СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Беларуская мова "Склад слова"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Беларуская мова "Склад слова"»


Тэма: Склад слова


Мэта: сістэматызацыя і ўдасканаленне уменняў і навыкаў па тэме “Склад слова”.

Задачы:

  1. Удасканаліць веды вучняў пра часткі слова, замацаваць уменне разбіраць словы па саставе, праверыць набытыя веды на практыцы.

  2. Развіваць арфаграфічную пільнасць, маўленне, пазнавальную актыўнасць.

  3. Фарміраваць уменні правільна ўтвараць новыя словы, пры дапамозе прыставак, суфіксаў.

  4. Садзейнічаць выхаванню цікавасці да роднай мовы, самастойнасці.


Тып урока:урок замацавання вывучанага


Абсталяванне:


1) Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 3 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання: 2 частка / В. І. Свірыдзенка – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017. – 144 с. 2)  “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”/А. Булыка – Попурри, 2008. – 528 с.

3) Раздатачны матэрыял: лісты з заданнямі па тэме “Склад слова”, тэст, плакат з фразеалагізмамі, карткі і пазлы са слоўнікавымі словамі. 4) Ілюстрацыі: сонейка, хмаркі для складання формулы, кветачкі, дом, пад’ёмны кран.













Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.

Стварэнне псіхолага-педагагічнага настрою вучняў.

Пачаць урок я хачу словамі Сенекі-малодшага: “Аб сваiх здольнасцях чалавек можа даведацца тады, калi толькi прыменiць iх на справе”. Сёння ў вас ёсць такая магчымасць прымяніць свае веды на справе.

- Што трэба пажадаць людзям, калi яны пачынаюць важную справу?

- Давайце складзём формулу поспеху .

- Прачытайце словы, запісаныя на дошцы. Выберыце тыя, якія нам падыходзяць?(Дадатак 1)

ФОРМУЛА ПОСПЕХУ = ВЕДЫ + УВАГА + СТАРАННАСЦЬ + КЕМЛІВАСЦЬ.

Спадзяюся, што ўрок прынясе вам радасць і задавальненне. Хай дапамогуць вам ваша стараннасць, кемлівасць і тыя веды, якія вы набылі на папярэдніх уроках.

- Жадаю вам поспеху!

II. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Тэму нашага ўрока вы даведаецеся, калі прачытаеце зашыфраваны надпіс на дошцы.

С//А//К//А//Л//А//А//А//Д//А//С//А//Л//А//О//В//А//А//А

- Як вы лічыце, што мы будзем рабіць на ўроку па тэме “Склад слова”?

- Сёння вы будзеце самі сябе ацэньваць.( (Дадатак 2) У час праверкі сшыткаў звярну ўвагу на дапушчаныя вамі памылкі, каб прааналізаваць і дапрацаваць тэму.

Усё на свеце з чаго-небудзь складаецца: лес складаецца з дрэў, а дрэвы маюць свае часткі: карані, лісты, галінкі.

- З чаго складаецца мова? (са сказаў)

- Сказы? (са слоў)

- А словы? (Словы зроблены са свайго «будаўнічага» матэрыялу.)

- Я прапаную вам пабыць сёння будаўнікамі, а наш клас будзе будаўнічай пляцоўкай. За сённяшні ўрок нам неабходна з вамі пабудаваць дом. Так як і ў словах: да кораня мы дадаём розныя часткі, каб атрымаць новыя словы. Так і дом складацца з частак, якія мы будзем да яго дабудоўваць.

III. Падрыхтоўка да асноўнага этапу.


  1. Арфаграфічная хвілінка.

Будаўнікі

Сён)я /ў) нас /ў)рок такі:

Я і брат –

Буда/ў)нікі

Вось гатовы с/ц)ены, /дз)веры,

Пра/ў)да, толькі на паперы.

А калі мы падрас/ц )ём –

Пабуд/ў)ем з цэглы дом. (Дадатак 3)

  • Хто такі будаўнік? Звернемся да тлумачальнага слоўніка.

Будаўнік -чалавек, які займаецца будаўніцтвам. Будуе дамы, школы, дзіцячыя пляцоўкі і г.д. (Дадатак 4 )

  • Кім хацелі стаць хлопчыкі?

  • Што яны пабудуюць, калі падрастуць?

  • Якія літары вы ўставілі ў словы? Чаму?

  • Назавіце слоўнікавыя словы, якія сустрэліся ў вершы. (Дадатак 5)

  • Дайце характарыстыку гуку, з якога пачынаецца слова “дзверы”.

  • Перакладзіце слова “дзверы” на рускую мову.

  • Якое слова схавалася ў слове “дзверы”? (Дадатак 6)

  • Работа з фразеалагізмамі. (Дадатак 7)

  • Паглядзіце на малюнкі. Калі так гавораць?

  1. Чыстапісанне.

Дз дз Дз дз Дз дз дзі  дзе  дзё дзя  дзю

дзверы дзвярны дзверцы

Дзверы (якія?) скрыпучыя, новыя, драўляныя, дубовыя.

- Пастаўце ў слове націск, падбярыце аднакаранёвыя словы.

- Разбярыце словы па саставе.

- Складзіце словазлучэнні са словам “дзверы”.

- У слове “дзверы” ўкажыце колькасць гукаў і літар.

- Складзіце сказ, ужываючы словазлучэнні.

- Слова “дзверы” падзяліце для пераносу вертыкальнымі лініямі.

- Разбярыце сказ па членах сказа.

3. Слоўнікавая работа ( работа ў групах). Заданне №1 (Дадатак 3)

1 група. Устаўце прапушчаныя літары ў слоўнікавыя словы і запішыце іх.

дзё..ік вы..сці

по..та а..чыніць

зв..нець п..нал

па..ук ..шытак






2 група. Падпішыце малюнкі слоўнікавымі словамі. Запішы слоўнікавыя словы ў сшытак.


дз_______


по_______

ад_______


вы_______

зв_______


па_______


3 група. Складзіце мазаіку з раскіданых фрагментаў, запішыце слоўнікавыя словы, якія ў вас атрымаліся. (Дадатак 8)





Праверце і ацаніце сябе.

IV. Асноўны этап.

  1. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

  • І так пачынаем будаваць дом. (Дадатак 9)

  • Што самае галоўнае ў доме?

Правільна, галоўнае ў доме - фундамент. Таму першая задача - закласці яго. А каб закласці яго, мы павінны ўзнавіць нашы веды. Састаўленне кластара па тэме “Склад слова”.

- Давайце ўспомнім, з якіх частак складаецца слова? (На працягу ўрока дапаўняем кластар). (Дадатак 10)

Стаіць пасля корня і служыць для ўтварэння новых слоў.

Стаіць перад корнем і служыць для ўтварэння новых слоў.

Служыць для сувязі слоў у сказе.

Агульная

частка роднасных слоў.










  • Малайцы, фундамент дома гатовы.

2. Узнаўленне ведаў па тэме “Корань”.

- Дом не можа быць без сцен, як і слова не можа быць без якой часткі?

- Пачнём будаваць дом са сцен.

- Што называецца корнем? (дапаўняем кластар)

- Якія словы называюцца аднакаранёвымі?

- Адзін вучань працуе за дошкай.

(Дадатак 3)

Заданне №2

Знайдзіце лішняе слова. Спішыце аднакаранёвыя словы.

Вызначце корань.

1) Дзённік, дзённы, Дзёня.

2) Пошта, паштовы, апошні.

3) Павучыць, павучок, павук.



  • Праверце сябе і а цаніце па шкале.

  • Сцены дома гатовы. 

3. Узнаўленне ведаў па тэме “Канчатак”.

- У некаторых дамах збоку ёсць веранда і наша задача пабудаваць яе.

-   Што азначае слова “веранда”? Звернемся да тлумачальнага слоўніка. Веранда- адкрытая або зашклёная тэраса ўздоўж сцяны дома. (Дадатак 4)

- Але спачатку ўспомнім, што такое канчатак?

- Для чаго служыць канчатак у сказах?

(Дадатак 3)

Заданне № 3

Прачытайце. Запішыце словазлучэнні, змяняючы слова ў дужках па сэнсе. Вызначце канчаткі.

новы (сшытак)_______________

новага (сшытак)_______________

новым (сшытак)_______________

аб новым (сшытак)_______________



  • Паглядзіце на дошку. Праверце і ацаніце сябе па шкале.

  • Веранда дома гатова.

4. Фізкультхвілінка.

Дзін-дон, дзінь-дон,

Мы будуем новы дом,

Малаточкам стукаем.

Справа – тук!

Злева– тук!

Наперадзе – тук-тук, тук-тук!

Будзе ў ім фундамент моцны,

Вокны ўставім,

Дзверы ўставім.

Дзін-дон, дзінь-дон,

Мы будуем новы дом,

Усё навокал прыбяром!

5. Узнаўленне ведаў па тэме “Суфікс.

- Паглядзіце ўважліва, чаго не хапае ў нашым доме? 

- А якая частка слова вызначаецца знакам, падобным на дах?

-Што такое суфікс?

- А зараз вам неабходна ўтварыць словы з памяншальна-ласкальным значэннем. Запішыце атрыманыя словы і вызначце ў іх суфіксы.

(Дадатак 3)

Заданне №4

Утварыце словы з памяншальна-ласкальным значэннем, выдзеліце суфікс.

воблака -

павук -

дзённік –

сшытак -

пенал-















Адзін вучань працуе за дошкай.

  • Праверце заданне і ацаніце сябе.

6. Узнаўленне ведаў па тэме “Прыстаўка”.

-Вось мы ўжо амаль і закончылі будаваць дом. Чаго нам не хапае ў доме, які мы пабудавалі? (ганка) .

- Што азначае слова “ганак”? Звернемся да тлумачальнага слоўніка.

Ганак - прыбудова перад уваходам у дом у выглядзе пляцоўкі з прыступкамі.

Мы яго прыставім да дома, як прыстаўку ў пачатку слова. (Дадатак 4)

-Што такое прыстаўка? Шукаем адказ на наступнае пытанне (дапаўняем кластар).

- Як пішуцца прыстаўкі са словам?

- А як прыназоўнікі са словамі?

- Выконваем наступнае заданне. Работа ў картках.

(Дадатак 3)

Заданне №5

Прачытайце словы. З дапамогай прыстаўкі ўтварыце антонімы. Злучыце словы парамі.

прынесці ..звінець

прыляцець ..ляцець

звінець ..несці



Адзін вучань каля дошкі. Праверце і ацаніце сябе.

  1. Самастойная праца.

(Дадатак 3)

Заданне №6

Прачытайце тэкст. Дапішыце ў словы часткі, якіх не хапае. Выпішыце

трэці і пяты сказ. Падкрэсліце галоўныя члены сказа.

Будаўнікі будуюць новы дом. Будаўніцтва дома ідзе ўжо даўно. На будаўніцтве працуе …’ёмны кран. Брыгада будаўнікоў выконвае розную работу па будаўніцтве дома. Дом будзе …будаваны да канца года.



  1. Работа ў групах. (Дадатак 3)

1 група -1 схема

2 група - 2 схема

3 група – 3 схема

Заданне №7

Пр. 69с. 40.

Размяркуйце словы ў адпаведнаці са схемамі.

    1. 2) 3)



Праверка ў групах. Зачытайце. Ацаніце сваю работу.

V. Дамашняе заданне.

1. Падрыхтавацца да слоўнікавага дыктанта.

2. Да трох слоўнікавых слоў падабраць аднакаранёвыя і разабраць іх па саставе.

VI. Падвядзенне вынікаў урока.

- Гульня “Праўда ці не?” (па кластары)

- Тэст “Склад слова” (Дадатак 3)



Тэст па тэме “Склад слова”


  1. Адзнач слова, якое з’яўляецца аднакаранёвым слову “нос”:

а) паднос

б) носік

  1. Адзнач радок, у якім правільна абазначаны прыстаўкі ў словах:

а) пераходзіць, падарожнік

б) пераходзіць, падарожнік

  1. Адзнач слова, у якім патрэбна ўставіць літару-прыстаўку з:

а) ..рэзаць

б) ..клеіць

  1. Адзнач слова, якое правільна падзелена для пераносу:

а) ад-цвіў

б) па-дско-чыў

  1. Якое слова адпавядае прыведзенай схеме? Абвядзі яго.

а) рак

б) бярозка

в) падказаць





























- Параўнайце свае адказы з адказамі на дошцы. (Дадатак 12) Праверце і ацаніце сябе.

VII. Рэфлексія.

– Ці дабiлiся мы поспеху? Давайце звернемся да формулы, якая ў нас атрымалася ў пачатку заняткаў.

ФОРМУЛА ПОСПЕХУ = ВЕДЫ + УВАГА + СТАРАННАСЦЬ + КЕМЛІВАСЦЬ.

- А зараз упрыгожым клумбы каля дома, які мы пабудавалі. (Дадатак 11) Прымацуйце кветачку да адной з чатырох клумб:

  1. клумба замацаваў набытыя веды

  2. клумбапрымяню веды ў жыцці

  3. клумба змагу дапамагчы сябру

  4. клумба засталося незразумелым…

- Сёння вы былі добрымі будаўнікамі. Дзякуй за ўрок!

5



Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!