СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Акалічнасць, яе граматычнае значэнне і спосабы выражэння

Категория: Всем учителям

Нажмите, чтобы узнать подробности

План урока па тэме: "Акалічнасць, яе граматычнае значэнне і спосабы выражэння"

Просмотр содержимого документа
«Акалічнасць, яе граматычнае значэнне і спосабы выражэння»

Тэма: “Акалічнасць, яе граматычнае значэнне і спосабы выражэння”

Мэта: спрыяць засваенню паняцця акалічнасці і яе агульнага граматычнага значэння;

Задачы:

  • паўтарыць, што называецца акалічнасцю, на якія пытанні адказвае, да якога члена сказа адносіцца;

  • пазнаёміцца са спосабамі выражэння акалічнасці, удасканальваць уменне знаходзіць акалічнасці ў сказах, вызначаць спосаб іх выражэння;

  • выхоўваць уменне выказваць свае думкі, спрыяць развіццю эмацыянальнай сферы вучняў.

Абсталяванне: Вучэбны дапаможнік для 8 класа З.І.Бадзевіч, І. М. Саматыя, карткі з заданнямі, прэзентацыя.

Эпіграф: “Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.” (Францішак Багушэвіч)

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

Псіхалагічны настрой з выкарыстаннем прыёму “Прывітанне”

-Добры дзень, дзеці, сядайце. Кожны чалавек на дзень вітаецца па некалькі разоў. Адны вітаюцца поціскамі рук, другія – пры сустрэчы абдымаюцца. Мы ж з вамі прывітаемся ўзмахамі рук. Вы шліце мне прывітанне толькі тады, калі згодны з тым, што я гавару.

Я вітаю тых, хто падрыхтаваўся да ўрока!

Я вітаю тых, хто прыйшоў паказаць свае веды!

Я вітаю тых, у каго сёння дрэнны настрой!

Я вітаю тых, хто прыйшоў атрымаць добрую адзнаку!

Я вітаю тых, хто прыйшоў парадавацца поспеху таварыша!

-Хачу пажадаць, каб праца на ўроку была цікавай, змястоўнай і карыснай.

2.Праверка дамашняга задання

а)Арфаграфічная хвілінка

Заданні на картках (адзін вучань працуе каля дошкі)

1.Устаўце прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі.

Л(е,я)свіца, в(е,я)сёлка, слё(с,з)кі, (в)озера, камен(ь)чыкі, гл(о,ы)таць, сце(ш,ж)ка, дзю(п,б)ка.

б)Актуалізацыя ведаў. (Падрыхтоўка да ўспрыняцця новай тэмы). (Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыялу).

-А зараз мы ўспомнім з вамі правілы, якія вывучалі на папярэдніх уроках.

Франтальнае апытванне

-Што такое дзейнік, выказнік?

-Якія члены сказа ёсць акрамя дзейніка і выказніка?

-Адкажыце, якія даданыя члены сказа мы ўжо ведаем?

- Азначэнне – гэта…

-Як яно падкрэсліваецца?

-Які даданы член сказа можа быць прамым і ўскосным?

-А што такое дапаўненне, на якія пытанні яно адказвае і як падкрэсліваецца?

3.Падрыхтоўка да ўспрымання тэмы.

-Запішыце сабе ў сшыткі сённяшнюю дату і словы “класная работа”.

А зараз, звернемся да эпіграфа (запісаны на дошцы)

-Дзеці, як вы думаеце, што гэтымі словамі хацеў нам перадаць аўтар?

“Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.” Францішак Багушэвіч(вучні чытаюць эпіграф і выказваюць свае меркаванні)

-Скажыце мне, калі ласка, які даданы член сказа мы з вамі яшчэ не вывучалі?

-Так, сёння мы з вамі бліжэй пазнаёмімся з акалічнасцю, навучымся знаходзіць яе у сказах, а таксама графічна абазначчаць. Разгледзім, якія віды акалічнасці ёсць і спосабы яе выражэння.

4.Вывучэнне новай тэмы

-Дзеці, а хто ведае, што такое акалічнасць?

-Адкрыйце падручнікі на старонцы 111, разгледзім з вамі правіла.

Запішам невялікую схему сабе у сшыткі.


меры і ступені

месца

АКАЛІЧНАСЦЬ


часу



прычыны

умовы


уступкі


мэты

спосабу дзеяння




МЕСЦА (Дзе? Куды? Адкуль?) Я іду дадому.

МЭТЫ (Для чаго? Навошта? З якой мэтай?) Вучні сабраліся абмеркаваць пытанне.

ЧАСУ (Калі? З якога часу? Як доўга?) Зімой на печцы не сядзіцца.

ПРЫЧЫНЫ (Чаму? Па якой прычыне?) Чамусьці Саша не паверыў дзеду.

УМОВЫ (Пры якой ўмове?) Пры пэўных умовах я выканаю заданне.

МЕРЫ І СТУПЕНІ (Колькі? Як многа? У якой меры і ступені?)

Столькі працы рукам!

СПОСАБУ ДЗЕЯННЯ (Як? Якім чынам?) Ды ён робіць усё сяк-так!

УСТУПКІ (Негледзячы на што?) Негледзячы на дождж яны сабраліся ехаць.

5.Фізкультхвілінка

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Улева, управа нахіліцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся Верацяном пакруціцеся.

За добры дзень учарашні. Раз прысядзьце, два прысядзьце

Усе да сонца пацягніцеся, І за парты ціха сядзьце.

6.Працяг работы з новай тэмай

Практыкаванне 167 (напішам 3 сказы, кожны рад па аднаму1,5,6)

Заданне па картках

2. Вызначце разрад выдзеленых акалічнасцей.

Ён прыйшоў у школу (куды? Месца) вучыцца. (З якой мэтай? Мэты)

Журавы імкнуць ў вырай. (Куды? Месца)

Прайшлі яны нямала. (Колькі? Меры і ступені)

У пятнаццатым-шаснаццатым стагоддзях адбылося фарміраванне беларускай народнасці. (Калі? Часу)

-Разгледзім табліцу ў практыкаванні 171

Акалічнасці звычайна выражаюцца:

    • Бачыць самога сябе з вялікай адлегласці бывае вельмі прыемна. (прысл.)

    • І сэрца балела ў адчаі. (прыназ. і наз.)

    • Ён ішоў дахаты не спяшаючыся. (дзеепрыслоўем ці дзеепрыслоўным зваротам)

    • Людзі паехалі капаць бульбу. (інфініт.)

    • Хлопчык застаўся сам на сам. (фразал.)

Заданне па картках

3.Устаўце ў сказы акалічнасці, якія больш падыходзяць па сэнсе.

1.__________________трэскаўся лёд на рэчцы.

2.Мы перасеклі возера і спыніліся, каб_________________ у лесе.

3.Алесь паводзіць сябе_____________________.

4.Першы снег выпаў_______________________.

-Растлусачце сэнс фразеалагізмаў адным словам.

1.Як кот наплакаў. (Мала)

2.Хоць вока выкалі. (Цёмна)

3.Адным махам. (Хутка)

4.Хоць касою касі. (Многа)

5.Край свету. (Далёка)

7.Падвядзенне вынікаў

-Звернемся зноў да эпіграфа. Так навошта нам патрэбна ведаць сваю мову?

-Пра што мы з вамі гаварылі сёння на ўроку?

-Чаму навучыліся? Ці выканалі тыя задачы, якія ставілі ў пачатку ўрока?

Хачу падзякаваць вам за вашу плённую працу, за добрыя паводзіны і выставіць наступныя адзнакі.

8.Рэфлексія

Прыём “Выбар”

-Выберыце той варыянт адказу, які палічыце правільным. Падкрэсліце яго, або абвядзіце.

1.На ўроку я працаваў…

АКТЫЎНА-ПАСІЎНА

2.Сваёй работай на ўроку я …

ЗАДАВОЛЕНЫ-НЕЗАДАВОЛЕНЫ

3.Матэрыял урока быў для мяне…

ЗРАЗУМЕЛЫМ-НЕЗРАЗУМЕЛЫМ

КАРЫСНЫМ-НЕПАТРЭБНЫМ

ЦІКАВЫМ-НЕЦІКАВЫМ

4.За ўрок я…

СТАМІЎСЯ-НЕ СТАМІЎСЯ


9.Дамашняе заданне.

§24, Скаладзіце 5 сказаў з любымі фразеалагізмамі.


















Прозвішча, імя_________________________________________

Карта заданняў для 8 класа, па тэме “Акалічнасць”

Заданне

Самаацэнка

1

Устаўце прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі.

Л(е,я)свіца, в(е,я)сёлка, слё(с,з)кі, (в)озера, камен(ь)чыкі, гл(о,ы)таць, сце(ш,ж)ка, дзю(п,б)ка.


2

Вызначце разрад выдзеленых акалічнасцей.

Ён прыйшоў у школу вучыцца.

Журавы імкнуць у вырай.

Прайшлі яны нямала.

У пятнаццатым-шаснаццатым стагоддзях адбылося фарміраванне беларускай народнасці.


3

Устаўце ў сказы акалічнасці, якія больш падыходзяць па сэнсе.

1.__________________трэскаўся лёд на рэчцы.

2.Мы перасеклі возера і спыніліся, каб_________________ у лесе.

3.Алесь паводзіць сябе_____________________.

4.Першы снег выпаў_______________________.


4

Растлусачце сэнс фразеалагізмаў адным словам

1.Як кот наплакаў.

2.Хоць вока выкалі.

3.Адным махам.

4.Хоць касою касі.

5.Край свету.


5

Рэфлексія (выберыце адзін з прапанаваных варыянтаў)


1.На ўроку я працаваў…

Актыўна-пасіўна


2.Сваёй работай на ўроку я …

Задаволены-незадаволены


3.Матэрыял урока быў для мяне…

Зразумелым-незразумелым

Цікавым-нецікавым


4.За ўрок я…

Стаміўся-не стаміўся