць у пошуках чаго-небудзь.

Паджгаць (джгаць) — хутка ісці або бегчы.

Шархаць (шорхаць) — глуха шумець.

Аздоблены — упрыгожаны.

Му/ляр — рабочы, які будуе што-небудзь з каменю або цэглы; будаўнік.

Знячэўку — нечакана, неспадзявана, знянацку, раптоўна.

Астрог — турма.

Пляшачка (пляшка) — бутэлька.

Ладзіць бяседу — збіраць гасцей і частаваць іх.


8

Народ

“Музыкі”

Казка


Асёл, сабака, кот і певень; разбойнікі.

Жылі-былі асёл, сабака, кот і певень. Калі яны пастарэлі, гаспадары павыганялі іх з двароў.

Нетры — тут: глухое, дзікае, бязлюднае месца.


9

Рускі народ

Воўк і сабака

Казка


Воўк, сабака

Худы воўк хадзіў каля вёскі і сустрэў тлустага сабака.



Легенды

10

Народ

Нарач

Легенда


Нара (Найрыта),Андрэй

У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны.

Разлапісты — які шырока раскінуў свае галіны ў розныя бакі (пра дрэва, галлё).


Удавец — чалавек, у якога памерла жонка.

Шлюб — сямейны саюз мужчыны і жанчыны; прыняць шлюб — выйсці замуж або ажаніцца.

Фурма/нка—падвода для перавозкі грузаў і пераезду людзей, запрэжаная коньмі.


11

Народ

“Пестунь”

Легенда


Парабкі, ваўкі

…Знайшлі аднойчы парабкі на ўзлеску логавішча з трыма малымі ваўчанятамі.


Усё лета ахоўваў ён падкідыша, карміў, пеставаў малога, а неўзабаве і забраў яго з сабой.

Па/рабак — наёмны сельскагаспадарчы работнік у пана ці заможнага гаспадара.


Мацёры — тут: стары, вопытны.


Казка — у жыцці падказка

Вусная народная творчасць і мастацкая літаратура

12

Максім Танк

(Яўген Іванавіч Скурко)

(17.09.1912 — 07.08.1995)

“Ля вогнішч начлежных”

Урывак з паэмы “Нарач”


Галіна, Васілёк, магнат Барына

На месцы, дзе сёння шум-гоман азёр,

На золаку раннім крык чаек,

Быў некалі цёмны нязведаны бор,

Быў лес без канца і без краю.

Золак — пачатак світання.

Жалейка — дудачка (народны музычны інструмент).

Тоня — вадаём, дзе невадам ловяць рыбу.




Засмяглы — высахлы ад недахопу вільгаці.

Палеткі — палі, што выкарыстоўваюцца пад пасевы.

Краля — тут: каралева.

Цівун — наглядчык за працай сялян у памешчыка (пана).

Загоншчык — той, хто пры аблаве гоніць на паляўнічых звера.

Лоўчы — той, хто адказваў за паляванне, наглядаў за паляўнічымі ўгоддзямі.

Логвішча — тут: жытло.

Кат — тут: прыгнятальнік, жорсткі мучыцель.

Буланы — светла-жоўты з чорным хвастом і чорнай грывай (пра масць каня).



13

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 —13.08.1956)

“Крыніца”

Казка



Не дзіва, што тут, каля крынічкі, кіпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта любілі рабіць прыгожыя краскі.

Аксамітны — тут: парослы мяккай густой травой.

Сарамя/жлівы—сарамлівы, сціплы, нясмелы.

Нетры — тут: тое, што змяшчаецца пад зямной паверхняй.

Сіве/ц — шматгадовая травяністая расліна (трапляецца на лугах, лясных палянах, ускрайках балот).


14

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

(26.11.1930 — 25.07.1984)

“Нямоглы бацька”

Казка


Пятро і яго бацька, Гнат, Максім; Велікан.

Быў калісьці — так даўно, што Месяц толькі-толькі яшчэ з’явіўся на нашым Небе,--у людзей на зямлі такі паганы звычай: не карміць старых бацькоў.

Сеча — бой, бітва.

Непамысна —моташна, нудна, брыдка.

Супольны (дуб)—тут: месца, дзе збіралася на сходы вясковая грамада.




Раз’ятры/цца — моцна раззлавацца.

Цяпельца — невялікі касцёр, вогнішча.

Сутонне — паўзмрок; час пасля захаду сонца перад надыходам ночы.

Мардавацца — пакутаваць.

Камора — халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення і іншых рэчаў.

Свіран — халодны будынак, прызначаны для захавання збожжа, мукі, прадуктаў, а таксама розных рэчаў.

Казлы/--цэнтральны драўляны брус даху хаты, да якога мацуюцца кроквы.

Кроквы — два брусы (апоры), злучаныя верхнімі канцамі пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да верхніх бэлек сцяны.

Ла/ты — абчэсаныя жэрдкі, якія кладуцца ўпоперак крокваў (калі крыюць страху).

Красаваць — цвісці.

Стаў (ставок) — невялікая сажалка.

Кру/шня — тут: куча камення.

Бры/ла — вялікі абломак; глыба.

Чму/ціць — баламуціць, дурыць галаву.

Ве/тах — месяц у апошняй квадры, на зыходзе.


15

Георгій Марчук


(01.01.1947)

“Чужое багацце”

Казка


Пан Майданскі, Кадук —самы галоўны Балотны чорт, сірата Ганначка, Люцыпар, Пачварнік з Русалкаю, Бусел, Іванка

Сірата Ганначка ранішнюю малітву заўсёды заканчвала словамі: “Святы божа, Святы Моцны, Святы Бессмяротны, даруй нам правіны нашы”.




Адразу за хутарам, дзе жыла сірата, смалярня пана Майданскага была.

Смалярня —прадпрыемства, дзе вырабляюць смалу.

Прынада — усё тое, што прываблівае.

Рунь — усходы, пасевы азімых культур.

Матадор — галоўны ўдзельнік бою быкоў, які наносіць смяротны ўдар быку; тарэадор.




Хеўра — група людзей, якія аб’ядналіся для разбою, злачнства; зграя, шайка, банда.

Канфіскаваць — тут: забраць.

Трафей — багацце, захопленае ў пераможанага праціўніка.


16

Пятро Сіняўскі

“Зачараваная гаспадарка”

Казка


Гаўрыла і яго сыны (Ніл, Глеб, Алесь)

Казку казаць — не снапы вязаць. Языком малоць — што моркву палоць. Калі ёсць ахвота, сядай каля плота, слухай, матай на вус… Жыў ды быў адзін беларус. Багацце меў, бо стаяў ля хаціны хлеў. Тут жа пуня для сена, на дровы павець. Што яшчэ трэба мець? Во-во, здагадлівы: карову, цялушку, курэй… ну, і гэтак далей.

Пуня (адрына)—вялікая халодная будыніна для захоўвання сена.



Камель — ніжняя патоўшчаная частка дрэва.

Нячысцік — нячыстая сіла, чорт.

Зало/м — заблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцяблінак, каб наклікаць бяду на поле селяніна.

Гірса/--пустыя (без зерня) каласы.

Ту/зін — дванаццаць.

Памаўзаваць – рабіць усялякую шкоду.

Фанабэрысты —важны, пыхлівы, ганарысты.


17

Андрэй Федарэнка


(17.01.1964)

“Падслуханая казка”

Казка


Марыйка і кветкі-маргарыткі(кветка--францужанка, кветка-грачанка,кветка-італьянка,кветка-аўстрыйка, кветка-англічанка, шведская кветка)

Настаўнік даў вучням хатняе заданне —кожнаму намаляваць якуюсь кветку.

Марыйцы спачатку заданне падалося лёгкім. Дзяўчынка добра малявала, да таго ж ведала і любіла мноства самых розных кветак.


… Яна ўжо ведала, якую кветку будзе маляваць.

Парцаляваны —фарфоравы.

Сухоты — хвароба туберкулёз.


Прыроды вечная краса

18

Максім Багдановіч


(09 .12.(27.11.) 1891 — 25.05. (12.05.) 1917)

“Зімой”

Верш

Прырода


Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.

Ма/ры — тут: здані, прывіды.

Стоўп — тут: сноп святла.

Ры/за—тут: надзвычай прыгожы снегавы покрыў.

Бомы — званочкі.

Гоні — прасторы, палі.

Рэпрадукцыя карціны

Эдуарда Рымаровіча “Раўбічы”

19

Анатоль Грачанікаў

(08.09.1938 — 07.03.1991)


“А зоры спяваюць”

Верш

Прырода


Чуеш, спяваюць зоры,

Якія дзіўныя галасы

У гэтым нябесным хоры!

Журлівы — журботны, сумны, маркотны.


20

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 — 13.08.1956)

Песня ляснога жаваранка

Урывак з трылогіі “На ростанях”

Прырода


Эх, як прывольны прасторы наднёманскіх лугоў!


Між гэтых дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага старадрэвіна-хвоя, што стаяла зусім адна на высокім грудзе непадалёку ад Нёмана.


Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей, не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам.



21

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 —13.08.1956)

“На рэчцы”

Урывак з паэмы “Новая зямля”


Костусь, мароз і рэчка

Ніхто з дамашніх не згадае,

Чым рэчка Костуся займае,

Якая іх звязала сіла,

І чым яна так хлопцу міла.


І вось надарыцца часамі

Мароз над усімі маразамі;

Ідзе сярдзіта, пагражае,

Па даху гонтамі страляе;

Шыбава/ць — хутка, жвава ісці.




Мацаваць — правяраць моц, трываласць.

Люты — вельмі моцны, бязлітасны.

Глы/за — ледзяная глыба.

Наці/на — кволая, нетрывалая расліна.

Абалонь (абалона) —частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадой.

Супоня — тут: лёд, што стрымлівае ваду.

Адліжка (адліга) — пацяпленне пасля марозу, халадоў.

Гонты — невялікія дошчачкі для пакрыцця даху дома.

Аматар — тут: мастак.

Штука/р — фокуснік, выдумшчык, жартаўнік.

Зык — рэзкі, адрывісты гук; выкрык.

Не шкне — сцішыўся, не падае голасу.

Зухаваты — бойкі, удалы, малайцаваты, хваткі.

Чарот — высокая травяністая расліна, якая сустракаецца на балотах і ў вадаёмах.

Зя/ўра — пашча (у звера).

Абры/дзець — апрацівець, апрыкраць.

Блазнота — тут: легкадумны, безразважны чалавек, што цікавіцца толькі гульнямі і забавамі.

Стхары/цца — прытаіцца, як тхор, сцішыцца, каб не прыцягваць да сябе ўвагі.

Пашыба/ць — прабіраць, пранізваць.

Сала/ш — шалаш, будан.

Небарака — тут: тое, што выклікае спачуванне, спагаду.

Заця/ты — упарты, скрытны, затоены.

Дру/зачка — маленькі асколачак чаго-небудзь разбітага.


22

Анатоль Астрэйка

(таксама Астрэйка Акім)

(24.07.1911 —23.08.1978)

“Над ракой”

Верш

Прырода


Ледзь варушыцца лісце ракіт,

І суцішана Нёман плюскоча.

Выйшаў месяц на ясны блакіт

Прагуляцца па чэрвеньскай ночы.



23

Пятрусь Броўка

(25.06.1905 — 24.03.1980)

“Кропля”

Верш

Прырода


Колькі ў кроплю

Фарбаў назаткана,

Быццам свет увесь у ёй сабраны:

Поле,

Луг,

Сады ўсяго пасёлка,

І рака,

І неба,

І вясёлка!



24

Анатоль Грачанікаў

(08.09.1938 — 07.03.1991)

“Верасень”

Верш

Прырода


Зноў верасень—

Запаслівы грыбнік—

Шчыруе па імшастых баравінах.

Бараві/на —узвышаны ўчастак у бары.

Гронка — скопішча ягад або кветак на адной галінцы.

Вашчы/на — пустыя пчаліныя соты або неачышчаны воск.

Ба/рва — фарба, афарбоўка, колер; чырвань, густа-чырвоны колер.

Рэпрадукцыя карціны

Уладзіміра Сулкоўскага “Бервянец. Восень”.

25

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

(26.11. 1930 —

25.07. 1984)

“Лісце”

Верш

Прырода


Восень прайшла пералескамі

Па няголеным ржышчы ніў,

Чырвонымі арабескамі

Лісце лес ураніў.

Арабе/ска —складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак і лісця, падобны да арабскага ўзору.


26

Анатоль Грачанікаў

(08.09.1938 —07.03.1991)

“Як ападае ліст…”

Верш

Прырода


Як ападае ліст, як ападае…

Нібы дазволу ў восені пытае.


Бывай, галінка гнуткая, бывай!

Няхай цяпер цябе галубіць вецер,

Салодка закалыхвае пад вечар

І будзіць на зары цябе няхай.



Сцежкамі дзяцінства

27

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 —13.08.1956)

“Дарэктар”

Урывак з паэмы “Новая зямля”


Міхал, Яська Базылёў, Уладзік, Алесь, Костусь

Шыбуюць гусі ў край далёкі

І жураўлі ў той самы край.

--Бывай жа, лецейка, бывай!

Бывайце, родныя валокі!

Дарэктар — хатні настаўнік у дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы.


Рэпрадукцыі карцін

Уладзіміра Сулкоўскага

Мікалаеўская лясная камора”

і

Вапельная гара ў Новым Свержані” (з серыі палотнаў “Радзіма Якуба Коласа”


Чаўначок — дэталь у ткацкім станку.

Валока — тут: прасторы, краявіды.

Аборка — невялікая тонкая вяроўка.

Тра/сца — ліхаманка, малярыя (хвароба).

Пакровы — тут: пара восені.

Папру/га — рэмень.

Порткі — штаны.

Мізэрны — тут: невысокі, хударлявы.

Маркотна — сумна, тужліва, журботна.

За/пек — запечак, месца паміж сцяной і печкай.

Паслібізава/ць — тут: папрактыкавацца чытаць.

Налажыцца — тут: навучыцца.



Паджа/ры —сухарлявы, тонкі, худы.

Стрынгалява/ты —высокі, танканогі.

Са/рна — горная антылопа.

Даніе/ль — адзін з відаў аленяў, лань.

Абра/з — ікона.

Пану/ка — прымус, заахвочванне да працы.

Е/нчыць — тут: настойліва і жаласна прасіць пра што-небудзь.

Кпі/ны — злыя жарты, насмешкі.

Мяркоўны —памяркоўны, разважлівы, цярплівы, добразычлівы.

Дока — адмысловы майстар сваёй справы, надзвычай дасведчаны чалавек.



28

Алесь Гарун

(Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі)


(11.03.1887—28.07.1920)

“Датрымаў характар”

Абразок (невялікая п’еса) ў адной дзеі


Браты:

Зюк

(11 гадоў), Вінцусь

(10 гадоў)

Гэта ўсё роўна, але каб мы вучыліся, цётка напэўна б ніколі нас тут не замкнула… У гэтым ты вінен. Ужо трэці дзень, як мы не хочам вучыцца.




Але хто мне выткне, што я не датрымаў характару?

Шы/бка (шы/ба) —шкло, застаўленае ў аконную раму.

Не траціць натуры—не губляць гонару, свайго аблічча, настойваць на сваім, рабіць па-свойму.

.




Не папусці/ць (каму-небудзь) — не саступіць.

Збіцца з тору — разгубіцца ад нечаканасці.

Вакацыі — канікулы.

Барзджэй — хутчэй.

Надужыццё — тут: злоўжыванне ўладай; прымус.

Ружа/нец — шнурок з пацеркамі або вузельчыкамі для адлічвання прачытаных малітваў.

Са/ля — вялікі пакой, зала.

Гармі/дар — шум, гоман, беспарадак.

Прыдзве/р — швейцар; чалавек, што стаіць ля ўвахода ў атэль, рэстаран, тэатр і сочыць за парадкам. Кмі/ціц, Дану/ся, Збы/шак, Яге/нка -- героі твораў польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча.

Атра/мант — чарніла.

Выда/ткі — расходы, затраты.

Дакляраваць — паведамляць, абяцаць.

Паду/жаць — асіліць, вынесці выпрабаванні.

Даве/ку — тут: надта доўга, да канца жыцця.

Бакшт — астрог, вежа ў замку.

Пы/шны — тут: цудоўны, надзвычай добры.

Муста/нг — дзікі конь (на Амерыканскім кантыненце).

Бавол — буйвал.

Паліць люльку згоды — прымірыцца, жыць у згодзе.

Самбрэрас — шыракаполая шляпа.

Даста/цца — тут: дабрацца.

Ана/дай — напярэдадні.

Рэзгіны — прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому.

Цві/чыцца — тут: папрыктакавацца.

Аздоба — тое, што ўпрыгожвае.

Вы/ткнуць — зрабіць заўвагу, папракнуць.


Пра тэму і ідэю літаратурнага твора

29

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 —13.08.1956)

“У старых дубах”

Апавяданне


Грышка і Базыль


Цэлы гай старасвецкіх дубоў раскінуўся па беразе Нёмана.

Такіх дубоў рэдка дзе ўбачыш. Іх не чапала рука людская, толькі даўнія часы палажылі свой след…

Ражончык (ражон) — дубчык, востры кіёк.

Нетры — тут: бяздонне, надта глыбокае месца.

Лямант — моцны, прарэзлівы крык.


30

Міхась Лынькоў

(Міхал Ціханавіч Лынькоў)

(30.01.1899 — 21.09.1975)

“Васількі”

Апавяданне


Міколка, дзед Нупрэй

Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць стайкі шпакоў —прадвеснікаў блізкае восені.




Сінімі васількамі адцвіталі і вочы хлопчыка.

Ліпаўка — кошык, зроблены з ліпавых пруткоў.

Гармата — агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца і інш.).

Рэшткі — тое, што ўцалела, захавалася.

Ва/хмістр —вайсковае званне ў кавалерыі.

Уніка/ць — тут: імкнуцца пазбегнуць, не хацець рабіць (што-небудзь).


31

Рыгор Барадулін


(24.02.1935 — 02.03.2014)

“Бацьку”

Верш (у форме звароту сына да бацькі)



Паверыць цяжка мне таму,

Што больш не прыйдзеш ты дадому.

А шапку я заўжды здыму

Перад магілай невядомай.



32

Сяргей Грахоўскі

(25.09.1913 —

11.12.2002 )

“Мама”

Верш



… Калі пушок прабіўся над губою

І ў сны прыйшло дзявочае імя,

Я ні аб чым не раіўся з табою,

Матуля адзінокая мая.


Цыба/ты — тут: высокі, хударлявы.

Кужаль — тут: самаробныя ільняныя ніткі.


33

Васіль Зуёнак

(03.06.1935)

“Прыйдзі аднойчы…”

Верш



Прыйдзі аднойчы

ў вечаровы час,

Калі плывуць дымы,

як верасы,

Да кургана пясчанага,

што нас

Разлучыць назаўжды,--

Прыйдзі, мой сын.



34

Анатоль Кудравец

(01.01.1936 — 08.05.2014)

“Цітаўкі”

Апавяданне


Хлопцы (Кастусь, Мішка, Валік), дзед Агей (за 70 гадоў)

Рабілі заўсёды так: пад вечар,калі сонца садзілася за лес, а з лагчыны пачыналі напаўзаць халодныя цені, хто-небудзь адзін ішоў у будку да старога Агея.

Ці/таўкі — гатунак яблыкаў (буйныя кісла-салодкія плады).




Се/нечкі (сенцы) — трохсценная прыбудова да хаты з боку дзвярэй.

Падаткну/ць — тут: зрабіць данос, выдаць (тайну).

Пільны — тут: неадкладны, вельмі патрэбны.

Латашы/ць — рваць без разбору, псуючы і спусташаючы.

Апорт — гатунак вялікіх зімовых яблыкаў.


Пра сюжэт літаратурнага твора

35

Генрых Далідовіч


(01.06. 1946)

“Страта”

Апавяданне


Міця Бокуць, Стась

Міця адразу выдзеліўся сярод янкавінскіх падлеткаў. Ужо нават тады, калі выходзіў з таксі, шпацыраваў з маці ды сястрою па вёсцы альбо калі ішоў першы раз у школу.

Цяльпук—нязграбны, непаваротлівы; тут: спакойны.




Суравы/я ніткі — грубыя самаробныя ніткі.

Дра/тва — тоўстая насмоленая або навошчаная самаробная нітка для шыцця абутку, конскай вупражы і інш.

Ата/ва — трава, што вырасла ў той жа год на месцы скошанай.

Сібе/рны — тут: вельмі моцны, рэзкі, люты.

Стая/к — тут: цагляная печка.

Спажы/ўны — тут: якасны, карысны, смачны.


36

Хрысціна Лялько


(30.03.1956)

“Касцы”

Апавяданне


Павел, Вінцусь, Яська Мамонаў

Яська і праўда адстаў ад мужчын… Штосьці дзіўнае рабілася з ім у гэтую раніцу.


Мужчыны вярталіся дамоў паасобку.

Супольна — сумесна, разам.




Мянта/шка — наждачны брусок, якім востраць (менцяць) косы.

Зніякаве/лы — тут: разгублены.

Вы/спа — невялікі, часцей пясчаны, востраў.

Водар — прыемны пах, духмянасць.

Драч (дзяркач) — невялікая лугавая птушка з прарэзлівым, скрыпучым крыкам.

Завоіна (затока) — невялікі заліў.

Бака/с — балотная, з доўгай дзюбай, птушка, якая ваганнем пер’я ўтварае гукі, падобныя да бляяння баранчыка.

Гі/цаць — тут: спешна,няўклюдна рухацца.

Чэпаць — марудна ісці, плесціся.

Утрапёна — тут: прагна.

Утрапенне — тут: здранцвенне, разгубленасць.

Твань — балота, дрыгва; гразкае, багністае месца.


37

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

(26.11. 1930 —

25.07. 1984)

“Былі ў мяне мядзведзі”

Апавяданне


Сяргей, мядзведзь Бурык

Бацька мой быў ляснічы. І дзед быў ляснічы, і прадзед.


Яго прынеслі мне ўзімку саракавога года.

Дына/стыя—некалькі пакаленняў, якія з роду ў род наследуюць адну і тую ж прафесію.




Фе/нек — жывёліна з роду сабачых.

Гепа/рд — драпежная жывёліна сямейства кашачых.

Кле/нчыць (кля/нчыць) — тут: настойліва выпрошваць.

Тыту/нь — трава для курэння; табака.

Мезані/н — невялікая надбудова над сярэдзінай дома.

Заспець на гарачым — застаць на месцы злачынства.

Бале/я — вялікая нізкая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны.

Шпа/ндыр — рамень, раменны пояс.

Карба/ч — пуга, бізун.

Намёт — хуткі бег каня.

Збыткава/цца — здзекавацца, насміхацца.

Глі/цавая пірамі/да — мурашнік; горка, курганок з сасновых шыпулек — гліцы (ігліцы).

Каню/чыць — тут: выпрошваць.

Смаржкі/ — ядомыя грыбы, якія маюць зморшчаную карычневую шапачку.

Вя/зы — шыя.

Ажаролак — белая паласа вакол шыі.

Цырато/вая цю/пка — тут: бліскучы, глянцавы кончык носа (цырата — тканіна, пакрытая з аднаго боку асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай; кляёнка).

Шарачок — грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу; тут: вопратка, пашытая з ільнянога палатна, вытканага ў хатніх умовах.

Вы/таргнуў — выкрыкнуў, гукнуў, азваўся.

Урві/шча — тут: круты абрыў.

Патрыя/рх — тут: пачынальнік роду.


Пра літаратурнага героя

38

Максім Лужанін


(Аляксандар Амвросьевіч Каратай)


(02.11.1909 — 13.10. 2001)

“Добры хлопец Дзік”

Аповесць


Кот Хама, сабака Дзік (спачатку Брэх), Алесь (Максім Лужанін), Наташа з дачкой Інай

Хлопцам назваў яго адзін малы чалавек з нашага двара. А быў гэта звычайны дваровы сабака.


Ён прыбываў у росце літаральна штодня, уздоўж шэрага хіба сталі значны тры цямнейшыя палосы, акурат як у дзікіх парсюкоў.

Максім Лужанін—літаратурны псеўданім (прыдуманае імя і прозвішча, якімі аўтары падпісваюць свае творы) пісьменніка Аляксандра Карата/я.



Кінолаг — спецыяліст, які вывучае сабак, іх пароды, звычкі, паводзіны, умовы ўтрымання і развядзення.

Балазе — тым больш што, добра што.

Га/лас — тут: бязладны шматгалосы крык.

Барытон — мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам.

Спорны — тут: хуткі, пругкі.

Усуты/ч — вельмі блізка, ушчыльную.

Забрытаць — тут: падпарадкаваць сабе.

Рахманы — пра чалавека: дабрадушны, памяркоўны ў адносінах, згаворлівы; пра жывёл: ручны, свойскі, паслухмяны.

І/клы — зубы, якія знаходзяцца непасрэдна за разцамі.

Падла/шчванне (ад ла/сціцца) — вымаганне прыхільнасці, ласкі, пяшчоты.

Некарэктны — тут: нядобры, непрыстойны.

Масні/чына — дошка ў насціле.

Вака/л — спевы.

Кульміго/м — кулём (перакуліўшыся праз галаву).

Капітуля/цыя — прызнанне над сабой перамогі, спыненне барацьбы.

Даць пы/тлю — моцна правучыць, расправіцца (з кім-небудзь).

Ка/па — пакрывала на ложак.

Стэла — высокая пліта над памятнай мясцінай або пахаваннем.



Прыгоды і падарожжы


39

Міхась Лынькоў

(Міха́сь Ці́ханавіч Лынько́ў)

(30 .11.1899 — 21.09. 1975)

“Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”

Аповесць


Медзведзя-ня Мішка, яго матка, казёл Вясёлая Барада, сабака чорны Жук, чырвонаар-мейцы

Калі б хто запытаў Мішку:

--Што ты любіш больш за ўсё на свеце?

Ён адразу б сказаў, каб умеў гаарыць:

--Што люблю? Маліну люблю… Мёд люблю… Цецеруковыя яйкі люблю…

--А яшчэ што7

--І яшчэ маліну.

Трапяткі/ — тут: дрыготкі, чуйны.

Балабон —кругленькі званочак у выглядзе шарыка.

Пабязу/ліць — тут: пабегаць, пасваволіць.

Пану/ра — у кепскім настроі, з апушчанай галавой.



Чапуры/цца — тут: прыбірацца, прыхарошвацца, прыводзіць сябе ў парадак.

Даць ды/хту — пакараць, задаць наганяй.

Курта/ты — кароткі.

Батальён — вайсковае падраздзяленне, у склад якога ўваходзяць некалькі рот і спецыяльных узводаў.

Абоз — група падвод з людзьмі або грузам.

Кучомісты — разгалісты, які густа разросся.

Апанта/ны — тут: безразважлівы, шалёны, звар’яцелы.

Вэрхал — вялікі беспарадак, неразбярыха; крык, шум.

Капцёр — вайсковы чалавек, які адказвае за захаванне прадуктаў.

Вальготна — бесклапотна, свабодна, зручна.

Рыцы/на — алей, які здабываецца з насення расліны клешчавіны і ўжываецца як слабіцельнае; касторка.

Канфу/з — няёмкасць.

Бандэроль — тут: пусты пачак; упакоўка.

Пі/пка — люлька для курэння.

Заўхоз — чалавек, які загадвае гаспадаркай.

Спаку/са — прынада; тое, што вельмі вабіць.

Скаромніца — малочная і мясная ежа.

Дыві/зія — асноўнае вайсковае злучэнне.

Кантрыбу/цыя — тут: штраф прадуктамі.

Ула/н — ваенны з лёгкай кавалерыі; коннік.