СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Матэрыял па беларускай літаратуры 6 клас

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Можна выкарыстаць для складання алімпіядных заданняў па беларускай літаратуры для вучняў 6 класа.

Просмотр содержимого документа
«Матэрыял па беларускай літаратуры 6 клас»

Матэрыял па беларускай літаратуры (6 клас)


№ п/п

Аўтар (псеўданім; сапраўднае імя), гады жыцця

Назва твора

Жанр твора

Тэма твора

Героі твора

Радкі з твора

Тлумачэнне значэння слоў з твора

Назва рэпрадукцыі карціны да твора (ці іншага твора мастацтва) і імя творцы

Мой род. Родная зямля. Народ

1

Уладзімір Ліпскі

(06.05.1940)

“Ад роду — да народу”

З кнігі “Я”



Я плюс Я — сям’я.

Сям’я плюс сям’я —род.

Род плюс род —народ.

Народ плюс народ — людзі Зямлі…

Ген — часцінка спадчыннага рэчыва,

з дапамогай якога прыкметы і ўласцівасці бацькоў перадаюцца нашчадкам.

Абкарна/ны —няроўна, коратка падрэзаны.

Біяполе — прастора дзеяння жыццёвых сіл.

Фрагмент роспісу Эдуарда Рымаровіча “Дзяцінства”//

Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Белагурава “Партрэт бацькоў”

2

Алесь Пісьмянкоў

(25.02.1957)

“Продкі”




Калі марнею ад нягод

І сэрцу цесна,

Я ўспамінаю радавод

І продкаў песні.

Це/рні — тут: цяжкасці, пакуты, якія сустракаюцца на жыццёвым шляху чалавека.


3

Еўдакія Якаўлеўна Лось

(01.03.1929 — 03.07.1977)

“Продкі”




Мая радзіма —

Жытні колас,

Сінь мурагу, язміну цвет.

Не/рат —прыстасаванне для лоўлі рыбы.


Крывічы/ — аб’яднанне ўсходнеславянскіх плямён у старажытнасці. Крывічы разам з радзімічамі і дрыгавічамі з’яўляюцца продкамі беларусаў.

Ля/да — дзялянка высечанага лесу, расчышчанае месца пад пасеў.

Ева/нгелле — рэлігійны твор, у якім расказваецца пра жыццё Ісуса Хрыста; тут: жыццёвая навука.

Нарог — частка плуга, якая падразае зямлю знізу.

Сафі/я — тут: Сафійскі сабор у Полацку.


4

Пятрусь Броўка

(25.06.1905 — 24.03.1980)

“Зямля Беларусі”

Урывак з паэмы “Беларусь”



Зямля Беларусі! Бары і дубровы,

Жытнёвае поле, шаўковы мурог…

Байка/р (ад ба/яць —распавядаць) — тут: той, хто быў сведкам даўнейшых падзей і цікава пра іх расказвае.

Рэпрадукцыя карціны Уладзіміра Масленікава “Зямля дзядоў”

5

Леанід Якубовіч

(21.03. 1948 —08.06.1970)

“О Беларусь! Старонка дарагая…”




О Беларусь! Старонка дарагая,

Мне без цябе — як дрэву без вады…



Паэт Л. Якубовіч усім сэрцам любіў сваю Бацькаўшчыну. Жыццё адмерала яму вельмі мала часу: ён трагічна загінуў, спускаючыся ў шахту Салігорскага калійнага камбіната.

6

Люба Тарасюк

(Любоў Канстанцінаўна Тарасюк)

(07.12.1953 — ліпень 2006 )

“Імя Айчыны”




Сваёй Айчыны яснае імя,

Нібы ўласнае —

Не дай запляміць…



7

Юрась Свірка

(Юрый Мікалаевіч)

(псеўд. Банадысь Кастрыца, Гарчыца)

(06.05.1933 — 31.08.2010)

“Верны крэўнаму брацтву”




Ёсць чаму, ёсць чаму

І ў народа майго павучыцца:

Як змагацца з чужынцам

Суровай парой.

ВКЛ — старажытная шматнацыянальная дзяржава (XIII —XVIII стст.), у якой жылі і продкі беларусаў.

Рэпрадукцыя карціны Віктара Грамыкі “Ільны беларускія”

8

Генадзь Мікалаевіч Бураўкін

(28.08.1936 —

30.05. 2014)

“Я хачу прайсці па зямлі…”




Я хачу прайсці па зямлі

Самым верным, любімым сынам.



9

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

(26.11. 1930 —

25.07. 1984)

“Лебядзіны скіт”



Старац (паэт Юсуфі), хан Бату, нукеры хана.

Даўным-даўно дзень аднойчы ўзышоў не ў сонечным святле, а ў зарыве пажараў, і чорна копаць панеслася на захад.

Руі/ны — рэшткі разбуранага збудавання, паселішча.


Скіт — тут: невялікая пабудова ў глухой мясцовасці для манахаў-пустэльнікаў, аддаленая ад чалавечага паселішча.

Арка/н — доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі коней і іншай жывёлы.

Ну/кер — дружыннік, воін уласнай аховы хана.

Бэ/ркавец — мера вагі (160 кг).

Лашт — мера масы (1920 кг).

Прытвор — тут: памяшканне за ганкам; калідор.

Цёмнік — кіраўнік 10-тысячнага войска (цьма — вельмі шмат, безліч).

Шалом — шлем.

Бортнік — пчаляр.

Аброць — частка збруі, якая надзяваецца каню на галаву.

Сітнёг — балотная расліна.

Пага/рда — тут: без павагі, з гонарам.

Стра/та — тут: смерць.


Свет загадак і цудаў

Волат — асілак, велікан.

Гарадзі/шча — месца, дзе сяліліся старажытныя людзі.

10


“Пра багоў”



Белбог (Бялун), Дыў (Дзіў), Сварог, Стрыбог, Святавіт, Род//


Свет, на думку нашых продкаў, быў населены багамі, добрымі і злымі духамі.



Пярун (Грамабой) // Ярыла (Яр) // Дажбог/// Лада (Ляля, Лёля), Купала, Цёця// Зюзя, Вяле/с (Ве/лес)// Жыжаль// Жы/ва//Мара/ (Мора, Марэна).

11


“Пра міфічных істот (духаў)”



Палявік (Жыцень, Аўсень), Лесавік (Лясун, Пушчавік, Баравік),

Бліжэй да штодзённага жыцця нашых прашчураў стаялі духі — добрыя і злыя.

Міфалогія —сукупнасць старажытных міфаў, паданняў.


Дамавік (Хатнік,Падпечнік, Гаспадар) = Хлеўнік// Вадзянік// Ваўкалак (Пярэварацень)// Баба Яга, аднавокае Ліха, Страхалюдны Карачун, Кашчэй, ліхаманкі (Трасея, Агнея, Гняцея, Лядзея, Ламея, Грудзея, Глухея, Навея).


12

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)

( 25.06(07.07).1882 – 28.06.1942 )

“Як у казцы…”




А стары багі?.. Жывуць, як даўней жылі,--у песнях, казках, былінах…

Бі/сер — дробныя шкляныя або металічныя пацеркі, якімі расшываюць адзенне.

Ве/сніцы — вароты.


13

Ян Баршчэўскі

1794 (або 1790 ці 1796) - 12.3.1851


“Вужыная карона”



Лоўчы Сямён, панскі аканом, вуж.


Аканом — кіраўнік гаспадаркі ў панскім маёнтку.


Лоўчы — службовая асоба, якая наладжвала панскае паляванне, здабывала дзічыну і рыбу для панскага двара; паляўнічы.

Вы/жал — гончы сабака.

На 14 верасня прыпадала свята Узвіжанне: паводле народнага павер’я, у гэты дзень усе змеі хаваліся па норах, папярэдне збіраючыся ў адно месца, а наперадзе іх рухаўся змяіны цар; змяіны яд у такую пару лічыўся смертаносным, таму ў гэты дзень сяляне пазбягалі хадзіць у лес.

Чэлядзь — тут: дваровыя людзі, слугі памешчыка.


14

Максім Багдановіч


(09 .12.(27.11.) 1891 — 25.05. (12.05.) 1917)

“Вадзянік”




Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай

І гадамі грэюся —сплю на дне ракі.



15

Народ

“Палешукі і палевікі”

легенда



Было ў бацькі 12 сыноў, усе рослыя ды ўдалыя хлопцы.

Тур — дзікі вымерлы бык, продак буйной рагатай жывёлы, які вадзіўся некалі ў беларускіх пушчах.


16

Казімір Камейша


(04.12.1943)

“Камень ля вёскі Камень”




Гэта не камень,

а чаравік.

А хто забыў яго?

Сам ледавік.

Кру/шня — куча (гара) камення.

Аплі/к — кручок для зашпільвання адзення.

Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Рымаровіча “Камяні”

17

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 — 13.08.1956)

“Жывая вада”



Жывая Вада

Даўным-даўно, не за нашу памяць было гэта.

Шчаслівы то быў куточак белага свету.



Сэрцам народжаны спеў

Народная песня

18

Народ

“Прыехала Каляда на белым кані…”

песня



Прыехала Каляда на белым кані,

Яе конічак — ясен месячык…


Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Рымаровіча “Каляды”

19

Народ

“Вы, калядачкі, бліны-ладачкі…”

песня



Вы, калядачкі, бліны-ладачкі,

Ай, люлі-люлі,

бліны-ладачкі.

Барджэй (ад борзда) — хутчэй.


Мікольскія (бліны) — тыя, што пякуцца на свята Святога Міколы (19 снежня).

20

Народ

“Благаславі, маці, вясну заклікаці”

песня






21

Народ

“А на Купалу рана сонца іграла…”

песня





Рэпрадукцыя карціны Віктара Барабанцава “На Купалле”

22

Народ

“Добра жаць — шырокая ніўка…”

песня




Постаць — тут: прастора, поле.


23

Народ

“Каля месяца, каля яснага…”

песня






24

Народ

“Рэчанька”

песня



Ой, рэчанька, рэчанька,

Чаму ж ты не поўная?




Літаратурная песня (Запіс песні “Талака”(словы Леаніда Пранчака, музыка Ігара Паліводы)


25

Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ста/вер

(10. 08. 1929 — 23.06.1995)

“Жураўлі на Палессе ляцяць”

песня



Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Плата/навы (ад плата/н — вялікае паўднёвае дрэва з зеленавата-шэрай карой і шырокімі лістамі).

Пожня — тут: сенажаць.

“Жураўлі на Палессе ляцяць” (песня на музыку Ігара Лучанка ў выкананні ансамбля “Песняры”)

26

Алесь Бачыла

(02.03.1918 —

03.01.1983)

“Радзіма мая дарагая”

песня



Радзіма мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві.

Я сэрцам табе прысягаю

У шчырай сыноўняй люблі.


“Радзіма мая дарагая” (песня на музыку Уладзіміра Алоўнікава)

27

Валянцін Лукша


(16.11.1937 — 2012)

“Дарагая мая Беларусь”

песня



Беларусь —

Мая лепшая казка,

Поціск цёплых матуліных рук.

Беларусь —

Мая першая краска,

Дарагая мая Беларусь.



“Дарагая мая Беларусь”

(песня на музыку Кіма Цесакова)

28

Генадзь Мікалаевіч Бураўкін

(28.08.1936 —

30.05. 2014)

“Малітва”

песня



Мы здалёку ўбачылі свабоду

І яшчэ не вырваліся з пут…

Божа,

Не дабаў майму народу

Пошасці,

Няпраўды

І пакут.

Пошасць — тут: хвароба, эпідэмія; напасць.

Музычны запіс “Малітва” Генадзя Бураўкіна і Эдуарда Ханка

Біблія — вечная і дзівосная кніга

29


“Стварэнне свету”







30


“Прытча пра блуднага сына”



Бацька, малодшы і старэйшы сын.

Ісус расказаў народу прытчу…



Пры/тча (пры/павесць) — невялікі твор павучальнага характару алегарычны па форме. Біблейскія прытчы праслаўляюць высокія маральныя якасці чалавека: сумленнасць, праведнасць, справядлівасць, спагаду аабяздоленым, міласэрнасць да ворагаў, стрыманасць, стараннасць і інш.

31


“Ной будуе каўчэг. Патоп”



Ной

У сэрцы Ноя панаваў Божы Дух, і Ной моцна любіў Бога.

Каўчэг — тут: судна, карабель.


Рэпрадукцыя абраза “Узнясенне”

Плоць — тут: чалавек.

Груга/н — вялікая чорная птушка.

Ве/ка — верхняя частка, якая служыць пакрыццём для якой-небудзь пасудзіны, скрынкі.

32

Францыск Скарына

(пр.1490-1551)

Біблія




Гэтая кніга

дзецям і простым людзям —

навука,

а мудрацам і вучоным —

дык дзіваванне.

Плы/ткі — тут: неглыбокі, прыдатны для броду — ходу з аднаго берага на другі.


Славуты сын Бацькаўшчыны Ф. Скарына аддаў свае веды і сілы найвялікшай справе свайго жыцця — перакладу Бібліі на родную мову. Паэтычнае ўзнаўленне выказвання пра Біблію Ф. Скарыны, якое зрабіў Алесь Разанаў, сучасны беларускі паэт.

33

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 — 13.08.1956)

“Не дай, Божа, сэрцам знікнуць…”




Бо, згубіўшы сэрца крэпасць,

Чалавек — магіла.

Пасты/ла — нецікава, непатрэбна.


34

Максім Танк

(Яўген Іванавіч Скурко)

(17.09.1912 — 07.08.1995)

“Божа мой шчодрасці”




Божа мой шчодрасці,

Не паскупіся на радасць…



35


“Цар Ірад”



Марыя і Іосіф, цар Ірад, Чорт, Рахіль, Воін, Анёл, Смець.

Неба і зямля, неба і зямля

Радасна спяваюць.

Ангелы свету, ангелы свету

Дзіва абвяшчаюць…

Псалом — тут: песня рэлігійнага зместу.


Пасціна/ць (ад сціна/ць) — ссячы.

Самаві/ты — тут: заможны, багаты.

Каляндар роднай прыроды


36

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) (23.04.1886 — 03.11.1941)

“Зямля”




Зямля…

Вялікі, бязмерны абшар зямлі адкрываецца воку майму.



Рэпрадукцыя карціны беларускага мастака ці фотаздымак (альбом палотнаў жывапісу “Мая зямля” або фотаальбомы Георгія Ліхтаровіча “Добры дзень, Беларусь”, Сяргея Плыткевіча “Мая Беларусь” і “Беларуская экзотыка”, Вадзіма Грудзько “Край Беларусь”)

37

Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус

(06.05.1904 — 30.08.1929)

“Падаюць сняжынкі…”

Урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”



Падаюць сняжынкі—

дыяменты-росы.

Падаюць бялюткі

за маім акном…

Дыяме/нт — алмаз, брыльянт.

Мярэжа — сетка.

Рэпрадукцыя карціны Мацвея Беляніцкага “Мосцік”

Альва/с (алья/с, алоэ) — трапічная расліна, якую вырошчваюць у пакоях, аранжарэях і цяпліцах. Альяс цвіце вельмі рэдка, таму яго часам называюць сталетнікам.

38

Данута Бічэль

(01.01.1938)

“Бяроза”




Снежная пустэча.

Бель у вочы коле…

І адна бяроза —

Вартаўніца поля.


Песня Ігара Лучанка на верш Анатоля Вялюгіна “Бярозка”

39

Рыгор Барадулін

(24.02.1935 — 02.03.2014)

“Уцякала зіма ад вясны”




Уцякала зіма ад вясны

Па кустах вербалозаў рагатых,-

Ёй каптан абарвалі яны,

І на голлі матляецца вата.

Ні/цы — які мае доўгія звісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты).

Рэпрадукцыя карціны Мікалая Ліханенкі “Сакавік”

40

Янка Брыль

(04.08.1917 — 25.07.2006)

“Над зямлёй — красавіцкае неба…”




Над зямлёй —красавіцкае неба: ахапкі белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі.


Рэпрадукцыя карціны Фердынанда Рушчыца “Вясна”

41

Анатоль Вялюгін

(27.12.1923 — 24.10.1994)

“Спелы бор”




З усіх сабораў ёсць сабор,

дзе згодзен я маліцца:

у спелым леце, спелы бор,

звіняць твае званіцы.

Сабор — галоўны храм, вялікая царква.


Раздзьму/ць кадзі/ла — тут: напоўніць паветра прыемным водарам.

Падсочка — надразанне дрэў для атрымання жывіцы (смалы), соку.

42

Іван Паўлавіч Мележ

(08.02. 1921 — 09.08. 1976)

“Першы іней”

Урывак з рамана “Подых навальніцы”



Былі пагодныя дні. З сонцам ад ранку да вечара, з сінім небам. Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.

Чэзлы — які слаба расце, хілы (пра расліны).

Слата/ (слота) —вадкая гразь на зямлі, на дарогах.


43

Аляксей Ігнацьевіч Коршак

(22 .02.1920 — 27.02. 1945)

“Кляновы ліст”




Паслана золата кляновае ўдалі…

І вось апошні ліст плыве агнёвы,

І лёг ля ног маіх на стомленай зямлі

Асенні ліст, апошні ліст кляновы.


Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Рымаровіча “Золата восені”

44

Аляксей Пысін

(22 .03.1920 — 27.08.1981)

“Не адчувае лес зямлі…”




Не адчувае лес зямлі—

Зімою лес бліжэй да неба.



45

Іван Грамовіч


(26.07.1918-- 02.07.1986)

“Воблакі”




Калі што ёсць найпрыгашэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воблакі…


Рэпрадукцыя карціны Паўла Масленікава “Поўдзень”

Чалавек — гэта цэлы свет


46

Алена Васілевіч

(22.12.1922)

“Сябры”

Апавяданне


Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч,Цётка Насця (Лёнева маці),

Ігнат (бацька Лёні).

Што было, тое быллём парасло. Усё прайшло, і няма чаго перагаворваць… Праходзь, брат, бліжэй да Лёні ды расказвай.

Тума/к — удар кулаком, штуршок.

Зэдлік — хатняя пераносная лаўка; услончык.


47

Кузьма Чорны

(Мікалай Карлавіч Раманоўскі)

(11 (24).06. 1900 — 22 .11. 1944)

“Насцечка”

Аповесць


Насцечка Закрэўская, Серж Мілеўскі, Мішка, стары (дзядуля Насцечкі), бацька Сержа,настаўніца, маці Сержа// дзяўчаты Рая, Надзя, Фаня.

Нейк раптам усе пачалі заўважаць высокага старога чалавека.

Фурма/ншчык (фурма/н) — чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы.


Фра/нцік (франт) — чалавек, які любіць модна апранацца; моднік.

Шлагба/ум — перакладзіна для адкрыцця і закрыцця шляху на чыгуначных пераездах.

Тынк — раствор з пяску і вапны, якім пакрываюць сцены.

Бобрыкавы — з сукна з кароткім стаячым ворсам.

Заману/цца — захацецца.

Спа/цыр (шпа/цыр) — прагулка.

Га/за — гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.

Пры/мус — прыбор для награвання і гатавання ежы, з помпай, якая падае/ гаручае (газу) у гарэлку.

Кула/к — багаты селянін, які наймаў на працу парабкаў — беднякоў, батракоў.

Воласць (уст.) — частка тэрыторыі, прыкладна роўная сучаснаму сельскаму савету.

Патэфон — музычны апарат з рупарам для ўзнаўлення гукаў, запісаных на пласцінку.

Лезгі/нка — тут: музыка да народнага танца лезгінаў (аднаго з народаў Дагестана).

Покліч мінулых стагоддзяў

48

Лявон Случанін

(Лявонцій Раманавіч Шпакоўскі)

(15.10. 1914 — 25.10.1995)

“Рагнеда”

Урыўкі з паэмы



Дзе Палота —рака упадае ў Дзвіну,

Дзе драмала сасна на кургане,

Горад Полацак там (помніць хто старыну)

Узвялі крывічы-палачане.

Полацак (уст.) —Полацк.


49

Уладзімір Пятровіч Бутрамееў

(20.03.1953)

“Славутая дачка Полацкай зямлі”



Рагвалод (першы полацкі князь), кіеўскі князь Яраполк,ноўгародскі Уладзімір; Дачка Рагвалода Рагнеда (Анастасія), Ізяслаў (сын Рагнеды і Уладзіміра).

Кожны народ памятае заснавальнікаў княжацкіх і царскіх дынастый. У нас гэта Рагвалод і яго дачка Рагнеда, дзеці і ўнукі якой прадоўжылі дынастыю полацкіх князёў.

Прастол — пасад, трон як сімвал улады князя.

Дына/стыя —прадстаўнікі аднаго роду.

Рэпрадукцыя карціны Алега Карповіча “Рагнеда і Ізяслаў”

Вара/гі (ві/кінгі) — найбольш ваяўнічыя германскія плямёны, што жылі на поўначы і, адпраўляючыся на лодках у іншыя краіны, рабавалі народы Еўропы.

50

Сяргей Васільевіч Тарасаў

(20 .01.1961)

“Еўфрасіння Полацкая”



Князь Барыс, Прадслава (Еўфрасіння), цётка Раманія, князь Святаслаў (брат Барыса, бацька Еўфрасінні).

Мінулі гады. Падрасла Прадслава, пасталела. Яе бацька… надумаў аддаць дачку замуж.

Броннік — майстар па вырабе рыцарскага касцюма (шлема, кальчугі, латаў і інш.).

Рэпрадукцыя карціны Сяргея Лагуновіча-Чарапко “Еўфрасіння Полацкая”


Гарба/р — майстар па вырабе шкур жывёл і звяроў.

Хару/гва — тут: баявы вайсковы сцяг.

Му/ляр — рабочы-будаўнік, які працуе з каменем або цэглай.

Це/сла (цясля/р) — рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны.

Рыштава/нне — часовае збудаванне (часцей з дошак) для будаўнічых або рамонтных работ, якое ўстанаўлівацца ўздоўж сцяны.



51

Генрых Сянкевіч

(05.05. 1846 — 15.11. 1916)

“Незабыўная старонка славянскай мінуўшчыны”

Урыўкі з рамана “Крыжакі”


Магістр, Фрыдрых Валенрод, князь Вітаўт, комтур Эльблонг.

У абодвух арміях сэрцы ваяроў ужо грукалі, нібы молаты, але трубы ўсё яшчэ не давалі сігналу да бою.


Слава і хвала табе, вялікае святое мінулае, і табе, ахвярная кроў, на векі вечныя!

Су/ліца — дубіна, пакрытая металічнымі шыпамі.


Бітва з крыжакамі адбылася 15 ліпеня 1410 года каля населеных пунктаў Грунвальд і Таненберг (цяпер — тэрыторыя Польшчы). Супраць магутнага Тэўтонскага ордэна выступіла аб’яднанае войска Польскага каралеўства і ВКЛ. Наш славуты князь Вітаўт і польскі кароль Ягайла стаялі на чале гэтага войска. Бітва закончылася перамогай славянскіх народаў, якія выратавалі Еўропу ад крыжацкай навалы.

Магі/стр — кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна. Тут гаворка ідзе пра вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Ульрыка фон Юнгінгена.

Хару/гва — тут: вайсковы атрад, які выступае пад адным сцягам (500 — 2000 воінаў).

Дзі/да (кап’ё) — доўгае дрэўка з вострым металічным наканечнікам; зброя рыцара, служыла для першай сутычкі.

Рага/ціна — зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку.

Бярды/ш — шырокая доўгая сякера з лязом у выглядзе паўмесяца.

Комтур — буйны землеўладальнік; адно з вышэйшых званняў у Ордэне.

Забра/ла — частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў.

Пярлі/на — жамчужына.

Вайна — боль і памяць народа

52

Мікола Сурначоў

(1917-- 20.04.1945)

“У стоптаным жыце”




Ніколі не ехаць

Хлапцу маладому

Да блізкага гаю,

Да роднага дому.

Кра/скі — кветкі.


Гэты верш быў напісаны на самым пачатку ВАв. Яго аўтар загінуў пад Берлінам у 1945 годзе. Яму на той час мінула толькі 27 гадоў. Паэт прайшоў суровымі ваеннымі дарогамі: удзельнічаў у абароне Каўказа, у вызваленні Беларусі, Румыніі, Польшчы. Ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і баявымі медалямі.

53

Аляксей Пысін

(22 .03.1920 — 27.08.1981)

“Проня”




Трымалі чужынцы яе ў палоне:

--Ты наша навекі, прызнайся нам, Проня!

Тол — выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў ваеннай справе і тэхніцы.


Проня — рака ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях, правы прыток ракі Сож. Даўжыня яе 172 кіламетры. Шырыня ракі складае 15-20 метраў, а месцамі дасягае 50 метраў (З энцыклапедыі “Блакітная кніга Беларусі”).

54

Анатоль Ільіч Вярцінскі


(18.11.1931)

“Два полі”






Было ў салдата два полі,

поле, дзе кветкі ірваў,

бегаў з сябрамі на волі,

і поле, дзе ён ваяваў.


Ра/тны (уст.) —ваенны, баявы.

Песня на верш (музыка кампазітара Эдуарда Ханка).

55

Вячаслаў Адамчык

(01.11.1933)

“Салодкія яблыкі”



Стары Цурусь, Папялішына Марыля (маці Тоніка), Мартын Жолудзь, Сямён Мокуць, Мокуцеў Арсенік,

“Старасту”—абструганую яловую палку з накарэлым на ёй цестам (мусіць, нехта мяшаў свінням і каням) —да Папялішыных прынёс стары Цурусь.


“А можа, сказаць? Можа, будзе лепей?”—Тонік уздыхнуў і, заплюшчыўшы вочы, палез у куст на Арсенікаў голас…

Радоўка — чарга рабіць што-небудзь.


Пу/та — прыстасаванне (ланцуг, рэмень, вяроўка), якое надзяваюць на пярэднія ногі каню падчас пасьбы.

Ста/раста — выбарная або назначаная асоба для вядзення спраў якога-небудзь невялікага калектыву, групы.

Лёха — падземны ход.

Рахма/ны — дабрадушны, згаворлівы, памяркоўны ў адносінах да іншых.

Паркалёвы — зроблены з парка/лю — лёгкай баваўнянай тканіны.

Рэхва — жалезны абруч ад кола ў воза (дзеці выкарыстоўвалі стары абруч у сваіх гульнях).

Набе/дрыкі — частка вупражы ў выглядзе рэменя, які прымацоўваецца двума канцамі да хамута і праходзіць па баках і спіне каня; шлеі.

Грамада/ — тут: агульны статак кароў.


Зямля мая — зялёны дом

56

Пімен Панчанка

(23.08.1917-- 02.04.1995)

“Сармацкае кадзіла”




Кветкі ў лесе ёсць,

Але не тыя:

Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе.

Сарма/ты —старажытны народ Усходняй Еўропы.


Адметным шрыфтам (курсівам) у тэксце верша выдзелены зёлкі і расліны, унесеныя ў Чырвоную кнігу.

57

Іван Пташнікаў


(07.10.1932)

“Алені”



Ірка,Андрэй ( тата Іркі), Вера (мама Іркі), Язэп з вёскі.

Як толькі пераехалі ў Бярэзавец, Ірка ўбачыла, што на дварэ восень. А ў вёсцы яе яшчэ не відаць.


Больш Ірка не бачыла “сваіх” аленяў аж да зімы.


За бязрогай маці, відаць, бегла двое малых. Дзе ж рагаты?


Усю ноч Ірка кідалася спрасоння — гарачая, не падступіцца, --клікала сваіх аленяў.


У Іркі было запаленне лёгкіх.

Заста/ва — тут: месца, дзе стаіць воінскае падраздзяленне, якое ахоўвае дзяржаўную мяжу.

Рэпрадукцыя карціны Галіны Шапялевіч “У пушчы”

Па/сека — тут: высечаная дзялянка лесу.

Гіль — птушка снягір.

Бабок — балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем.

Імша/ры — мохавае балота.

Леспрамга/саўцы — рабочыя лясной прамысловай гаспадаркі.

Ла/та — тут:пляма.

Раскошны — тут: вялікі па памеры.

Шлі/хта — штабель (бярвення).

Жвір — буйназярністы жоўты пясок.

Дуддзё — сухое, цвёрдае, звычайна пустое ўнутры сцябло якой-небудзь расліны.

Жорны — ручны млын з двух гладка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх пераціраюць зерне на муку.

Ю/шка — металічная накрыўка, якой закладваюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае паветра.

Злаві/ць сінюка/ — пасінець; тут: адмарозіць нос.

Посніца — посная ежа, нішчымніца.

58

Алесь Жук

(01.04.1947)

“Стары бабёр”

Урывак з аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля”


Стары бабёр

Стары бабёр выправіўся ў дарогу цёмначы.


Вярнуўся дадому і прывёў сюды маладых баброў.

Трыснёг — вадзяная ці балотная шматгадовая расліна сямейства злакаў з каленчатым цвёрдым сцяблом і раскідзістай мяцёлкай.


Крыжа/нка — дзікая качка.

Ту/пкае — тут: цвёрдая, утаптаная зямля.

Са/жалка — штучны вадаём.

Плёс — шырокі ціхі ўчастак ракі.


Заво/іна — невялікая затока.

Рагоз (рагознік) — шматгадоваяя травяністая балотная расліна.

Драсён — травяністая, звычайна аднагадовая расліна сямейства грэчкавых.





59

Янка Маўр

(Іван Міхайлавіч Фёдараў) (10.5.1883-- 03.08.1971)

“Багіра”



Кошка Багіра,

трое кацянят, сям’я

Вы, вядома, чулі гэтае імя. Пэўна, ведаеце чорную пантэру, прыяцельку Маўглі.


І цяпер мы шкадуем, што так яе расхвалілі на ўвесь свет.

Чале/снік — адтуліна за прыпечкам.


60

Пімен Панчанка

(23.08.1917-- 02.04.1995)

“Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…”




Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае,

І просіць засмяглая кнігаўка піць.



І досціп, і мудрасць

61

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

(03.11. (22.10. па ст. стылю) 1882 — 13.08.1956)

“Конь і сабака”

Байка


Конь і сабака Рудзька.

Свабодны конь гуляў на волі,

І хвост, і грыву распусціў,

Іржаннем ён сваім будзіў

І лес стары, і чыста поле.


--А Рудзька дужшы за каня!

Аборка — невялікая вяроўка.


62

Алесь Звонак

(Пётр Барысавiч Звонак) (14.02.1907—1996)

“Гарбуз”

Байка



Выснова гэткая: калі зазнаўся —

То сам, як той гарбуз, нутром пусты!



63

Уладзімір Корбан

(25.08.1910-- 30.11.1971)

“Малпін жарт”

Байка


Сабакі (Трызор, Мурза), Малпа.

І між людзьмі такія ёсць:

Звядуць дваіх, наладзяць склоку,

А потым збоку

На цяганіну пазіраюць

І рукі паціраюць.

Склока — сварка, непрыязныя адносіны.


64

Міхась Скрыпка

(26.11.1907-- 08.10.1991)

“Свіння і Баран”

Байка



Як ты свінню ні апранай

І як ні кліч —

Не забывай

Пра лыч.



Святло далёккай зоркі

65

Раіса Андрэеўна Баравікова


(11.05.1947)

“Гальштучнік”

Урывак з “Аповесці чатырох падарожжаў”


Доктар Савіч

У шыбіну стукалася, білася крыламі невялікая птушка з чорнай палосачкай-гальштукам на валляку…



66

Дзінтра Шулцэ

“Роберцік”



Робат Роберцік, астранаўт Увальд (Увіс).

Фаіс была проста дзівосная планета.

Цясні/на — тут: вузкі праход паміж гарамі, скаламі.

Рэпрадукцыя карціны Язэпа Драздовіча на касмічную тэму “Пейзаж на Сатурне”

Індыка/тар — прыбор для вымярэння фізічных велічынь, адлюстравання ходу працэсаў або стану аб’екта назірання.

Неаргані/чны — які не належыць да расліннага або жывёльнага свету; нежывы.

Аргані/чны — тут: жывы, які мае адносіны да арганізмаў, належыць да жывёльнага або расліннага свету.

Тэрмаста/т — прыбор для падтрымання пастаяннай тэмпературы.

Аўтатрансфарма/тар — апарат для павышэння або паніжэння напружання электрычнага току.

Гіпотэза — навуковае меркаванне, якое патрабуе праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.