СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок літаратурнага чытання ў 2-м класе

Категория: Русский язык

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок літаратурнага чытання ў 2-м класе па тэме "Добры ўчынак сам за цябе скажа"

Просмотр содержимого документа
«Урок літаратурнага чытання ў 2-м класе»

Урокі літаратурнага чытання ў 2 класе

Тэма: Добры ўчынак сам за цябе скажа.

Васіль Гурскі “Ласі на кладцы”

Мзты: выпрацоўваць навык чытання: правільнасць, асэнсаванасць, бегласць; садзейнічаць авалодванню сродкамі выразнага чытання; фарміраваць уменні працы з творам ( вызначаць галоўную думку, дзяліць твор на часткі); развіваць слыхавую памяць, вуснае маўленне, выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне: малюнкі лася.

Ход урокаў

1.Арганізацыя вучняў на работу.

2. Аўтатрэнінг.

- У мяне ўсё атрымаецца! Я шмат ужо што ведаю і яшчэ навучуся многаму.

3. Праверка дамашняга задання.

1). Заданне “Настаўнік – дырыжор.”

Паспрыяй хутчэй, мароз:

Нам патрэбен зімні крос.

Дык няхай завеі

Нам лыжню навеюць!

Нас, спарсменаў юных, шмат,

Выйдзем дружна з цёплых хат,

Мы з жаданнем цвёрдым –

Штурмаваць рэкорды.

М. Сазончык

2). Праводзіцца конкурс на лепшага чытальніка верша

Канстанцыі Буйло “ У марозны дзень.”

Фізкультхвілінка для вачэй.

4. Маўленчая размінка.

1). Выразнае чытанне вершаваных радкоў з пачуццём клапатлівых адносін да прыроды.

На санях хлапчынка Гена

Вёз у пушчу возік сена –

З бацькам улетку накасіў,

Хай ласуюцца ласі.

П.Сушко

5. Праца над новым матэрыялам.

1). Адгадайце загадку.

У лесе жыве, там і харчуецца,

На галаве дрэва красуецца. (Лось.)

2). - Што вам вядома пра лася? Дзе жывуць ласі? (Настаўнік дэманструе малюнкі, фотаздымкі лася). --- Падбярыце словы для апісання лася. Лось які? (дужы, вялікі, вынослівы…).

3). Успрыманне твора з апорай на тэкст.

- Што вас здзівіла ў творы? Што новага пра ласёў даведаліся?

Фізкультхвілінка

Я мароза не баюся (крокі на месцы)

З ім я моцна падружуся ( хлапкі ў далоні)

Падыдзі мароз (прысяданні),

Зачапі руку, зачапі нос (паказваем руку і нос).

Значыць, трэба не зяваць (хлапкі ў далоні),

Скакаць, бегаць і гуляць (скачкі на месцы).

4). Азнаямленне са значэннем новых слоў. (с.45.)

5). Чытанне твора ланцужком.

6). Адказы на пытанні №1-4 с.45.

7). Чытанне моўчкі.

- Каму стала служыць кладка?

8). Высвятленне галоўнай думкі тэксту.

9). Падзел тэксту на часткі згодна з прапанаваным планам на с.46.

10). Вылучэнне са зместу апорных слоў да кожнага пункта плана.

11). Пераказ твора па плане.

12). Праца над тэхнікай чытання з выкарыстаннем практыкаванняў “Фініш”, “Маланка”.

6. Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць пераказ апавядання па плане.

7. Вынік урокаў.

- Пра якія адносіны да прыроды нагадвае твор?

8. Рэфлексія.

- На ўроку я зразумеў…

- Навучыўся…