СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Матэрыял па беларускай літаратуры 7 клас

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Можна выкарыстаць для складання алімпіядных заданняў па беларускай літаратуры для 7 класа

Просмотр содержимого документа
«Матэрыял па беларускай літаратуры 7 клас»

Матэрыял па беларускай літаратуры (7 клас)


№ п/п

Аўтар (псеўданім; сапраўднае імя), гады жыцця

Назва твора

Жанр твора

Тэма твора

Героі твора

Радкі з твора

Тлумачэнне значэння слоў з твора

Назва рэпрадукцыі карціны да твора (ці іншага твора мастацтва) і імя творцы

Чарадзейная сіла мастацтва


1

Максім Багдановіч

(09 .12.(27.11.) 1891 — 25.05. (12.05.) 1917)

“Музы/ка”




Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. І плакалаа ў яго руках скрыпка, і такая была ў яго гранні нуда…

Музы/ка — музыкант.

Ры/мка, бас — так называюцца асобныя струны скрыпкі.


2

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 —13.08.1956)

“У яго быў свет цікавы…”

Урывак з паэмы “Сымон-музы/ка”



У яго быў свет цікавы,

Ссвае вобразы, жыццё,

І ў душы яго ўсе з’явы

Сваё мелі адбіццё…

Самота — адзінота, туга, смутак.

Дух — тут: паветра.


Рэпрадукцыя карціны У. І. Стальмашонка “Партрэт народнага паэта БССР Якуба Коласа”

3

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)

( 25.06(07.07).1882 – 28.06.1942 )

“Курган”

Паэма



Можна тут веры даць, толькі слухаць душой…

Курганы шмат чаго нам гавораць.

У нябыт уцяклі —адышлі ў мінулае.

Удзірване/лы —пакрыты дзірваном, густа зарослы травою.

Пілі/паўка — тут: час зімою, калі пачынаюцца моцныя маразы, завеі.

Ілюстрацыя

П. В. Шаранговіча //

Рэпрадукцыя карціны С. А. Андруховіча “Партрэт народнага паэта БССР Янкі Купалы”

Ду/мна — горда.

Абша/р — прастор.

Сонных вёсак шары/ — нерухомыя абрысы, цені нібы паснуўшых вёсак.

Амша/лых — пакрытых мохам.

Модлы — малітвы.

Пакрыёма — употай.

Бяседа — застолле.

Садзі/ць на паса/д — выдаваць замуж.

Сае/ты — багатае адзенне з атласу і шоўку.

Гусля/р — чалавек, які іграе на гуслях — музычным інструменце.

Ясака/р — таполя.

Ка/ня (па-руску чи/бис) — балотная чайка, крык якой нагадвае гукі “піць-піць-піць”.


Сві/тка — вопратка, пашытая з даматканага сукна.

Лунь — ястраб-мышалоў, у якога белае (светла-шэрае) апярэнне.

Дука/т — старажытная манета, сярэбраная, пазней залатая.

Магна/т — багаты пан, буйны землеўладальнік.

Скурга/ніў — загубіў, умярцвіў.

Сарачні/ сох — сорак саракоў — вельмі многа.

Лёхі — скляпы, падземныя памяшканні, сховішчы.

Це/мра сярмя/жная — зняважлівая назва бедных, цёмных, непісьменных сялян, якія насілі даматканыя сярмягі (світкі).

Са/жань — старажытная мера даўжыні, роўная прыблізна 2 м 13 см.

Дамоўка — труна.


У вершах і ў прозе


4

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 —13.08.1956)

“Ручэй”

Верш



Між алешын, кустоў,

Дзе пяе салавей,

І шуміць, і грыміць

Срэбразвонны ручэй.


Песня кампазітара М. Чуркіна “Ручэй”

5

Тарас Хадкевіч

(07.03.1912 —

14. 08.1975)

“Крынічка”

Урывак з апавядан-ня


Стары пастух Нічыпар, Петрык

Чалавек сядзеў на краі кручы над Дзвіной. Круча тут абрывалася стромкай карычневай сцяной і толькі ўнізе, пры самай рацэ, заканчвалася пакатым шаўкавіста-зялёным схілам.

Кру/ча — абрывісты, круты бераг ракі.

Карэц — самаробны (з кары дрэва) кубак, конаўка для піцця вады.


6

Васіль Уладзіміравіч Быкаў

(19.06.1924 — 22.06.2003)

“Незагойная рана”

Апавядан-не


Тэкля, сын Вася, калгасны пісьманосец, суседская дзяўчынка Ульянка

Буяе над абшарамі сцюдзёны асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гайдае мокрае галлё ў садку.

Золь — непагадзь, сырое, халоднае надвор’е.


7

Васіль Зуёнак


(03.06.1935)

“З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…”

Верш



Ідуць гады,

І кожны дзень чакае маці сына.



Загадкаваяя краіна Паэзія


8

Леанід Галубовіч (12.03.1950)

“Паэзія”

Верш



Я — праведнік і грэшнік твой.

Пусці мяне ў тваё бязмежжа!..



9

Віктар Шніп (26.03.1960)

“Паэзія”

Верш



Яна з’явілася, як прывід, сярод ночы.

Сказала позіркам: “Ідзі за мной…”



10

Максім Багдановіч

(09 .12.(27.11.) 1891 — 25.05. (12.05.) 1917)

“Маёвая песня”

Верш

Прырода


Але хто яе пачуе?

Можа, толькі сам паэт.


Песня кампазітара А. Туранкова

11

Данута Бічэль

(01.01.1938)

“Роднае слова”

Верш



Пад казачным дубам над Нёманам сінім

хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.



12

Рыгор Барадулін

(24.02.1935 — 02.03.2014)

“Мы —беларусы”

Верш



Мы больш сваёй авярнасцю вядомы,

Мы, беларусы,

Мы — народ такі.



13

Анатоль Вярцінскі


(18.11.1931)

“Рэквіем па кожным чацвёртым”




Вы бачылі лес,

дзе прагал скразны?

Скажыце, вы бачылі бор той,

дзе кожнай другой няма сасны

ці сама меней —чацвёртай?


Музычны твор “Рэквіем” Д. Кабалеўскага ў выкананні дзіцячага хору//

Вакальна-сімфанічная паэма беларускага кампазітара

Г. Вагнера “Вечна жывыя”

14

Ніл Сямёнавіч Гілевіч (30.09.1931)

“Маці”

Верш



Як позна — любімыя дзеці —

Мы няўдзячнасць сваю

Разумець пачынаем…

Ад расліны боб —адно вялікае зерне.


15

Васіль Зуёнак (03.06.1935)

“Я са шляхоў далёкіх…”

Верш



Я са шляхоў далёкіх і цяжкіх

Дамоў гасцінцаў прывязу такіх…



16

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 —13.08.1956)

“Дзядзька-кухар”

Урывак з паэмы “Новая зямля”


Дзядзька Антось (Антоні), Костусь

Наш дзядзька, мілы наш Антоні,

У дзіцячым часта быў палоне…


А чым жа Ліпава так міла?

Чым так дзяцей яно маніла?

Ягамосці — яго, ваша міласць (форма звароту да каго-небудзь).

Капа/ — тут: старая мера лічэння — 60 штук.



Траця/к — трэцяя частка чаго-небудзь (ураджаю, сенакосу).

Скарб — тут: дзяржаўная казна.

Шту/кі — тут: жарты, прыдумкі.

Пляцка — пляскатая булачка ў выглядзе аладкі, спечаная з пшанічнай мукі.



Лата/к — адкрыты жалабок для сцёкаў.

Комель (камель) — ніжняя частка дрэва.

Ляшчоткі — раздвоеная з аднаго канца дошчачка для заціску чаго-небудзь.




Цікавае і захапляючае ў звычайным, паўсядзённым


17

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) (23.04.1886 — 03.11.1941)

“На Каляды к сыну”

Апавядан-не


Тэкля, Цыпрук, Лаўрук (Лаўрэнцій Кіпрыянавіч)

Хмаркі насіліся над лесам.


На хмаркі і на лес часта любіла пазіраць старая ўдава Тэкля, жонка нябожчыка Цыпрука, палясоўшчыка пана Шчубальскага.

Палясоўшчык —ляснік.



Пры/зба — невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты,зроблены для ўцяплення памяшкання.

Асэсар — судовая службовая асоба, засядацель.

Куцця/ — урачыстая вячэра напярэдадні Каляд.

Хату/лачка — невялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, які звычайна носяць за спінай.

Атопкі — старыя зношаныя чаравікі, боты.

Рамі/знік — фурман нанятага экіпажа-карэты ці вазка.

Гарадавы/ — ніжні чын гарадской паліцыі ў царскай Расіі.

Сурду/т — мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела.


18

Янка Брыль

(Іван Антонавіч)

(04.08. 1917 — 25.07. 2006)


“Сірочы хлеб”

Аповесць


Данік Малец (Сівы, Гусак, Манька, Жабрак), Шурка і Павел Палуянавы, Мікола Кужалевіч, Зося (маці Даніка); пан Цаба, дзядзька Кастусь (брат маці), дзядзька Пятрусь (брат бацькі); пані Мар’я, Санька Сурновіч, Янка Цівунок (Лычык), Чэсік Бэндзіньскі, панна Рузя, Дулемба.

Данік быў сірата. Бацьку яго забілі на вайне з польскімі панамі, у дваццатым годзе.



Над лугам загаласіла — той самай жніўнаю песняй —жалейка. Сіратлівая, сумная песня!..

Парэпаныя—агрубелыя і патрэсканыя.

Солтыс — стараста. Дзеянне твора адбываецца ў былой Заходняй Беларусі, частцы нашай Радзімы, якая ў 1921 годзе паводле Рыжскага дагавора паміж Савецкай Расіяй і Польшчай была аддадзена пад уладу Польшчы. Заходняя Беларусь праіснавала ў такім становішчы да верасня 1939 года, калі яна была далучана да Савецкай Беларусі.



Хадзіла ў зажон — тут: наймалася да чужых людзей жаць жыта за невялікую плату.

Ра/нты — вузкія палоскі скуры па краях абутку, да якіх прышываюцца адначасова падэшва і верх абутку.

Чва/ртэк — чацвер.

Саквестра/тар (секвестратар) — зборшчык падаткаў.

Морг — старая мера зямлі, прыкладна паўгектара.

Катала/жка — месца ўтрымання асуджаных; гмі/на — самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы.

Пастару/нак — мясцовае аддзяленне паліцыі ў Заходняй Беларусі да 1939 года.

Ужэнднік — адміністрацыйны работнік; служачы.

Мігда/л — міндаль. Думаць пра нябесныя мігдалы — марыць пра нешта недасяжнае.

Ве/нцер — рыбалоўная сетка ў выглядзе мяшка, нацягнутага на абручы.

Бурнос — даўгаполая з шырокімі рукавамі сялянская вопратка з саматканага сукна.

Паса/жная скры/ня — драўляная пасудзіна з вечкам і замком для захоўвання рэчаў, каштоўнасцей, якія бацькі давалі маладой, калі яна выходзіла замуж.

Цэсаж — імператар.

Круль — кароль.


19

Іван Навуменка

(16.02.1925 — 17.12. 2006)

“Жуль Верн”

Апавядан-не


Кірыл (мацак), дзед, географ Антон Антонавіч, Андрэй Камінскі (Рэй або Комін)

Люблю фантазію і таямнічасць…


Дзякуючы Жуль Верну я рана пачаў вандраваць па свеце. Для гэтага не трэба было ні караблёў, ні цягнікоў, ні цягавітых мулаў. Хапала адной фантазіі.

Дзеравя/шкі —самаробныя канькі з дрэва і тоўстага дроту.

Жуль Верн (1828-1905) — выдатны французскі пісьменнік-фантаст, аўтар шматлікіх раманаў пра незвычайныя падарожжы і прыгоды герояў (“Таямнічая выспа”, “Пятнаццацігадовы капітан”, “Дзеці капітана Гранта” і інш.).


Пяе/ “ру/лі” — тут: мурлыкае.

Спу/лка — саюз, садружнасць, згуртаванне.

“Адысе/я”— твор старажытнагрэчаскай літаратуры, у якім распавядаецца пра доўгія падарожжы, блуканні героя з такім жа імем — Адысей.


20

Іван Навуменка

(16.02.1925 — 17.12. 2006)

“Настаўнік чарчэння”

Апавядан-не


Косця Кветка, настаўнік Апалінарый Феакціставіч (Цыркуль)

Аматарам лацінскай мовы часцей за ўсё прыкідваўся Косця.


Расказваюць, што настаўнік з Косці атрымаўся добры і вучні яго любяць.

Апане/нт — праціўнік у дыспуце.


Дамоклаў меч (з лац.) — тут: пагроза.

Аві/дзій — рымскі паэт (43 г. да н.э.—18 г. н.э.).

Гара/цый — рымскі паэт (68 — 8 гг. да н. э.).

Метр — вершаваны памер, тут: верш.


21

Мікола Лупсякоў

(04.03. 1919 —

12. 02. 1972)

“Мэры Кэт”

Апавядан-не


Янка Маркаўцоў, Антон Бубноў, Эма Пшанічная

…Я чую. …Я чую, як шуміць вецер, як размаўляюць вясною ручаі, як крычаць кнігаўкі, што прыляцелі на паплавы і лугі.

Бало/нне — нізкі заліўны луг каля ракі.


Рэпрадукцыя карціны М. К. Казакевіч “Юнацтва”

Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі


22

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 —13.08.1956)

“Думкі ў дарозе”




Далёкае неба! Сіняе неба! Як ціха на небе ўночы!


Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?



23

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) (23.04.1886 — 03.11.1941)

“Шчасце не ў золаце”




Мыла дзяўчынка бялізну кужэльную ў крыніцы.


Ой, шчасце не ў золаце, паны!



24

Янка Сіпакоў

(Іван Данілавіч Сіпакоў)

(15.01.1936—10.03.2011)

“Спяць у снарадах…”




Не будзіце іх, людзі!



25

Максім Танк

(Яўген Іванавіч Скурко)

(17.09.1912 — 07.08.1995)

“Дрэвы паміраюць…”




Чалавек — калі страчвае здольнасць

Здзіўляцца і захапляцца

Жыццём.



26

Алесь Разанаў (05.12.1947)

“У парку”




Пафарбавалі іх сёлета

ў сіні колер — і тысячагоддзі памерлі.



Мастацкая літаратура і навука


На сумежжы з навукай

27

Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч)

(15.07.1876 — 05.11.1916)

“Шануйце роднае слова!”

Артыкул



Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму.



28

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

(26.11.1930 — 25.07.1984)

“Зямля пад белымі крыламі”

Нарыс



Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы.


Рэпрадукцыя карціны

В. К. Жолтак

“Нацюрморт з народнай керамікай”

На/рыс — такое агульнае вызначэнне жанру гэтага твора даў аўтар. Калі больш дакладна, “Зямля…”— цыкл мастацка-этнаграфічных нарысаў пра сваю зямлю і свой народ, г.зн. шэраг твораў, якія спалучаюць у сабе адзнакі і мастацкай літаратуры, і навукі — этнаграфіі. Этнагра/фіі — гэта народазнаўства, навука, якая вывучае паходжанне, рассяленне, жыццё і побыт, матэрыяльную (жыллё, прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, адзенне, ежу і інш.) і духоўную (народная мастацкая творчасць, вераванні, традыцыі, абрады, звычаі, норавы, сямейны побыт) культуру народа.

Гонта — дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра заструганых з аднаго боку і з пазлам — з другога.

Франтон — трохвугольная або цыркульная верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізаў.

Стронга — рыба сямейства ласосевых.

Пу/ня — вялікая халодная будыніна для захоўвання сена; адрына.

Адры/на — тое ж, што і пуня.

Цэбар — шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі.

Ку/бел — дзежка з вушкамі і векам, звычайна для захоўвання прадуктаў і рэчаў.

Лу/бачныя абразы/ — абразы, надрукаваныя з лубка/ (ліпавай дошкі, на якой даўней гравіравалася карціна для друкавання). Надрукаваныя з такой дошкі абразы вызначаліся прастатой і даступнасцю вобразаў.

Па/рыя — тут: чалавек, усімі адвержаны, пазбаўлены ўсялякіх чалавечых здольнасцей.

Дойлідства — архітэктура.



І перанесціся ў далёкае мінулае


29

З мячом і крыжам

З падручніка па гісторыі




Рыга — сталіца Латвіі.



О/рдэн — тут: арганізацыя, абшчына з пэўным статусам (манаская ці духоўна-рыцарская, часам тайная).

Кукенойс — Кукейнос (назва ўжываецца ў дзвюх формах).


30

Леанід Дайнека

(28.01.1940)

“Меч князя Вячкі”

Урывак з рамана


Халадок (старшы дружыннік), князь Вячка, Грыкша, князёўна Соф’я, рыцар Данііл, поп Сцяпан, епіскап Альберт, Пірмонт, княгіня Дабранега, Мірошка


Кароль Кукейноса, я, рыцар Данііл, аб’яўляю цябе сваім палоннікам.



--Нікога не выпускайце з ямы! Сячыце ўсіх! Дачку Альберт мне ўсё роўна не аддасць. Табой ахвярую, дачка!

Забаролы —умацаванні вакол крэпасці.



Зну/знікі — разведчыкі.

Дзе/цкі — старшы дружыннік.

Паходня — факел.

Рубон — баявы кліч: быць гатовым да бітвы, атакі.

Бі/ла — прыстасаванне, каб падаваць сігнал трывогі, біць трывогу.

Гарольд — галоўны рыцар.

Епанча/ — доўгі і шырокі плашч.

Карачу/н — бог смерці ў старажытных беларусаў.

Карзно — накідка.

Кальчу/га — ваеннае абарончае адзенне, рубашка з металічных кольцаў.

Корд — завостраны металічны стрыжань.



Буршты/н — акамянелая смала хвойных дрэў; янтар.

Сонцаваро/т — мера часу, роўная аднаму году.

Кнехт — тэўтонскі наёмны воін.

Капіту/л — рада, нарада кіраўнікоў царквы.

Лен — спадчыннае зямельнае ўладанне ў эпоху феадалізму.

Абаці/са — кіраўніца каталіцкага кляштара, манастыра.

Сядміца — тыдзень, сем дзён.

Пру/сы — балцкае племя, заваяванае крыжакамі.

Ме/са — богаслужэнне.

Ле/нныя сцягі — знакі ўлады.

Чаля/дніца — жанчына з чэлядзі, прыслугі князя.

Ва/лка — бойка, бітва.

31

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

(26.11.1930 — 25.07.1984)

“Балада пра Вячку, князя людзей простых”



Князь Вячка, конь

Як груганы на трупы з высокае гары,

Крыжакі наляцелі на вёскі і бары.


Так у баі няроўным загінуў Вячка-князь.

Бала/да — сюжэтны твор гераічнага легендарнага зместу, часта з элементамі фантастыкі ў сюжэце.

Рэпрадукцыя карціны У. А. Лукашыка “Вячка”

Тру/нак — тут: атрутнае пітво.

Прэнг — момант пакарання з прымяненнем катавання.

Мар’енбу/рг — крэпасць (зараз Алукснэ — гора у Латвіі)